Цэнтральная бібліятэка Дэрбі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Будынак Цэнтральнай бібліятэкі Дэрбі

Цэнтра́льная бібліятэ́ка Дэ́рбі (па-ангельску: Derby Central Library) — заснаваная ў 1879 року разам з Музэем і мастацкай галерэяй Дэрбі бібліятэка, разьмешчаная ў чырвоным цагляным будынку, узьведзеным паводле праекту Рычарда Ніла Фрымэна на сродкі Майкла Баса-малодшага[1]. Гэта цэнтральная меская бібліятэка.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сталая» бібліятэка ў Дэрбі была заснаваная ў 1811 року на Кўін-стрыт; у 1832 яе маглі наведваць (маючы платнае сяброўства-падпіску) 84 чалавекі[2]. Сярод 4000 яе тамоў меліся кнігі Філязофскага таварыства Дэрбі (па-ангельску: Derby Philosophical Society)[3]. У 1863 року першым бібліятэкарам і куратарам стаў батанік Аляксандар Кроал, а ў наступным року музэй і бібліятэка былі аб’яднаныя.

28 чэрвеня 1879 бібліятэка была афіцыйна адчыненая для ўсіх ахвотных (бясплатнай). У верасьні 1898 зборы бібліятэкі складалі амаль 20 000 тамоў і больш за 11 000 дакумэнтаў[1].

У 1914 плошча бібліятэкі была пашыраная за кошт будынку, дзе пражываў куратар.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 музэй і арт-галерэя былі пераведзеныя ў новы будынак, але бібліятэка працягвае суіснаваць з гэтымі арганізацыямі.

Побач з будынкам разьмешчаны помнік Майклу Басу-малодшаму, мэцэнату, півавару і чальцу Палаты абшчынаў, дзякуючы якому паўстала гэтая бібліятэка.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]