Цэнтральная фэдэральная акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цэнтральная фэдэральная акруга на мапе Расеі

Цэнтральная фэдэральная акруга — адна з фэдэральных акругаў Расейскай Фэдэрацыі. Створана згодна з указам Прэзыдэнта РФ № 849 ад 13 траўня 2000 году «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ў фэдэральнай акрузе».

Цэнтральная фэдэральная акруга ўключае 17 вобласьцей і 1 горад фэдэральнага значэньня. Насельніцтва 38 млн чал. (26,18 % ад РФ, 2002). Яе плошча — 652,8 тыс. км² (3,82 % тэрыторыі Расеі):

  1. Белгародзкая вобласьць
  2. Бранская вобласьць
  3. Уладзімерская вобласьць
  4. Варонеская вобласьць
  5. Іванаўская вобласьць
  6. Калуская вобласьць
  7. Кастрамская вобласьць
  8. Курская вобласьць
  9. Ліпецкая вобласьць
  10. Горад Масква
  11. Маскоўская вобласьць
  12. Арлоўская вобласьць
  13. Разанская вобласьць
  14. Смаленская вобласьць
  15. Тамбоўская вобласьць
  16. Цьвярская вобласьць
  17. Тульская вобласьць
  18. Яраслаўская вобласьць
RussiaCentralNumbered RUS.svg

Цэнтар акругі — горад Масква.