Цэнтральныя дзяржавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Удзельнікі 1 Сусьветнай вайны. Чорны колер - Цэнтральныя дзяржавы і іх калёніі. Сіні - Антанта.

Цэнтральныя дзяржавы - ваенна-палітычны блёк дзяржаваў у 1 Сусьветнай вайне, што супрацьстаялі Антанце.

Назва паходзіць ад дзяржаў (Нямеччына і Аўстра-Вугоршчына) якія знаходзіліся ў цэнтры Эўропы і былі з усіх бакоў аточаныя краінамі Антанты.

У яго ўваходзілі:

Перадваенны саюз Германскай Імпэрыі, Аўтра-Вугорскай Імпэрыі і Італійскага Каралеўства называўся Трайным Саюзам. Немцы падпісалі яго з аўстра-вугорцамі ў 1879 годзе, а зь італійцамі ў 1882 годзе. Асманская Імпэрыя (Турэччына) увайшла ў хаўрус у 2 жніўня 1914, а Баўгарыя - 14 кастрычніка 1915.

Цэнтральныя дзяржавы прайгралі вайну і капітулявалі ў 1918:

29 верасьня - Баўгарыя 30 кастрычніка - Асманская Імпэрыя (Турэччына) 4 лістапада - Аўстра-Вугоршчына 11 лістапада - Нямеччына.