Цэнтральны нацыянальны камітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пячатка Цэнтральнага нацыянальнага камітэта

Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК;па-польску: Komitet Centralny Narodowy, Centralny Komitet Narodowy, KCN) — патаемны орган «чырвоных» па падрыхтоўцы да паўстаньня 1863—1864 гадоў. Ён быў павінны: пашырыць заканспіраваную сетку паўстанцаў, усталяваць нацыянальны падатак, склікаць нацыянальную паліцыю. 12 жніўня 1862 ЦНК абяцаў сялянам права ўласнасьці на зямлю за выкуп, а таксама звярнуўся да жыдоў — прызнаючы іх раўнапраўнымі чальцамі вольнпга польскага грамадства. Заснаваны ў чэрвені 1862 на базе мэрыі горада Варшавы, з мэтай узяць пад кантроль усю падрыхтоўку да паўстаньня ў Царстве Польскім. Адозвай ад 1 верасня 1862 абвясціў сябе рэальнай уладай нацыі і патрабавала падпарадкаваньня з боку ўсяго грамадства.

Дзейнасьць ЦНК[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкаваны орган ЦНК — газэта «Ruch». Згодна з Маніфэстам 22 студзеня 1863 Центральны Нацыянальны Камітэт абвесціў сябе Часовым Нацыянальным Урадам, дэкляраваў пачатак паўстаньня і вызваленьне ад прыгону тых сялян, якія падтрымаюць паўстаньне. Пасля падзеньня ў красавіку 1863 дыктатуры Марыяна Лангіевіча і пераходу улады ў рукі «белых» з 10 траўня афіцыйна называецца Нацыянальны Урад (па-польску: Rząd Narodowy).

Чальцы камітэту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kizwalter T., Nałęcz T.: Historia Polski. Polska 1831—1939 («Historia» — Biblioteka Gazety Wyborczej t. 11), wyd. Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa 2007, ISBN 978-84-9819-818-8;
  • Maroń J., Piotrowski J., Czapliński M., Rosik S., Fras Z.: Słownik Encyklopedyczny. Historia, wyd. Europa, 1999, ISBN 83-85336-95-8.