Цэрэра (карлікавая плянэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Цэрэра Знак Цэрэры
Цэрэра ў бачным колеры. Здымак тэлескопа Хабла
Гісторыя адкрыцьця
Адкрыў Джузэпэ Пьяцы
Дата адкрыцьця 1 студзеня 1801
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдняя адлегласьць ад Сонца 2,76 а. а.
Пэрыгелій 2,54 а. е.
Афэлій 2,85 а. е.
Сыдэрычны арбітальны пэрыяд 4,6 гады
Эксцэнтрысытэт арбіты 0,08
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі 10°
Зьяўляецца спадарожнікам Сонца

Цэрэ́ра (1 Ceres) — карлікавая плянэта астэроіднага тыпу. Цэрэра была адкрытая ўвечар 1 студзеня 1801 года італьянскім астраномам Джузэпэ Пьяцы. Гэта самае масіўнае нябеснае цела пояса астэроідаў і па памерах пераўзыходзіць шматлікія буйныя спадарожнікі плянэт-гігантаў. Доўгі час Цэрэра разглядалася як паўнавартасная плянэта Сонечнай сыстэмы, пасьля яна была класіфікаваная як астэроід, а па выніках удакладненьня паняцця плянэта Міжнародным астранамічным зьвязам 24 жніўня 2006 года на XXVI Генеральнай Асамблеі МАЗ была аднесеная да карлікавых плянэт.

Зьмест

[рэдагаваць] Арбіта

Арбіта Цэрэры

Арбіта Цэрэры ляжыць паміж арбітамі Марса і Юпітэра і вельмі «плянэтавобразная»: слабаэліптычна (эксцэнтрысытэт 0,08) і мае ўмераны (10°) нахіл да плоскасьці экліптыкі. Вялікая паўвось арбіты складае 2,76 а. а., адлегласьці ў пэрыгеліі і афеліі — 2,54, 2,98 а. а. адпаведна. Пэрыяд звароту вакол Сонцы — 4,6 гады.

[рэдагаваць] Фізычныя характарыстыкі

Цэрэра мае форму сфероіда памерамі 975×909 км. Яе маса роўная 9,5×1020 кг, што складае амаль трэць ўсёй масы пояса астэроідаў, але ў той жа час больш за ў 6000 раз саступае масе Зямлі. Значная маса Цэрэры прывяла да таго, што пад дзеяньнем уласнай гравітацыі гэтае нябеснае цела, як і шматлікія іншыя плянэтоіды, набыла форму, блізкую да сферычнай.

Склад Цэрэры: 1 — тонкі пласт рэгаліту; 2 — ледзяная мантыя; 3 — каменнае ядро

Аднак, на гэтым яе эвалюцыя не скончылася і, у адрозненьне ад большасьці астэроідаў, на Цэрэры пачалася дыферэнцыяцыя ўнутранай структуры — цяжэйшыя пароды апускаліся да цэнтра, лягчэйшыя паднімаліся да паверхні. Такім чынам сфармавалася каменнае ядро і мантыя з вадзянога лёду. Судзячы па нізкай шчыльнасьці Цэрэры, яна ўтрымоўвае значную колькасьць лёду, да 20—30 % па масе, што эквівалентна ледзяной мантыі таўшчынёй 60—100 км. На пачатковым этапе існаваньня ядро Цэрэры магло разагравацца за кошт радыёактыўнага распаду і, магчыма, нейкая частка ледзяной мантыі знаходзілася ў вадкім стане. Па ўсёй бачнасьці, значная частка паверхні і цяпер пакрытая лёдам або нейкай разнавіднасьцю ледзянога рэгаліту. Па аналогіі з ледзянымі спадарожнікамі Юпітэра і Сатурна можна выказаць здагадку, што пад дзеяньнем УФ выпраменьваньні Cолнца частка вады дысацыіруе і ўтварае звышразрэджаную «атмасферу» Цэрэры. Таксама застаецца адкрытым пытаньне аб наяўнасьці на Цэрэре цяпер або ў мінулым крыавулканізма.

Здымкі Цэрэры, зробленыя «Хаблам» у 2003—2004 гг, разрашэньне 30 км/піксяль

Аб вонкавым абліччы Цэрэры вядома не так ужо і шмат. На зямным небасхіле яна паўстае слабой зорачкай усяго толькі 7-й велічыні. Бачны дыск Цэрэры вельмі малы, таму першыя падрабязнасьці атрымалася разглядзець толькі ў канцы XX стагодзьдзя з дапамогай тэлескопа «Хабл». На паверхні Цэрэры адрозныя некалькі сьветлых і цёмных структур, меркавана кратэраў. Па сачэньні за імі атрымалася вылічыць сапраўдны перыяд кручэньня Цэрэры (9,07 гадзіны) і нахіл восі кручэньня да плоскасьці арбіты (меней 4°). Самая яркая структура (гл. выяву справа) у гонар першаадкрывальніка Цэрэры атрымала назву «Пьяці». Магчыма, гэта кратэр, які агаліў ледзяную мантыю або нават крыавулкан. Назіраньні ў ІЧ дыяпазоне паказалі, што сярэдняя тэмпература паверхні складае 167 К, у пэрыгеліі яна можа дасягаць 240 К (−33 °C). Радыётэлескопам у Арэсіба некалькі разоў праводзілася радыёлакацыя Цэреры. Па характары адлюстраваньня радыёхваль было ўсталявана, што паверхня Цэрэры даволі гладкая, мабыць, за кошт высокай эластычнасьці ледзяной мантыі. Спадарожнікаў у Цэрэры не выяўлена. Прынамсі пакуль, назіраньні «Хабла» выняткоўваюць існаваньне сатэлітаў памерамі больш 10—20 км.

[рэдагаваць] Наступныя даследаваньні

Цэрэра ў параўнаньні з Месяцам

У цяперашні час адзіным спосабам вывучэньня Цэрэры застаюцца тэлескапічныя назіраньні. Рэгулярна праводзяцца кампаніі па назіраньні пакрыцьцяў зорак Цэрэрай, па абурэньнях у руху суседніх астэроідаў і Марса удакладняецца яе маса. Якасна новым этапам у вывучэньні Цэрэры павінна стаць місія апарата «Dawn» (англ. Dawn Mission), запуск якога запланаваны на 26 верасьня 2007 году.[1] У 2010 годзе «Dawn» павінен выйсьці на арбіту вакол Вэсты, а праз 4 гады — дасягнуць Цэрэры.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Цэрэра (карлікавая плянэта)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады