Цюмень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цюмень
рас. Тюмень
Цюмень
Герб Цюмені Сьцяг Цюмені
Дата заснаваньня: 1586
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Цюменская вобласьць
Кіраўнік: Руслан Кухарук[d]
Плошча: 235 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 609 650 чал.
шчыльнасьць: 2594,26 чал./км²
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: +7 3452
Паштовы індэкс: 625000
Нумарны знак: 72
Геаграфічныя каардынаты: 57°9′0″ пн. ш. 65°32′0″ у. д. / 57.15° пн. ш. 65.53333° у. д. / 57.15; 65.53333Каардынаты: 57°9′0″ пн. ш. 65°32′0″ у. д. / 57.15° пн. ш. 65.53333° у. д. / 57.15; 65.53333
Цюмень на мапе Расеі
Цюмень
Цюмень
Цюмень
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.tyumen-city.ru/

Цюмень (па-расейску: Тюмень) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Цюменскай вобласьці. Паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца займае другі радок у вобласьці.

Горад зьяўляецца чыгуначным вузлом Транссыбірскай магістралі, а таксама адміністрацыйным і дзелавым цэнтрам найбуйнейшага нафтагазаздабываючага рэгіёну. Цюмень ёсьць неафіцыйнай «нафтагазавай сталіцай» Расеі. У горадзе маецца міжнародны аэрапорт «Рошчына».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя сьляды знаходжаньня чалавека на тэрыторыі сучаснай Цюмені былі выяўлены на берагах Андрэеўскага возера і на левым беразе Туры. Упершыню назва «Цюмень» згадваецца ў 1406 годзе ў Архангелагорадзкім летапісу. У XIII—XVI стагодзьдзях на беразе ракі Цюменка знаходзілася сталіца Цюменскага ханства Чынгі-Тура. Будаўніцтва расейскана цюменскага астрогу было распачата 29 ліпеня 1586 году паблізу Чынгі-Туры, паводле загаду цара Фёдара I Іванавіча.

Цюмень паўстала на старажытнай караванный дарозе зь Сярэдняй Азіі ў Паволжа, на так званым «Цюменскай валоцы». Горад засяляўся ў асноўным пермскімі, сальвычагодзкімі і ўсьцюскімі перасяленцамі. У Цюмені знаходзілася адна зь першых у Сыбіры ямскіх слабодаў, заснаваная ў 1605 годзе. У 1618 годзе манахам Ніфонтам быў заснаваны Траецкі манастыр. У першыя гады горад падвяргаўся нападам татараў і калмыкаў. У 1640—1642 гадох за часам ваяводы Рыгорам Барацінскім цэнтральная частка гораду была ўмацавана.

У 1695 годзе ў горадзе адбыўся пажар, у выніку якога драўляны горад згарэў. Пасьля гэтага пачынаецца каменнае будаўніцтва. З 1709 году Цюмень уваходзіла ў склад Сыбірскай губэрні, а ў 1782 годзе стала павятовым горадам Табольскага намесьніцтва. У XIX стагодзьдзі адначасова з заняпадам Табольску горад уваходзіць у час росквіту. Асаблівы імпульс ягонаму разьвіцьцю надало правядзеньне праз горад Транссыбірскай магістралі. Цюмень была і важным цэнтрам гандлю. З 1845 году да пачатку XX стагодзьдзя ў Цюмені штогод ладзілася буйны Васільеўскі кірмаш, а таксама праходзіў міжнародны тлушчавы кірмаш[1].

Пачынаючы з 1918 году Цюмень пачала прэтэндаваць на адміністрацыйныя функцыі. У 1918 годзе ў Цюмень быў перанесены губэрнскі цэнтар з Табольску. У пэрыяд Грамадзянскай вайны ішлі баі за горад, а 20 ліпеня 1918 году Цюмень была занята белагвардзейцамі, 8 жніўня 1919 году атрады 51-й дывізіі Васіля Блюхера ўвайшлі ў горад.

Да 1922 году Цюмень была цэнтрам Цюменскай губэрні, з 1923 па 1933 год — цэнтрам Цюменскай акругі ў складзе Ўральскай вобласьці. 17 студзеня 1934 году Пастановай УЦВК Уральская вобласьць была падзелена на тры вобласьці — Сьвярдлоўскую з цэнтрам у горадзе Сьвярдлоўск, Чалябінскую вобласьць з цэнтрам у Чалябінску і Обска-Іртыскую вобласьць з цэнтрам у Цюмені[2]. З 1935 па 1944 гады горад знаходзіўся ў складзе Омскай вобласьці. 14 жніўня 1944 году была створана Цюменская вобласьць, цэнтрам якой стала Цюмень. У час Другой сусьветнай вайны ў горад было эвакуявана цела Леніна[3]. Функцыі маўзалею часова выконваў будынак цяперашняй Цюменскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Пасьля адкрыцьця ў Цюменскай вобласьці ў 1960-х гадох буйных радовішчаў нафты і газу ўсё жыцьцё гораду было падпарадкавана выкананьню нафтасэрвісных і транспартных функцыяў, неабходных для забесьпячэньня патрэбаў Цюменскай Поўначы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асновай эканомікі гораду зьяўляецца нафтагазавая прамысловасьць. У горадзе разьмешчаны штаб-кватэры або прадстаўніцтва здабыўных і транспартных прадпрыемстваў нафтагазавай галіны, як то «Захсібгазпрам», «Лукойл-Уралнафтапрадукт», ААТ «Тюменнафтагаз», ТАА «Тюменндідзіпрагаз», філіял ААТ «ТНК-BP Менеджмент» — «ТНК-BP Сібір». У горадзе працуе Анціпінскі нафтаперапрацоўчы завод.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цюменьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў