Цюрлёўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цюрлёўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Цюрлі
Дата ўтварэньня 12 чэрвеня 1958
Насельніцтва
  • 4008 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222311
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Цюрлёўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Цюрлі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Насілаўскі сельсавет у складзе Маладэчанскага раёну Вялейскай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Насілава. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Маладэчанскай вобласьці.

12 чэрвеня 1958 году сельсавет перайменаваны ў Цюрлеўскі, цэнтар перанесены ў вёску Цюрлі. 11 верасьня 1959 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Хажоўскага сельсавету[1].

З 20 студзеня 1960 году ў складзе Менскай вобласьці. 10 чэрвеня 1965 году з часткі сельсавету ўтвораны зноў Хажоўскі сельсавет. У 1974 годзе скасавана вёска Агароднікі[2].

5 сакавіка 1981 году сельсавет перайменаваны ў Цюрлёўскі. 28 траўня 2013 году вёскі Адамавічы, Гаравіны, Мысьлевічы, Рагазы перададзеныя зь Цюрлёўскага сельсавету ў Хажоўскі, а вёска Шнуры ў Мясоцкі[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (22 населеныя пункты) — 4768 чалавек[4], зь іх 92,7 % — беларусы, 5,3 % — расейцы[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  2. ^ Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  4. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года