Цюрых
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
47°22′ пн. ш. 8°33′ у. д.
| Цюрых | ||||
|
||||
| Плошча | 91,88 км² | |||
| Насельніцтва — з прыгарадамі |
366 145 1 080 728 |
|||
| Тэлефонны код | +41 44 | |||
| Паштовы індэкс | 8000—8099 | |||
| Геаграфічныя каардынаты | 47°22′ пн. ш. 8°33′ у. д. | |||
Цю́рых (па-нямецку: Zürich;
De-Zürich.ogg ) — горад на паўночным усходзе Швайцарыі, адміністрацыйны цэнтар кантону Цюрых, на рацэ Лімат і Цюрыхскім возеры.
Першапачаткова быў рымскім умацаваньнем, як горад упершыню згадваецца ў 929 годзе. Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтар Швайцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эр-лікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае значную долю прадукцыі швайцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасьці. Заводы канцэрну «Броўн, Бовэры» вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталяваньня. Звыш 80% прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсьць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасьці. Міжнародны аэрапорт.
Цюрых — знакаміты культурны цэнтар Швайцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Эўропе опэрны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музэй Швайцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя строі, мастацтва), карцінная галерэя «Кунстхаўз», музэй Усходу. Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (12—15 стагодзьдзі) і Фраўмюнстэр (13—14 стагодзьдзі), ратуша (17 стагодзьдзе), барочныя дамы гільдыяў (17—18 стагодзьдзі). Унівэрсытэт.
У Цюрыху працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швайцарцы, так і іншаземцы. Тут жылі ды працавалі Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Гюго, Рыхард Вагнэр, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альбэрт Айнштайн.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Цюрых — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка(ням.)
