Цюрых (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цюрых
Поўная назва Fussball-Club Zürich
Заснаваны 1 жніўня 1896
Горад Цюрых, Швайцарыя
Стадыён Лецыґрунд
Умяшчальнасьць: 25 000
Прэзыдэнт Ансыльлё Канэпа[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcz.ch

«Цю́рых» (па-нямецку: Fussballclub Zürich) ― швайцарскі футбольны клюб з гораду Цюрыху. Клюб быў заснаваны 1 жніўня 1896 году, празь дзесяць гадоў пасьля стварэньня свайго асноўнага канкурэнта клюбу «Ґрасгопэр», дэрбі зь якім вельмі папулярнае ў Швайцарыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрфоманс заўзятараў «Цюрыху» падчас гарадзкога дэрбі

Клюб быў заснаваны 1 жніўня 1896 году былымі чальцамі трох мясцовых клюбаў, «Турыкум», «Вікторыя» і «Эксэльсіёр». Адным з фундатараў клюбу быў Жаан Гампэр, які ў свой час прыкладаў намаганьні па стварэньні гішпанскай «Барсэлёны». У 1902 годзе клюб стаў чэмпіёнам Швайцарыі, аднак да 1924 году больш трафэяў не атрымоўваў. Да 1930-х гадоў у клюб уваходзілі каманды па весьлаваньні, боксе, лёгкай атлетыцы і гандболе, аднак пасьля мэнэджары «Цюрыху» вырашылі сканцэтравацца толькі на футболе.

Паміж 1925 і 1960 гадамі «Цюрых» быў пазбаўлены поьпеху. Клюб змагаўся за захаваньне месца ў найвышэйшым дывізіёне, аднак у 1934 годзе вылецеў з Супэрлігі, гуляючы ў Чэледж-лізе да 1941 году. У 1941 годзе каманда вярнуліся ў элітны дывізіён, дзе заставаліся да 1946 году. У 1948 годзе клюб вярнуўся ў Супэрлігу і заставаўся ў найвышэйшым дывізіёне, пакуль ня быў паніжаны яшчэ раз у 1957 годзе. У 1959 годзе клюб зноўку вярнуўся ў лігу вышэй.

З 1960 году ў «Цюрыху» пачаўся залаты пэрыяд. У гэты час клюбам кіраваў легендарны прэзыдэнт Эдвін Нэгелі, а сярод вядомых гульцоў тых часоў варта вылучыць Якаба Куна, Фрыца Кюнзьлі, Ільлю Каціча і Рэнэ Батэрона. «Цюрых» сем разоў станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1963, 1966, 1968, 1974, 1975, 1976 і 1981 гады. Таксама на рахунку клюбу маюцца перамогі ў Кубках Швайцарыі ў той пэрыяд у 1966, 1970, 1972, 1973 і 1976 гадох. У розыгрышу Кубка чэмпіёнаў 1963—1964 гадоў «Цюрых» дайшоў да паўфіналу, дзе атрымаў паразу ад мадрыдзкага «Рэалу». У сэзоне 1976—1977 гадоў клюб паўтарыў сваё дасягненьне на эўрапейскай арэне, але на гэты раз клюб атрымаў паразу ад ангельскага «Лівэрпулу».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Жыўка Кастадынавіч 1992
2 Сьцяг Швайцарыі Аб Ліндрыт Камбэры 1999
3 Сьцяг Гішпаніі ПА Адрыян Герэра 1998
4 Сьцяг Швайцарыі Аб Сыльван Вальнэр 2002
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Фабіё Дапрэля 1991
7 Сьцяг Швайцарыі ПА Бледыян Красьнікі 2001
9 Сьцяг Харватыі Нап Іван Сантыні 1989
10 Сьцяг Швайцарыі ПА Антоніё Маркезана 1991
11 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Жанатан Акіта 1996
12 Сьцяг Нігерыі ПА Іфэані Мэт’ю 1997
16 Сьцяг Нямеччыны Аб Марк Горншуг 1991
17 Сьцяг Гвінэі ПА Шэйк Кандэ 2000
18 Сьцяг Ганы Нап Дэніел Афрые 2001
19 Сьцяг Сэрбіі ПА Нікала Бараніяшавіч 1992
20 Сьцяг Швайцарыі Нап Калікст Ліг 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Ірляндыі Нап Армстранг Ока-Флэкс 2002
23 Сьцяг Швайцарыі Нап Фабіян Ронэр 1998
24 Сьцяг Харватыі Аб Нікала Каціч 1996
25 Сьцяг Швайцарыі Бр Янік Брэхэр (капітан) 1993
26 Сьцяг Швайцарыі ПА Мігель Райхмут 2003
27 Сьцяг Партугаліі Аб Радрыгу Кансэйсан 2000
28 Сьцяг Швайцарыі Аб Рамон Гуцца 2004
29 Сьцяг Швайцарыі Нап Лябінот Байрамі 2005
31 Сьцяг Косава Аб Мірлінд Крэзью 1997
32 Сьцяг Швайцарыі Аб Сэльмін Годжа 2003
37 Сьцяг Швайцарыі ПА Нільс Райхмут 2002
40 Сьцяг Швайцарыі Бр Алян Амэравіч 2002
44 Сьцяг Малі Аб Амаду Дант (ар. Штурм) 2000
Сьцяг Замбіі Нап Джозэф Сабоба 2005

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]