Цялкоўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цялкоўскія (па-польску: Ciołkowscy; па-расейску: Циолковские) — польскі шляхецкі род гербу Ястрабец. У 1834 годзе род быў зацьверджаны ў Расейскай імпэрыі. Найбольш вядомы прадстаўнік — Канстанцін Цыялкоўскі.

Паходжаньне роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле легенды, заснавальнікам роду быў кіраўнік казацкага паўстаньня ў 15951596 у ВКЛ і Польшчы Севярын Налівайка (? — 1597). На думку Сяргея Самайловіча, нашчадкі Налівайкі былі сасланыя ў Плоцкае ваяводзтва, дзе парадніліся зь мясцовай шляхтай. Прозьвішча паходзіць ад маёнтку Цёлкава. Першыя ўзгадкі пра шляхецкі род Цялкоўскіх адносяцца да 1697, калі браты Станіслаў, Якуб і Валерыян удзельнічалі ў выбарах караля Аўгуста ІІ Моцнага. Першым дакладным прадстаўніком роду быў Мацей Цялкоўскі, бацька вышэй згаданых. Пасьля яго сьмерці Цёлкава было падзеленае паміж сынамі на вёскі Вялікае Цёлкава, Малое Цёлкава ды Сьнегава. У XVIII ст. частка прадстаўнікоў роду перасялілася на Ўкраіну.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тамаш Адам (17471795), нашчадак Якуба, уладар Вялікага Цёлкава, у 1777 перасяліўся ў Бярдзічаскі павет Кіеўскае губэрні, а пасьля ў Жытомірскі павет Валынскае губэрні.

  1. Ігнацы (1784 — ?), адвакат ў Роўна, у 1834 зацьвердзіў сваё шляхецтва
    1. Макары Эдвард Эразм (18201881), ж. — Марыя Юмашава (18321870)
      1. Дзьмітры (18511869), памёр ад белае гарачкі
      2. Канстанцін (18571935), расейскі навуковец, ж. — Варвара (18571940), д. адзінаверніцкага сьвятара Яўграфа Ягоравіча Сакалова (1822 — пасьля 1882)
        1. Любоў (1881 — ?)
        2. Ігнацы (18831902), зьдзейсьніў самагубства
        3. Аляксандар (18851923), зьдзейсьніў самагубства
        4. Іван (1888 — ?)
        5. Лявонці (18921893), памёр ад коклюшу
        6. Марыя (18941925)
      3. Ігнацы (18581876), памёр ад брушнога тыфусу

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]