Цімафей (апостал)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цімафей
Saint Timothy.jpg
Праваслаўная ікона
Сьвяты
Імя Τιμόθεος
Нарадзіўся каля 17, Лістра, Галятыя, Рымская імпэрыя
Памёр каля 80, Эфэс, Рымская імпэрыя
Шануецца усе хрысьціянскія канфэсіі
Падзьвіжніцтва прапаведваў Эвангельле з апосталам Паўлам у Тэсалёніках, Карынце, Піліпах і Эфэсе

Цімафей (па-старажытнагрэцку: Τιμόθεος, па-лацінску: Timotheus; каля 17, Лістра, Галятыя, Рымская імпэрыя — каля 80, Эфэс, Рымская імпэрыя) — апостал ад сямідзесяці, вучань апостала Паўла, першы біскуп Эфэсу[1].

Цімафей быў, як паведамляюць Дзеі Сьвятых Апосталаў, сынам юдэйкі, якая зьвярнулася ў хрысьціянства, і грэка. У Другім пасланьні да Цімафея паведамляюцца імёны ягонай маці — Эўніка, і бабулі, таксама хрысьціянкі, — Ляіда. Цімафей жыў у горадзе Лістра ў правінцыі Лікаонія. Ён зьвярнуўся, верагодна, пад уплывам пропаведзі апостала Паўла ў Лістры падчас ягонага першага падарожжа (Дз 14:5—22), каля 4849 гадоў.

Падчас свайго другога падарожжа Павал зноўку наведаў Лістру й на гэты раз узяў Цімафея з сабой (Дз 14:1—3). Цімафей быў адным з самых верных і любімых вучняў апостала, Павал называў яго «мой любімы й верны ў Госпадзе сын». Цімафей, нягледзячы на ​​маладосьць, выконваў шэраг важных даручэньняў апостала — ён прапаведаваў у Тэсалёніках (1Тэс 1—6), настаўляў ў веры ў Карынце (1Кар 4:17).

Вызваліўшыся з свайго першага зьняволеньня ў Рыме, апостал Павал распачаў зь Цімафеем паездку на Ўсход, і пакінуў Цімафея ў Эфэсе біскупам. Калі Павал ізноўку быў заключаны ў Рыме пад варту, Цімафей наведаў яго ў зьняволеньні. Пасьля сьмерці Паўла ў 67 годзе Цімафей вярнуўся ў Эфэс. Пра ягоныя апошнія гады дакладнай інфармацыі няма, паданьне паведамляе, што ён, як і ягоны настаўнік, памёр пакутнікам каля 80 году.

Да Цімафея зьвернутыя два пастырскіх пасланьня апостала Паўла (1-ае, 2-ое), якія ўвайшлі ў склад Новага Запавету.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Eusebius, Historia Ecclesiastica 3.4; translated by G.A. Williamson, Eusebius: The History of the Church (Harmonsworth: Penguin, 1965), p. 109

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цімафей (апостал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў