Чалавек, які закопвае норы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чалавек, які закрывае норы»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чалавек, які закопвае норы
EarthStopperOnTheBanksofTheDerwentByJosephWright.jpg
англEarthstopper on the Banks of the Derwent
Мастак Джозэф Райт з Дэрбі
Год 1773
Месцазнаходжаньне Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі

Чалавек, які закопвае норы на берагах Дэрвэнту (па-ангельску: Earthstopper on the Banks of the Derwent) — карціна Джозэфа Райта, напісаная ў 1773 годзе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На карціне паказаны чалавек у чырвонай куртцы, які ўначы пры сьвятле месяцу і ліхтара закопвае лісіныя норы на беразе ракі Дэрвэнт у Дэрбішыры. Норы закопваюцца дзеля таго, каб на наступным лісіным паляваньні можна б было забіць зьвера, не даючы яму магчымасьці схавацца ў нару (імаверна, што закапвальнік і ёсьць паляўнічы; побач зь ім паказваюцца ягоныя сабака і конь). Людзей, якія выконвалі дадзеную функцыю, называлі «Earthstopper». Зьлева ўнізе карціна падпісаная надпісам J Wright P/1773. Імаверна, намаляваная мясцовасьць — Чэрч Рокс (Church Rocks), на пощдни Матлаку[1].

Карціна была напісаная ў «італьянскі» пэрыяд творчасьці Райта; мастак, вядомы сваёй перадачай незвычайнага асьвятленьня, на дадзенай карціне вымаляваў ляндшафт (што раней было неўласьцівым для яго, бо ляндшафт ён выкарыстоўваў раней ў якасьці фону для партрэтаў). У гэты пэрыяд тура па Італіі быў намаляваны яшчэ шэраг іншых ляндшафтных карцінаў; за працягам турнэ работа над гэтым жанрам была асабліва адвойстрана ў карцінах на тэматыку вывяржэньне вулькана Вэзувія.

Проціпастаўленьне халоднага сьвятла месяца і цёплага сьвятла ліхтара, што асьвятляе паляну, стварае на карціне асабістую прастору вакол капальніка. Карціна надзвычай дэтальна, рупліва вымаляваная да заплатны на лапаце, асабліва варта зацеміць вымалёўку рызьзя[1].

Паводле дасьледніка творчасьці Райта Бэнэдыкта Нікалсана[2] дадзеная карціна натхніла паэта Фрэнсіса Ноэла Кларка Мандзі (Francis Noel Clarke Mundy), які пазьней заказаў у Райта ўласны партрэт, на вершы са зборніка Needwood Forest:

Whilst as the silver moonbeams rise,
Imagin'd temples strike my eyes
With tottering spire, and mouldering wall,
And high roof nodding to it's fall, -
His lanterns gleaming down the glade,
One, like a sexton with his spade,
Comes from their caverns to exclude
The midnight prowlers from the wood...[3]

Карціна выстаўлялася ў 1773 годзе і была купленая графам Філіпам Ёркам, чальцом Лёнданскага каралеўскага таварыства і другім графам Гардўіцкім; яны знаходзілася ў сям'я Ёркаў, пакуль яе не прадаў пяты граф Гардўіцкі, Чарлз Ёрк[4], празваны «Шампанскім Чарлі»[5] і вядомы сваім марнатраўным ладам жыцьця[6]. Карціну ў 1880 годзе набыла сям'я Крысьці (Christie), у якой яна знаходзілася да продажу ў 1950 годзе Скулі (Scully). У выніку карціна была купленая біёграфам Райта Бэнэдыктам Нікалсанам[4], які прадаў яе праз Artfond у калекцыю Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в The Earthstopper Treasures of Derby. derby.gov.uk. Праверана 29 May 2011 г.
  2. ^ Benedict Nicolson Joseph Wright of Derby:Painter of Light p.97. — Taylor & Francis, 1968.
  3. ^ Francis Noel Clarke Mundy Needwood Forest p.19. — John Jackson, 1776. — С. 52.
  4. ^ а б An Earth Stopper on the Banks of the Derwent. artfund.org. Праверана 30 May 2011 г.
  5. ^ Charles Yorke Oxford Dictionary of National Biography Праверана 30 May 2011 г.
  6. ^ F. M. L. Thompson, ‘Yorke, Charles Philip, fifth earl of Hardwicke (1836—1897)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 30 May 2011