Чалавек з жалеза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чалавек з жалеза
па-польску: Człowiek z żelaza
Жанр драматычны фільм[d][1] і гістарычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Halina Prugar-Ketling[d]
Вытворчасьць Zespól Filmowy "X"[d]
Распаўсюд United Artists[d] і Netflix
Дата выхаду 1981
Працягласьць 147 хвіліна
Краіна
Мова польская мова
Старонка на IMDb

«Чалаве́к з жале́за» (па-польску: Człowiek z żelaza) — польскі драматычны фільм 1981 году рэжысэра Анджэя Вайды. Фільм зьяўляецца працягам «Чалавека з мармуру». Створаны ў пэрыяд паслабленьня цэнзуры паміж 1980 годам і абвяшчэньнем ваеннага становішча ў сьнежні 1981 году. Распавядае пра рух «Салідарнасьць». У эпізадычных ролях занятыя, між іншымі, Ганна Валентыновіч і Лех Валэнса. У фільме выкарыстоўваюцца фрагмэнты хранікальных здымкаў страйку на Гданьскай вэрфі. Фільм здабыў Залатую пальму на кінафэстывалі ў Канах у 1981 годзе і быў намінаваны на Оскара.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі адбываюцца ў 1980 годзе ў Польшчы. Радыёжурналіст Вінкель (Марыян Апаня) атрымлівае заданьне зрабіць кампрамэтуючы рэпартаж пра лідэра страйкавага камітэту гданьскай вэрфі Мацека Томчыка (Ежы Радзівіловіч). Бацька Мацькі быў забіты падчас выступаў працоўных у сьнежні 1970 году. Падчас падрыхтоўкі рэпартажу Вінкель сустракаецца з рознымі людзьмі, якія добра ведаюць Томчыка, сярод якіх яго жонка (Крысьціна Янда), арыштаваная ўладамі. Падчас працы ляяльнасьць журналіста да рэжыму падвяргаецца выпрабаваньню.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмешчаная ў фільме сцэна з пошукам магілы Мацеюша Біркута, паходзіць са створанага ў 1976 годзе фільму «Чалавек з мармуру», але тады ўлады не дазволілі зьмясьціць яе ў фільме[6].

Крыніца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]