Сябра-карэспандэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чалец-карэспандэнт»)

Сябар-карэспандэ́нт — сябар арганізацыі навукоўцаўакадэміі навук. У параўнаньні з акадэмікам зьяўляецца малодшай ступеньню сяброўства.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле 10-га артыкула Закону «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 1998 году, «Сябрамі-карэспандэнтамі могуць быць выбраныя вядомыя навукоўцы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнесьлі значны ўклад у разьвіцьцё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйной навуковай значнасьці». Таксама «сябры-карэспандэнты маюць права на наданьне ім Акадэміяй навук умоваў, патрэбных для правядзеньня навуковых працаў, якія імі асабіста ажыцьцяўляюцца або арганізуюцца і ўхваленыя адпаведным аддзяленьнем Акадэміі навук». Пагатоў «Колькасьць... сябраў-карэспандэнтаў Акадэміі навук усталёўваецца прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь»[1]. Згодна з Указам прэзыдэнта ад 3 лютага 2003 г. № 56 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі магла ўлучаць да 145 сябраў-карэспандэнтаў. На 2018 год Акадэмія навук налічвала 128 сябраў-карэспандэнтаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ад 5 траўня 1998 г. № 159–З // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 6 студзеня 2018 г. Праверана 24 жніўня 2018 г.
  2. ^ Члены акадэміі // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 14 чэрвеня 2018 г. Праверана 24 жніўня 2018 г.