Чалябінск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чалябінск
рас. Челябинск
Вуліца Кірава ў Чалябінску
Вуліца Кірава ў Чалябінску
Герб Чалябінску Сьцяг Чалябінску
Дата заснаваньня: 1736
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Чалябінская вобласьць
Кіраўнік: Яўген Цефцелеў[d][1][2] і Kotova, Natalia Petrovna[d][3]
Плошча:
  • 500,9 км²
Насельніцтва: 1 143 458 чал. (2012)[4]
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: +7 351
Паштовыя індэксы: 454000—454999
Нумарны знак: 74, 174
Геаграфічныя каардынаты: 55°9′0″ пн. ш. 61°24′0″ у. д. / 55.15° пн. ш. 61.4° у. д. / 55.15; 61.4Каардынаты: 55°9′0″ пн. ш. 61°24′0″ у. д. / 55.15° пн. ш. 61.4° у. д. / 55.15; 61.4
Чалябінск на мапе Расеі
Чалябінск
Чалябінск
Чалябінск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.cheladmin.ru/

Чаля́бінск (па-расейску: Челябинск) — буйны горад у Расеі, месьціцца ў Чалябінскай вобласьці. У гарадзкой аглямэрацыі, у якую, таксама, уваходзяць Капейск, Какрына й іншыя населеныя пункты, пражывае каля 2,1 млн чалавек.

Горад зьяўляецца транспартным вузлом, то бок празь яго праходзіць чыгунка й шашэйныя дарогі. Таксама ў месьце будуецца Чалябінскі мэтрапалітэн. Чалябінск зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам з прадпрыемствамі мэталюргіі, машынабудаваньня й мэталаапрацоўкі, прыборабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чалябінская крэпасьць была закладзена ў 1736 годзе на месцы башкірскай вёскі Чалябы[5]. Крэпасьць была заснавана са згоды ўладальніка зямлі, на якой плянавалася будаўніцтва, — башкірскага Тархан Таймаса Шаімава, што ў канчатковым выніку прывяло да вызваленьня башкіраў ад падаткавага абкладаньня[6]. Горадам Чалябінск стаў у 1787 годзе, калі была пераназваная Чалябінская крэпасьць.

У 1780-я гады Чалябінск быў ціхім павятовым горадам, але ў 1788 годзе ў горадзе група лекараў упершыню апісала сымптомы й дала назву сыбірскай язьве, а таксама першай у сьвеце вынайшлі сыроватку супраць гэтай сьмяротнай хваробы[7].

Да канца XIX стагодзьдзя Чалябінск быў невялікім горадам. У 1892 годзе скончылася будаўніцтваў Самара-Златавустаўскай чыгункі, калі быў адчынены рух з Масквы да Чалябінску. У 1892 год праз Чалябінск прайшла Транссыбірская магістраль, у 1896 годзе была запушчана ў эксплюатацыю чыгунка на Екацярынбург.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чалябінск зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых гарадоў Расеі. Аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, выкананай працы й паслуг уласнымі сіламі апрацоўваючых вытворчасьцей у 2011 годзе склаў 332 млрд расейскіх рублёў.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чалябінсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў