Чанак’я
| Чанак’я | |
| चाणक्य | |
| Род дзейнасьці | брахман, палітык |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 340 да н. э. |
| Дата сьмерці | 290 да н. э. |
Чанак’я (санскрыт: चाणक्य Cāṇakya) — знакаміты ў індыйскай гісторыі брахман, які гуляў галоўную ролю ва ўзьвядзеньні Чандргупты на сталец царства Магадха і ў зьнішчэньні волішняй дынастыі — Нанда. Таксама вядомы пад імёнамі Каўтылья, Вішнугупта і Ват’яяна. Ён выдаваўся хітрасьцю й тонкім палітычным розумам, і параўноўваецца гісторыкамі Індыі з Нікалё Мак’явэльлі. Ягонаму пяру прыпісваюць трактат пра палітыку й маральнасьць, вядомы пад загалоўкам «Чанак’я-сутра», а таксама трактат «Чанак’я-раджанітышастра».
Лічыцца, што з-пад ягонага пяра выйшаў трактат «Артгашастра», у перакладзе з санскрыту — «Навука аб карысьці», які быў створаны на працягу IV стагодзьдзя да нашай эры й лічыцца першай у сьвеце кнігай, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы дзейнасьці спэцслужбаў[1]. Чанак’я зьяўляецца галоўнай дзеючай асобай у вядомай драме Вішакгадаты — «Мудраракшаса».