Чарлз Дыкенз
| Чарлз Дыкенз | |
| па-ангельску: Charles Dickens | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні: | Charles John Huffam Dickens (Чарлз Джон Хафам Дыкенз) |
| Нарадзіўся: | 7 лютага 1812, Лэндпарт, Портсмут, Ангельшчына |
| Памёр: | 9 чэрвеня 1870, Гейдсхіл, Кент, Ангельшчына |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | пісьменьнік-навэліст |
| Гады творчасьці: | 1833—1870 |
| Жанр: | рэалізм |
| Значныя творы: | Нарысы Боза, Антыкварная крама, Олівэр Твіст, Нікалас Нікльбі, Барнэбі Радж, Калядны харал, Мартын Чэзлвіт, Аповесьць пра два горада, Дэйвід Копэрфілд, Вялікія спадзяваньні, Халодны дом, Маленькая Дорыт, Цяжкія часы, Наш агульны сябар, Пасьмяротныя запіскі Піквікскага клюбу |
Чарлз Джон Хафам Дыкенз (па-ангельску: Charles John Huffam Dickens; 7 лютага 1812, Портсмут, Англія – 9 чэрвеня 1870, сядзіба Гэйдсхіл Плэйс, Кент) — найпапулярнейшы брытанскі навэліст Віктарыянскай эры і найвядомейшы ангельскі пісьменьнік, які ўвёў у ангельскую літаратуру адных з самых іранічных пэрсанажаў[1]. Працаваў журналістам газэты «Morning Chronicle», рэдактарам літаратурнага часопісу «Bentley's Miscellany».
На беларускую мову былі перакладзеныя тры творы Дыкенза: «Домбі і сын» (1937), «Вялікія чаканьні» (1940)[2], «Олівэр Твіст» (2010)[3].
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
- 7 лютага 1812 — у Лендпарту (Портсмут) у сям'і чыноўніка марскога ведамства нарадзіўся Чарлз Дыкенз
- 1817 — сям'я Дыкензаў пасяляецца ў Чатэме
- 1823 — Чарлз прыязджае ў Лёндан
- 1824 — Дыкенза працуе на фабрыцы ваксы; яго айцец трапляе ў пазыковую турму. Чарлз паступае ў «Акадэмію Вэлінгтан-Хаўс»
- 1827 — работа клеркам у канторы страпчых
- 1828 — Дыкенз працуе ў судзе; захапляецца тэатрам і аматарскімі спэктаклямі
- 1831—1835 — Дыкенз становіцца рэпартэрам; пад псэўданімам Боз друкуе нарысы
- 1836 — у лютым выходзяць Нарысы Боза; 31 сакавіка апублікаваны першы выпуск «Запісак Піквікскага клюба»
- 1838 — Чарлз Дыкенз знаёміцца са станам школаў у Ёркшыру, пачынае публікаваць раман «Жыцьцё і прыгоды Нікаласа Нікльбі»
- 1839 — завяршаюцца публікацыю «Олівэра Твіста» і «Нікаласа Нікльбі»
- 1840 — публікуецца раман «Лаўка старажытнасьцяў» (скончаны ў студзені 1841 г.)
- 1842 — у студзені Дыкенз адплывае ў Амэрыку. Вяртаецца ў Англію ў чэрвені. У кастрычніку выходзяць «Амэрыканскі нататкі».
- 1843 — праца над раманам «Жыцьцё і прыгоды Марціна Чэзлвіта» (скончаны ў 1844 г.) Публікуе «Калядны харал у прозе»
- 1844 — вандроўка па Італіі. Выходзіць апавяданьне «Званы»
- 1845 — вандроўка па Італіі, Швайцарыі, Бэльгіі. Выходзіць «Цвыркун на печы»
- 1846 — Дыкенз пачынае работу над раманам «Домбі і сын», першы выпуск якога выходзіць у кастрычніку
- 1847 — пісьменьнік у Парыжы. Сустрэча з Гансам Хрысьціянам Андэрсанам у Лёндане
- 1848 — у красавіку завяршаецца публікацыя «Домбі і сына»
- 1849 — у траўні пачынаецца публікацыя «Дэйвіда Копэрфілда»
- 1850 — Дыкенз пачынае выдаваць часопіс «Дамашняе чытаньне». У сьнежні завяршае «Дэйвіда Копэрфілда»
- 1852 — у сакавіку выходзіць першы выпуск раману «Халодны дом»
- 1853 — завяршаньне «Халоднага дому» (верасень). Першы досьвед публічных чытаньняў. У Бірмінгеме Дыкенз чытае «Калядны харал у прозе»
- 1854 — публікацыя рамана «Цяжкія часы» (з красавіка па жнівень)
- 1855 — публічная прамова ў Асацыяцыі па правядзеньню рэформы кіраваньня краінай (чэрвень). У сьнежні пачынаецца публікацыя «Крошкі Дорыт»
- 1856 — Дыкенз пасяляецца ў набыты ім у Рочэстэры доме Гэдсхіл-Плейс
- 1857 — у чэрвені завяршаецца публікацыя «Крошкі Дорыт». У Гэдсхіле гасьцюе Андэрсан
- 1858 — Дыкенз выступае з публічнымі чытаньнямі ў гарадах Англіі, Шатляндыі і Ірляндыі
- 1859 — пачынае выходзіць часопіс Дыкенза «Круглы год», дзе друкуецца яго раман «Аповесьць аб двух гарадах»
- 1860 — у сьнежні апублікаваны першы выпуск рамана «Вялікія надзеі»
- 1861 — завяршаецца публікацыя «Вялікіх надзеяў». Публічные чытаньні Дыкенза ў Лёндане ды іншых гарадах Англіі
- 1862—1863 — чытаньні працягваюцца. У студзені 1863 г. Дыкенз чытае ў Парыжы
- 1864 — пачынаецца публікацыя рамана «Наш агульны сябар»
- 1865 — у лістападзе раман «Наш агульны сябар» завершаны
- 1866 — выступ з чытаньнямі ў Англіі, Ірляндыі, Шатляндыі, а таксама ў Парыжы
- 1867 — вандроўка ў Амэрыку (лістапад)
- 1868 — вяратньне ў Англію ў траўні
- 1869 — пачатак работы над «Таямніцай Эдвіна Друда»
- 9 чэрвеня 1870 — сьмерць Чарлза Дыкенза
[рэдагаваць] Літаратурная дзейнасьць
Дыкенз знайшоў сябе перша за ўсё як рэпартэр. Палітычнае жыцьцё, якое пашырылася, глыбокая цікавасьць да дэбатаў, якія адбываліся ў парлямэнце, і да падзеяў, якімі гэтыя дэбаты суправаджаліся, павысілі цікавасьць ангельскай публікі да прэсы, колькасьць і тыраж газэтаў, патрэба ў газэтных работніках. Як толькі Дыкенз выканаў на пробу некалькі рэпартэрскіх заданьняў, ён адразу быў адзначаны і пачаў узьнімацца, чым далей, тым болей зьдзіўляючы сваіх таварышаў рэпартэрскай іроніяй, жвавасьцю выкладаньня, багацьцем мовы. Дыкенз ліхаманкава ўхапіўся за газэтную работу, і ўсё тое, што расквітнела ў ім яшчэ ў дзяцінстве і што атрымлаа своеасаблівы, крыху пакутлівы ўхіл у больш позьнейшую пору, вылівалася цяпер з-пад яго пяра, прычым ён цудоўна ўсьведамляў ня толькі, што ты самым ён даводзіць свае ідэі да ўсеагульнай ўавгі, але і тое, што робіць сваю кар'еру. Літаратура — вось што цяпер зьяўлялася цяпер яго лесьвіцай, па якой ён узьнімаецца на вяршыню грамадзтва, у той жа час зьдзяйсьняючы добрую справу дзеля ўсяго чалавецтва, дзеля сваёй краіны і перш за ўсё дзеля ўсіх прыгнечаных.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ "Victorian squalor and hi-tech gadgetry: Dickens World to open in England", The New York Times, 23 May 2007.(анг.)
- ^ Судленкова О.А., Кортес Л.П. 100 писателей Великобритании. - Мн.: Выш. шк., 1997. С. 76.
- ^ Будзьма.org - «Олівер Твіст» Дыкенса па-беларуску, 15.11.2010
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Чарлз Дыкенз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Калядны харал у прозе: святочная гісторыя пра прывідаў» (частка) на prajdzisvet.org
- Гісторыя пра гоблінаў, якія скралі далакопа (пер. Антон Францішак Брыль)