Чарнагорыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Чарнагорыя
Република Црна Гора
Republika Crna Gora
Сьцяг Чарнагорыі Герб Чарнагорыі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Oj, svijetla majska zoro»
Месцазнаходжаньне Чарнагорыі
Афіцыйная мова чарнагорская
Сталіца Падгорыца
Найбуйнейшы горад Падгорыца
Форма кіраваньня рэспубліка
Філіп Вуянавіч
Міла Джуканавіч
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
160-е месца ў сьвеце
13 812 км²
1,5
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
164-е месца ў сьвеце
672 180
50/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$6,506 млрд
$10 393
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Сэрбіі і Чарнагорыі

3 чэрвеня 2006
Дамэн верхняга ўзроўню .me
Тэлефонны код +382

Чарнагорыя (па-чарнагорску: Crna Gora, Црна Гора) — краіна на Балканскай паўвысьпе. Мае выхад да Адрыятычнага мора. Мяжуе з Сэрбіяй, Харватыяй, Альбаніяй, Босьніяй і Герцагавінай. 21 траўня 2006 году ў Чарнагорыі прайшоў рэфэрэндум па пытаньні выхаду з саюзнай дзяржавы з Сэрбіяй і абвяшчэньня незалежнасьці. 55% насельніцтва прагаласавала за незалежнасьць.

3 чэрвеня 2006 году парлямэнт Чарнагорыі ратыфікаваў вынікі рэфэрэндуму.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

Тэрыторыя краіны складалася з трох не падобных адно да аднаго месцаў. Прыбярэжная паласа, якая распасьціраецца ўздоўж Адрыятычнага мора ад Хэрцэг-Нові на захадзе да вусьця ракі Баяна на ўсходзе, мае шырыню ня больш за 10 км. За ўзьбярэжжам пачынаецца горная града. Трэцяя зона ўключае басэйн Скадарскага возера, даліну ракі Зета, Белапаўліцкую раўніну і Нікшыцкае поле.

[рэдагаваць] Клімат

У паўночнай Чарнагорыі — умераны кантынэнтальны, на Адрыятычным узьбярэжжы — міжземнаморскі. У прыморскай вобласьці лета звычайна працяглае, цёплае (+23-25 °С) і досыць сухое, зіма — кароткая і прахалодная (+3-7 °С). У горных раёнах умерана цёплае лета (+19-25 °С) і адносна халодная зіма (ад +5 да -10 °С), ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе сьнега. Ападкаў выпадае ад 500 да 1500 мм у год, пераважна ў выглядзе дажджу, у горах блізу марскога ўзьбярэжжа месцамі выпадае звыш за 3000 мм. У паўночных абласьцях Чарнагорыі сьнег ляжыць да 5 месяцаў у годзе. Колькасьць сонечных гадзін у год: у Ігала — 2386, ва Ульцыне — 2700.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя Чарнагорыі падзелена на 21 муніцыпалітэт (вобласьць), абшчыны. Муніцыпалітэты названы па назвах іх цэнтральных гарадоў:

[рэдагаваць] Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу 2003 году ў Чарнагорыі пражывае 620 145 чалавек.

Нацыянальны склад насельніцтва:

¹ — чарнагорцы і сэрбы, якія вызнаюць іслам

Родныя мовы:

Рэлігія:

[рэдагаваць] Эканоміка

Значную ролю ў эканоміцы краіны адыгрывае турызм. Вельмі папулярныя міжнародныя курорты ў месцах Герцег-Нові, Будва, Бечычы, Петровац, а таксама гістарычныя й прыродныя славутасьці — места Катор на беразе Каторскага заліва, былая сталіца Цэтынье, Скадарскае возера, гара Лоўчэн, высакагорны кляштар Астрог, каньён ракі Тара (самы вялікі ў Эўропе: яго глыбіня дасягае 1300 м), нацыянальны парк Дурмітар і яго горналыжны курорт Жабляк (1465 метраў над узроўнем мора, гэта самы высакагорны горад на Балканах).

[рэдагаваць] Дзьве сталіцы адразу

У арт.8 Канстытуцыі Чарнагорыі сталіцай вызначана места Цэтынье. Аднак па арт.7 гэтай жа Канстытуцыі галоўны горад Чарнагорыі - Падгорыца. Цэтынье быў сталіцай да Другой Сусьветнай вайны, тут знаходзіліся дыпляматычныя прадстаўніцтвы шматлікіх дзяржаў. З пераездам урада й пераносам асноўных дзяржаўных устаноў (за малым выключэньнем у сфэры адукацыі й культуры) у Падгорыцу ў раскошных будынках пасольстваў разьмясьціліся музэі. Таму Цэтынье лічыцца гістарычнай і культурнай сталіцай.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Чарнагорыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах