Чарнаклён
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чарнаклён, клён татарскі (лац. Acer tataricum) — куст ці невялікае дрэва роду клён сямейства кляновых.
Вышыня расьліны да 6-10 м. Лісьце прадаўгавата-яйкападобнае. Кветкі зеленавата-белыя, у шчыткападобнай мяцёлцы, плод — ярка-чырвоная двухкрылка.
Марозаўстойлівая і ценевынослівая расьліна.
«Астраўкі» дзікарослага чарнаклёну трапляюцца на поўдні Беларусі. Часам вырошчваецца як дэкаратыўная расьліна ў садах і парках. Цвіце ў красавіку-траўні.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Чарнаклён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў