Чарнаўцы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Чарнаўцы | |||||
| Чернівці | |||||
Меская ратуша |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1408 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1488 | ||||
| Вобласьць: | Чарнавіцкая | ||||
| Плошча: | 153 км² | ||||
| Насельніцтва: | 251 500 (2009) | ||||
| Тэлефонны код: | +380-0372(2) | ||||
| Паштовы індэкс: | 58000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°17′27″ пн. ш. 25°56′04″ у. д. / 48.29083° пн. ш. 25.93444° у. д.Каардынаты: 48°17′27″ пн. ш. 25°56′04″ у. д. / 48.29083° пн. ш. 25.93444° у. д. | ||||
|
Чарнаўцы на мапе Ўкраіны
Чарнаўцы
|
|||||
| Чарнавіцкая меская рада | |||||
Чарнаўцы (па-ўкраінску: Чернівці) — места на поўдні заходняй часткі Ўкраіны, на рацэ Прут. Адміністрацыйны цэнтар Чарнавіцкай вобласьці. Плошча 153 км². Насельніцтва 251 500 чал. (2009). Знаходзяцца за 408 км на паўднёвы захад ад Кіева, за 40 км ад украінска-румынскай граніцы. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.
Чарнаўцы — палітычны, культурны і рэлігійны цэнтар Букавіны.
Зьмест |
Этымалёгія назвы [рэдагаваць]
Назва места пайшла ад фартэцыі, якая ў «Сьпісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх» згадваецца як Чэрн на Пруце.
Тапонім Чарнаўцы на розных мовах:
- па-ангельску: Chernivtsi
- па-расейску: Черновцы
- па-нямецку: Czernowitz, Tschernowitz
- па-чэску: Černovice, па-чэску: Černovce
- па-славацку: Černovce
- па-польску: Czerniowce
- па-румынску: Cernăuţi
- на ідышы: טשערנאװיץ, на ідышы: טשערנװיץ, на ідышы: טשערניװיץ
- па-армянску: Չերնովից
Гісторыя [рэдагаваць]
- XII: узьнікненьне Чарнаўцоў згодна з археалягічнымі зьвесткамі.
- XIV: у складзе Малдовы, памежнае паселішча.
- 1408: першы ўспамін пра Чарнаўцы ў грамаце малдаўскага гаспадара Аляксандра Добрага ў зьвязку з мытнай дамовай, якую ён склаў зь Львоўскімі купцамі.
- 1488: цэнтар павету, атрымалі Магдэбурскае права.
- XV—XVIII стст.: места неаднаразова цярпела ад ваенных канфліктаў, у выніку чаго прыйшло ў заняпад.
- 1538: апынуліся пад уладай Турэччыны.
- 1775: перайшлі да Аўстрыі, цэнтар вайсковай адміністрацыі Букавіны.
- 1786: цэнтар вобласьці ў складзе Галічыны.
- 1849: цэнтар аўтаномнага краю Букавіна.
- 1866: адкрыцьцё чыгункі Чарнаўцы — Львоў.
- 1875: заснаваньне Чарнавіцкага ўнівэрсытэту.
- 1873: рэзыдэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў.
- 3 лістапада 1918: згодна з рашэньнем народнага веча Чарнаўцы далучыліся да Ўкраіны.
- 11 лістапада 1918: места заняла румынскае войска, з 28 лістапада — у складзе Румыніі.
- 1940: СССР анэксаваў Чарнаўцы разам з паўночнай Букавінаю, у складзе УССР.
- 6 ліпеня 1941 1941 — 29 сакавіка 1944: знаходзіліся пад нямецка-румынскай акупацыяй.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1890 — 54,2 чал., зь іх немцаў і габрэяў — 27 192 чал. (51,3 %), украінцаў — 10 384 чал. (19,6 %), румынаў — 7624 чал. (14,4 %), палякаў, мадзьяраў і інш. — 7808 чал. (14,7 %).[1]
- 1939 — 106 тыс. чал.
- 1959 — 152 тыс. чал.
- 1970 — 187 тыс. чал.
- 1977 — 214 тыс. чал.[2]
- 1991 — 259 тыс. чал.[3]
- 2001 — 240,6 тыс. чал., зь іх украінцаў — 79,9 %, расейцаў — 11,3 %, беларусаў — 0,4 %, палякаў — 0,6 %, малдаванаў — 1,6 %, румынаў — 4,5 %.[4]
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемсты лёгкай, машынабудаўнічай і мэталаапрацоўчай, харчовай, хімічнай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова места XIX—XX стст.;
- Касьцёл езуітаў (1893—1894);
- Корпус Чарнавіцкага ўнівэрсытэту (1874—1875);
- Мескі тэатар (1904—1905);
- Ратуша (1843—1847);
- Рэзыдэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў (з 1956 — адзін з будынкаў Чарнавіцкага ўнівэрсытэту);
- Сабор катэдральны (1844—1864);
- Царква армянска-грэгарыянская (1869—1875, цяпер — арганная заля);
- Царква грэка-каталіцкая (1825—1830);
- Царква Сьв. Міколы (1607);
- Царква Сьв. Параскевы Пятніцы (1862);
- Царква Сьв. Тройцы (1774);
- Царква Сьв. Юрыя (Георгія, 1767);
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1783);
- Чыгуначны вакзал (1898—1903);
Галерея [рэдагаваць]
Месты-сябры [рэдагаваць]
Сучава, Румынія
Саскатун, Канада
Солт-Лэйк-Сіты, ЗША
Клягэнфурт, Аўстрыя
Канін, Польшча
Падольск, Расея
Разань, Расея
Нацэрат-Ільліт, Ізраіль
Новыя Акмяны, Летува
Выдомыя асобы [рэдагаваць]
- Арсень Яцэнюк (нар. 1974Р) — украінскі дзяржаўны дзяяч, эканаміст, праўнік.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Грігорий Купчанко. Буковина и еи русски жители. — Видень, 1895. — С. 15.
- ^ Черновцы // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Чернавцы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Дністрянський М. С. Етнополітична географія України. — Львів: Літопис, 2006. С. 477.
Літаратура [рэдагаваць]
- Czerniowce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 831—832
- Черновицы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Чарнаўцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Чарнавіцкая меская рада
- Старыя фота Черновцов — 3000 упарадкаваных фатаграфій
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||