Чарнобыльская АЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чарнобыльская АЭС імя У. І. Леніна
Chernobyl Nuclear Power Plant.jpg
Месцазнаходжаньне Сьцяг Украіны Украіна
Пачатак будаўніцтва травень 1970 году
Пачатак эксплюатацыі 26 верасьня 1977 году
Заканчэньне эксплюатацыі 15 сьнежня 2000 году
Эксплюатуючая арганізацыя Дзяржаўнае спэцыялізаванае прадпрыемства «Чарнобыльская АЭС»
Тэхнічныя парамэтры
Колькасьць энэргаблёкаў 4
Будуецца энэргаблёкаў 2 (будаўніцтва спынена ў 1988 годзе)
Тып рэактараў РБМК-1000
Дзейных рэактараў 0
Генэруючая магутнасьць 3800 МВт (да 1986 году)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 51°23′20″ пн. ш. 30°06′38″ у. д. / 51.38889° пн. ш. 30.11056° у. д. / 51.38889; 30.11056Каардынаты: 51°23′20″ пн. ш. 30°06′38″ у. д. / 51.38889° пн. ш. 30.11056° у. д. / 51.38889; 30.11056
Чарнобыльская АЭС імя У. І. Леніна на мапе Ўкраіны
Чарнобыльская АЭС імя У. І. Леніна
Чарнобыльская АЭС імя У. І. Леніна
Чарнобыльская АЭС імя У. І. Леніна
http://www.chnpp.gov.ua/

Чарнобыльская атамная электрастанцыя імя У. І. Леніна, ЧАЭС — спыненая атамная электрастанцыя, сумна вядомая ў сувязі з аварыяй, якая адбылася 26 красавіка 1986 году.

Афіцыйная сучасная назва Дзяржаўнае спецыялізаванае прадпрыемства Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ГСП Чарнобыльская АЭС)[1]. Станцыя знаходзіцца ў распараджэньні МНС Украіны[2], у 2005 годзе Генэральным дырэктарам прызначаны Грамоткін Ігар Іванавіч.

Зьмест

Геаграфія[рэдагаваць]

Чарнобыльская АЭС разьмешчаная ва ўсходняй частцы беларуска-ўкраінскага Палесься на поўначы Ўкраіны за 11 км ад мяжы зь Беларусьсю, на беразе ракі Прыпяць, якая ўпадае ў Дняпро. Да захаду ад трохкілямэтровай санітарна-ахоўнай зоны АЭС разьмяшчаецца пакінуты горад Прыпяць, за 15 км на паўднёвы ўсход ад станцыі знаходзіцца былы раённы цэнтар — пакінуты горад Чарнобыль, за 110 км на поўдзень — Кіеў.

Апісаньне станцыі[рэдагаваць]

Касьмічны здымак ЧАЭС і навакольляў са станцыі «Мір», 27 красавіка 1997 года

Першая чарга ЧАЭС (першы і другі энэргаблёкі з рэактарамі РБМК-1000) была пабудаваная ў 1970 - 1977 гадах, другая чарга (трэці і чацьвёрты энергаблёкі з аналягічнымі рэактарамі) была пабудаваная на гэтай жа пляцоўцы да канца 1983 года. У 1981 годзе ў 1,5 км да паўднёвага-ўсходу ад пляцоўкі першай—другой чаргі было пачата будаўніцтва трэцяй чаргі — пятага і шостага энергаблёкаў з такімі жа рэактарамі, спыненае пасьля аварыі на чацьвёртым энергаблёку пры высокай ступені гатовасці аб'ектаў.

Непасрэдна ў даліне ракі Прыпяць да паўднёвага-ўсходу ад пляцоўкі АЭС для забеспячэньня астуджэньня кандэнсатараў турбін і іншых цеплаабменьнікаў першых чатырох энергаблёкаў пабудавана наліўная сажалка-ахаладжальнік памерам 22 км² і ўзроўнем вады на 3,5 м ніжэй адзнакі планоўкі пляцоўкі АЭС. Для забеспячэньня астуджэння цеплаабменнікаў трэцяй чаргі планавалася выкарыстаць сьпецыяльна ўзводзячыяся побач з пятым і шостым блёкамі градзірні.

Праектная генэравальная магутнасць ЧАЭС складала 6000 Мвт, па стане на красавік 1986 года ў эксплуатацыі былі задзейнічаныя чатыры энергаблёка з рэактарамі РБМК-1000 сумарнай гэнэравальнай магутнасьцю 4000 Мвт [3] На момант аварыі Чарнобыльская АЭС, разам з Ленінградскай ды Курскай, была самай магутнай у СССР.

Пасьля 23 гадоў і аднаго дня эксплуатацыі 15 сьнежня 2000 года станцыя спыніла гэнэрацыю электраэнергіі. У цяперашні час вядуцца працы па вывадзе з эксплуатацыі Чарнобыльскай АЭС і пераўтварэньню разбуранага ў выніку аварыі чацьвёртага энергаблёка ў экалагічна бясьпечную сістэму.

Глядзіце таксама[рэдагаваць]

Крыніцы[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Чарнобыльская АЭСсховішча мультымэдыйных матэрыялаў