Чарняўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарняўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Чарняўка[d]
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Дата скасаваньня 5 сьнежня 2011
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Чарня́ўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіўся ў заходняй частцы Хоцімскага раёну, межаваў зь Бярозкаўскім і Трасьцінскім сельсаветамі, Касьцюковіцкім раёнам. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Чарняўка. Старшыня — Ала Салміна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2007 год:

  • Населеных пунктаў — 10
  • Агульны плошча — 58,4 км²
  • Колькасьць насельніцтва — 611 чалавек
  • Непаўналетніх — 132
  • Працаздольных — 290

5 сьнежня 2011 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Аляксандравічы, Андронаўшчына, Арцюхоўка, Ельня, Кляноўка, Крынічка, Марцінаўка, Новы Пуць, Селішча, Чарняўка — перададзеныя ў склад Бярозкаўскага сельсавету[1].

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі сельсавету былі разьмешчаны: СПК «Авангард-Ельня», сярэдняя школа, дзіцячы сад, сельская мэдычная амбуляторыя, аптэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, 2 аддзяленьні сувязі, 2 крамы, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, комплексна-прыёмны пункт.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]