Чарнігаўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Чарнігаўская вобласьць Чернігівська область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Чарнігаў |
| Улучае | 22 раёны |
| Найбольшы горад | Чарнігаў |
| Іншыя буйныя гарады | Нежын, Прылукі |
| Дата ўтварэньня | 15 кастрычніка 1932 року |
| Губэрнатар | М. І. Лаўрык |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2007) |
1,152 млн (2,49%, 19-е месца) |
| Шчыльнасьць | 36,15 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы — 93,5% расейцы — 5,0% беларусы — 0,6%. |
| Плошча | 31 865 км² (5,28%) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 046 |
| Паштовыя індэксы | 14xxx, 15xxx, 16xxx, 17xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | chernigov.ua; cn.ua |
| Код аўтам. нумароў | СВ |
| Афіцыйны сайт | |
Чарні́гаўская во́бласьць (па-ўкраінску: Чернігівська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31 865 км². Насельніцтва — 1,152 млн чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтар — места Чарнігаў.
Зьмест |
Геаграфічныя зьвесткі [рэдагаваць]
Месцазнаходжаньне [рэдагаваць]
Разьмешчаная на поўначы Ўкраіны. На тэрыторыі вобласьці, каля вёскі Пятроўкі, знаходзіцца крайні паўночны пункт Украіны. На ўсходзе мяжуе з Сумской вобласьцю, на поўдні — з Палтаўскай вобласьцю, на захадзе — з Кіеўскай вобласьцю. На поўначы мяжуе зь Беларусяй.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэднія тэмпэратуры ліпеня +18,4° — +19,9° С, студзеня — −6° — −8° С;. Сярэнярочная колькасьць ападкаў складае 500—600 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 150—160 дзён у рок.
Рэльеф [рэдагаваць]
Амаль уся тэрыторыя вобласьці ўваходзіць у склад Прыдняпроўскай нізіны, толькі невялікая частка на паўночным усходзе — у склад Сярэдняга ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой палога-хвалістую раўніну, якая мае агульны ўхіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
Карысныя выкапні Чарнігаўшчыны — нафта, торф, фасфарыты, крэйда, вапна, каалін.
Водныя аб’екты [рэдагаваць]
Па тэрыторыі вобласьці цячэ 1200 рэчак агульнай даўжынёй каля 8,5 тыс. км. Найбольшыя рэкі — Дняпро, Дзясна з прытокамі Сейм, Асьцёр, Сноў, Убедзь, на поўдні — Удай.
Гісторыя [рэдагаваць]
Засяленьне тэрыторыі Чарнігаўшчыны пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту — каля 100 тыс. рокаў таму. У IX ст. Чарнігаўска-Северская зямля ўвайшла ў склад г. зв. Кіеўскай Русі ў якасьці асобнага Чарнігаўскага княства. Пасьля заваяваньня яго манголамі ў ХІІІ ст., за ўладаньне гэтай зямлёй вяліся працяглыя войны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Масковіяй, а з ХVІ ст. — Рэччу Паспалітай Абодвух Народаў і Масковіяй. З 1649 па 1764 рокі Чарнігаўшчына ў складзе некалькіх палкоў уваходзіла ў казацкую дзяржаву, Гетманшчыну. Пасьля ліквідацыі Гетманшчыны Расейскай імпэрыяй у 1796 року была створаная Маларасейская губэрня з цэнтрам у месьце Чарнігаў. Чарнігаўская вобласьць была ўтвораная 15 кастрычніка 1932 року ў межах УССР.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Вобласьць налічвае 22 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя раёны, 15 местаў, зь якіх 3 — абласнога значэньня, 30 мястэчак, 60 пасёлкаў, 1429 вёсак.
Месты [рэдагаваць]
Абласнога значэньня [рэдагаваць]
Раённага значэньня [рэдагаваць]
- Асьцёр
- Батурын
- Бахмач
- Бабровіца
- Барзна
- Гародня
- Ічня
- Карукоўка
- Мена
- Ноўгарад-Северскі
- Носаўка
- Сямёнаўка
- Шчорс
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Чарнігаўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||