Чарніцы
| Чарніцы | |
Ягады чарніц |
|
| Навуковая клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Верасакветкавыя |
| Сямейства | Верасовыя |
| Род | Вакцыніюм |
| Від | Чарніцы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Vaccinium myrtillus (L.) | |
|
|
|
Чарні́цы (па-лацінску: Vaccinium myrtillus) - невялічкі вельмі галінасты куст з доўгім карэньнем ды зялёнымі трохі срэбрыстымі галінамі. Лісьцё на зіму ападае. Кветкі растуць па-адзінку (рэдка па дзьве) на кароткіх ножках.
Зьмест |
[рэдагаваць] Этымалёгія назвы
[рэдагаваць] Біялягічнае апісаньне
Плод — чорна-сіняя ягада, куляпадобнай формы, зьлёгку прыціснутая каля верхавіны. Мякаць ягады сакавітая, чырвона-фіялетавая, з шматлікім дробным насеньнем.
Квітнее ў траўні – на пачатку ліпеня. Сьпее ў ліпені – жніўні. Расьце вялікімі зарасьнікамі ў лясах разам з папарацьцю, суніцамі, брусьніцамі. У Беларусі расьце паўсюдна.
[рэдагаваць] Хімічны склад
Ягады чарніц утрымліваюць да 12% кандэнсаваных дубільных рэчываў, антацыяны, арганічныя кіслоты, цукар, пектынавыя рэчывы, вітаміны C, B, карацін.
[рэдагаваць] Збор і захоўваньне
Зьбіраюць плады цалкам сьпелыя, зрываючы іх рукамі ці счэсваючы спэцыяльным мэталічным грэбнем-гарлачом. У апошнім выпадку ягады заўсёды маюць прымешка лісьця, якое потым выдзьмухваецца. Сушаць ягаду ў печках альбо на сонцы, пакуль яны не перастануць зьбірацца ў камякі пры сьціску. Добра высушаныя ягады ня пэцкаюць рук.
[рэдагаваць] Выкарыстаньне
Ужываецца ў складзе гарбаты, кісялю й узвару. Пірог з чарніцамі — распаўсюджаная кулінарная страва. У народнай мэдыцыне сушаныя ягады спажываюць пры паносе. Адвар лісьця п'юць пры болях у cтраўніку, цукровай хваробе. Ягады вельмі карысныя для зроку, таксама зь ix робяць лекі для вачэй. Дзякуючы наяўнасьці антыаксыдантаў, экстракт чарніц ўваходзіць у склад шматлікіх крэмаў тыпу anti-age (супраць старэньня).
[рэдагаваць] Літаратура
- Манина Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 161-163. — 340 с. — 55 000 ас.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Чарніцы будуць пастаўляць у Італію і Кітай\\ «Наша Ніва», 1 лiпеня 2010
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
