Чаротаўкі
| Чаротаўкі | |
Садовая чаротаўка (Acrocephalus dumetorum) |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Вераб’інападобныя |
| Сямейства | Чароткавыя |
| Род | Чаротаўкі |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Acrocephalus | |
Чаротаўкі (Acrocephalus) — род дробных мошкаедных пявучых птушак. Раней былі далучаныя да сямейства валасянкавых, апошнім часам вылучаюцца ў асобнае сямейства чароткавых (Acrocephalidae). Уключае каля 35 відаў, распаўсюджаных у Старым сьвеце.
Некаторыя чаротаўкі вельмі дробныя, іншыя могуць дасягаць памераў шпака. Усе аднатоннай афарбоўкі, з падоўжаным целам, пахілым ілбом і прыступкавым хвастом. Пяюць, седзячы на высокай травінцы, вярхушцы быльнягу ці галінцы.
Пераважна абірае вадаёмы, гняздуе на траве, быльнягу ці чароце, на кустах[1]. Гняздо — глыбокі конус між сьцяблінамі травы, быльнягу ці ў глыбіні кусту[2].
Найбольш загадкавым відам зьяўляецца вялікадзюбая чаротаўка (Acrocephalus orinus), якую зноў выявілі ў Тайляндзе ў сакавіку 2006 году[3]. Дагэтуль яе бачылі ўсяго аднойчы ў 1867 годзе.
Віды, якія сустракаюцца ў Беларусі[рэдагаваць]
- Чаротаўка балотная (Acrocephalus palustris)
- Чаротаўка вяртлявая (Acrocephalus paludicola)
- Чаротаўка драздовая (Acrocephalus arundinaceus)
- Чаротаўка звычайная (Acrocephalus schoenobaenus)
- Чаротаўка садовая (Acrocephalus dumetorum)
- Чаротаўка трысьняговая (Acrocephalus scirpaceus)
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць]
- ^ Мартынов Е. Н. Биология лесных позвоночных. СПб.: ЛТА, 2004. 83 с.
- ^ Род Камышевки — Acrocephalus(рас.)
- ^ Індыйская вялікадзюбая чаротаўка аднойдзена праз 139 гадоў у Таіландзе Навіны. «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (7 сакавіка 2007). Праверана 25 лютага 2011 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Чаротаўкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў