Чароўны рог хлопчыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вокладка зборніку

«Чароўны рог хлопчыка» (па-нямецку: Des Knaben Wunderhorn) — трохтомны зборнік нямецкіх народных песень, складзены Ахімам фон Арнімам і Клемэнсам Брэнтана і апублікаваны ў Гайдэльбэргу ў 18051808 гг.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборнік зьяўляўся важнай крыніцай фальклёрнага матэрыялу на працягу ўсяго XIX стагодзьдзя. Тэматыка зборніка карэлявала з ідэямі пангерманізму, якія ставілі за мэту стварэньне моцнай і аб’яднанай Нямеччыны, якія б лучыла ўсіх падзеленых палітычнымі межамі немцаў. «Чароўны рог хлопчыка» меў вялікую папулярнасьць ва ўсім нямецкамоўным сьвеце; Ёган Вольфганг фон Гётэ, адзін з найбольш уплывовых тагачасных пісьменьнікаў, адзначаў, што гэты зборнік «заняў сваё месца ў кожным доме».

Арнім і Брэнтана, як і астатнія зьбіральнікі народных песень XIX стагодзьдзя, вольным чынам рэдагавалі зьмест сваіх зборнікаў. Зьяўляючыся таленавітымі паэтамі, некаторыя зь песень яны выдумалі самастойна. Таксама некаторыя зь песень дастасоўваліся да мэтрычнай сыстэмы і тагачаснай фанэтыкі нямецкай мовы, што паўплывала на першапачатковы выгляд народнага матэрыялу.

Выбраныя песьні з гэтага зборніка былі пакладзеныя на музыку Вэбэрам, Мэндэльсонам, Шуманам, Лёвэ, Брамсам і Цэмлінскім.

Густаў Малер прылічаў гэты зборнік да сваіх любімых кнігаў і цягам большасьці свайго жыцьця ставіў на музыку яго зьмест.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чароўны рог хлопчыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў