Часовая канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Часовая канстытуцыя БНР»)
Канстытуцыя
«Статут Рады БНР»
Прыняцьце: 11 кастрычніка 1918 (105 гадоў таму)
Ухваленьне: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Уступ у сілу: 11 кастрычніка 1918
Страта сілы: сьнежань 1948
Поўны тэкст у Вікікрыніцах?

.

Часовая канстыту́цыя Белару́скае Народнае Рэспу́блікі — адзін зь юрыдычных дакумэнтаў палітычных структураў Беларускае Народнае Рэспублікі, які суіснаваў зь іншымі асноўнымі дакумэнтамі тагачаснае арґанізацыі рэспублікі (у прыватнасьці, устаўнымі граматамі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля скліканьня й пачатку дзейнасьці Ўсебеларускага зьезду 5 сьнежня 1917 году паўстала неабходнасьць у будучай інстытуцыяналізацыі ўлады на тэрыторыях, якія пазьней 9 сакавіка наступнага году былі ачыркнутыя ў Другой Устаўной грамаце БНР. Як адзначаецца, праца над падрыхтоўкай праекту канстытуцыі пачалася праз хуткі час пасьля скліканьня зьезду, якая, аднак, неўзабаве скончылася з прычыны супярэчнасьцяў між палітычнымі структурамі зьезду й бальшавікамі, якія мелі ўласны пункт гледжаньня на будучыню палітычнага статусу тэрыторыяў будучае БНР[1].

21 лютага 1918 году Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду выдаў Першую Ўстаўную грамату, дзе абвяшчалася перадача ўлады ў Беларусі на карысьць Народнага Сакратарыяту Беларусі.

На думку тагачаснага гісторыка й пазьней аднаго зь дзеячоў палітычных структураў БНР Аляксандра Цьвікевіча, першым канстытуцыйным дакумэнтам рэспублікі стала Другая Ўстаўная грамата, якая была выдадзеная 9 сакавіка гэтага ж году й абвясьціла этнаграфічную тэрыторыю беларусаў у якасьці рэспублікі[2]. Прыняцьце пазьнейшых заканадаўчых актаў прадпісвалася Ўстаноўчаму Сойму. 25 сакавіка гэтага ж году палажэньні Другое Граматы былі ўдакладненыя й пацьверджаныя Трэцяй Устаўной граматай.

Першая канстытуцыя Беларускае Народнае Рэспублікі была зацьверджаная 11 кастрычніка гэтага ж году пры старшынстве ў Радзе Язэпа Лёсіка й Антона Луцкевіча (Рада Народных Міністраў)[3]. У пачатку лістапада гэтага ж году А. Луцкевіч у рамках сваіх дыпляматычных візытаў наведаў Маскву, пры гэтым Рада Народных Міністраў выказала гатоўнасьць прыняць у Беларусі канстытуцыю савецкага ўзору пры ўмове, што расейскія савецкія ўлады прызнаюць незалежнасьць БНР, аднак дадзеная прапанова была адхіленая расейскім кіраўніцтвам[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі (1960).
  2. ^ Цвикевич, А. с. 13.
  3. ^ Сідарэвіч, А. М. с. 386.
  4. ^ Сідарэвіч, А. М. с. 387.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]