Чачэрскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чачэ́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Отар (да 11 чэрвеня 2009 году — места Чачэрск).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 сьнежня 1926 году створаны Аторскі сельсавет у складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці). 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Захарпольскі[1]. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Буда-Кашалёўскага раёну[2]. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёну[3].

28 чэрвеня 1973 году сельсавет перайменаваны ў Чачэрскі[4].

11 чэрвеня 2009 году адміністрацыйны цэнтар перанесены з Чачэрску ў вёску Отар[5]. 1 сьнежня 2009 году сельсавет перайменаваны ў Аторскі[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]