Чорная Волга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чорны лімузін ГАЗ-21 «Волга»

Чо́рная «Во́лга» — гарадзкая легенда, распаўсюджаная пераважна ў 1960—1970-я[1][2][3][4] ў Польшчы, РСФСР[5], БССР, УССР і МНР[6]. Паводле легенды, чорны (паводле іншай легенды чырвоны[7]) лімузін Волга (зь белымі абадамі, белымі фіранкамі ці іншымі белымі элемэнтамі) займаўся выкраданьнем людзей, асабліва дзяцей. Паводле розных вэрсіяў, кіроўцамі былі сьвятары, манашкі, жыды, вампіры, сатаністы ці сам сатана.

Кроў выкрадзеных дзяцей нібыта выкарыстоўвалі дзеля ацаленьня багатых заходнікаў ці арабаў[8], хворых на лейкемію; сярод іншых варыянтаў было таксама выкарыстаньне іхніх унутраных органаў ці выкраданьне КГБ.

Напрыканцы XX стагодзьдзя легенда ўваскросла, толькі ролю «Волгі» стаў выконваць BMW ці Mercedes, часам уяўлены з рагамі замест бакавых люстэрак. Кіроўца гэтых аўтамабіляў, паводле легенды, пытаўся мінакоў пра час, а калі яны набліжаліся, забіваў іх; паводле іншае легенды, яны паміралі празь дзень акурат у гэты самы час.

Варта заўважыць, што ў Савецкім Саюзе легкавік «Волга» быў самым дарагім, таму на іх езьдзілі звычайна намэнклятуршчыкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Dionizjusz Czubala. Współczesne Legendy Miejskie. — Katowice: Uniwersytet Sląski, 1993. — ISBN 83-226-0504-8
  • Piotr Gajdziński. Imperium plotki. — Warszawa: Prószyński i S-ka, 2000. — С. 197—200.