Чорная Ганча
| Рака | |
| Чорная Ганча | |
| Чорная Ганча ў Сувалках | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | воз. Ганча |
| Вусьце | Нёман |
| Краіны басэйну | Беларусь, Польшча |
| Даўжыня | 145 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 17 м³/с |
| Плошча басэйну | 1916 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
| Месцазнаходжаньне | |
Чо́рная Га́нча (па-польску: Czarna Hańcza, па-летувіску: Juodoji Ančia) — рака ў Польшчы і Гарадзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёману. Даўжыня 145 км (у межах Беларусі 35 км). Плошча вадазбору 1916 км² (у Беларусі 178 км²). Сярэднярочны расход вады ў вусьці каля 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Зьмест |
[рэдагаваць] Асноўныя прытокі
- Леваруч: Марыха, Вярсьнянка, Паўлаўка, Ветралужа.
- Праваруч: Кальна, Аўгустоўскі канал, Малешаўка, Ваўкушанка.
А таксама шматлікія ручаі.
[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі
Пачынаецца ў Польшчы, перасякае мяжу за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лясная. Цячэ па паўночных схілах Гарадзенскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад вёскі Загорнікі.
Даліна глыбокаўрэзаная, яе шырыня ад 0,7 км да 3,5 км. Абалона двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2—1 км), ёсьць дзялянкі надабалонавых тэрасаў (вышыня да 10 м). Рэчышча зьвілістае, з буйнымі мэандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м.
[рэдагаваць] Дзяржаўная мяжа
На адрэзку ад месца вёскі Рудаўка да месца ўпадзеньня ў Чорную Ганчу ракі Ваўкушанка па рацэ праходзіць дзяржаўная мяжа Беларусі з Польшчай.
На кароткім адрэзку ад месца ўпадзеньня ў Чорную Ганчу Ігоркі да месца ўпадзеньня самой Чорнай Ганчы ў Нёман па рацэ праходзіць дзяржаўная мяжа Беларусі зь Летувой.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
| Прытокі Чорнай Ганчы (ад вытоку да вусьця) | |
|---|---|
| На тэрыторыі Польшчы |
.....
|
| На тэрыторыі Беларусі | |
| Населеныя пункты на Чорнай Ганчы (ад вытоку да вусьця) | |
|---|---|
| На тэрыторыі Польшчы | |
| На тэрыторыі Беларусі | |
| Прытокі Нёмана (ад вытоку да вусьця) | ||
|---|---|---|
| На тэрыторыі Беларусі |
Лоша (л) · Тур’я (л) · Сула (п) · Вуша (л) · Сэрвач (л) · Валоўка (л) · Вуса (п) · Бярэзіна (п) · Пліса (л) · Дудлянка (п) · Гаўя (п) · Налібоўка (л) · Дзітва (п) · Ізва (л) · Моўчадзь (л) · Лебяда (п) · Тур’я (п) · Шчара (л) · Ельня (п) · Зальвянка (л) · Рось (л) · Дубніца (п) · Сьвіслач (л) · Котра (п) · Горніца (л) · Гараднічанка (п) · Ласосна (л) · Гажанка (п) · Аўгустоўскі канал (л) · Чорная Ганча (л)
|
|
| На тэрыторыі Летувы |
Белая Ганча (л) · Мерачанка (п) · Вэркнэ (п) · Стрэва (п) · Вяльля (п) · Нявежа (п) · Дубіса (п) · Мітува (п) · Юра (п) · Геге (п) · Мінія (п)
|
|