Чорныя мэталы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чорныя мэталы — жалеза і яго сплавы (сталі, фэрасплавы, чыгуны), у адрозьненьне ад астатніх мэталаў, званых каляровымі, чорныя мэталы складаюць больш за 90% усяго аб’ёму, якія выкарыстоўваюцца ў эканоміцы мэталаў, зь іх асноўную частку складаюць розныя сталі.

Чыгуны — сплавы жалеза з вугляродам, пры ўтрыманьні вугляроду больш 2,14% (у некаторых чыгунах да 6%). Чыгуны дзеляцца на белыя, шэрыя і каваныя. Сталі — сплавы жалеза з вугляродам пры ўтрыманьні вугляроду менш за 2,14%.

  • нізкавугляродзістыя (менш 0,25%)
  • вугляродзістыя (0,25 — 0,6%)
  • высокавугляродзістыя (больш за 0,6%)

Акрамя вугляроду ў чыгуну і сталі зьмяшчаюцца іншыя кампанэнты, такія як крэмн, манган, серка, фосфар.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., «Народная асвета», 2004, С.271