Чорны рынак
Чорны рынак — частка ценявой эканомікі, злучаная са зваротам тавараў і паслуг, якія ў дадзенай краіне (або наогул) не могуць з'яўляцца прадметам легальнага продажу (напрыклад, людзі, сэксуальныя паслугі, і г. д.), або абмежаваны ў звароце (зброя, боепрыпасы, наркатычныя сродкі). Як правіла, чорны рынак цесна злучаны з кантрабандай і часта кантралюецца арганізаванай злачыннасьцю. Аднак у дадзеным выпадку нельга казаць пра наяўнасць індустрыялізаванага рынка, гандаль адбываецца праз цяжкафарміруемыя сувязі пакупніка непасрэдна з прадаўцом ці з пасроднікамі.
Чыннікі з'яўлення чорнага рынка [рэдагаваць]
Чорны рынак існуе практычна ўсюды, дзе ёсць забарона на гандаль нейкім таварам, ці ён нейкім чынам абмежаваны. Заўсёды ёсць некаторая колькасць людзей, якія спрабуюць атрымаць жаданае нягледзячы на забарону. Адпаведна, з'яўляюцца і людзі, якія з мэтай заробку прапануюць патрэбныя тавары і паслугі. Гандаль на чорным рынку прыносіць большы прыбытак, чым легальны гандаль, але і гэта і больш рызыкоўна.
Прыклады чорных рынкаў [рэдагаваць]
- Наркагандаль;
- Гандаль скрадзеннымі творамі мастацтва;
- Бутлегерства — гандаль алкаголем падчас сухога закона.
- Гандаль зброяй;
- Гандаль падробленымі дакумэнтамі;
- Гандаль рэдкімі жывёламі;
- Рабагандаль (гандаль людзьмі);
- Сутэнёрства.
- Гандаль парнаграфічнымі і эратычнымі матэрыяламі (там дзе іх распаўсюд забаронены);
- Чорны рынак ежы ў краінах, дзе падчас вайны было ўведзена размеркаванне прадуктаў па картках;
- Незаконны гандаль чалавечымі органамі для трансплантацыі;
Чорны рынак у СССР [рэдагаваць]
Чорны рынак, як следства дэфіцыту, з'яўляўся неад'емнай рысай планавай эканомікі. Бо ў СССР прыватнае прадпрымальніцтва і гандаль былі забаронены законам, то, фактычна, здзелкі па-за сістэмай дзяржаўнага, кааператыўнага ці калгаснага гандлю ўяўлялі сабою «чорны рынак».
У выніку найшырокага распаўсюду дадзенай з'явы, у савецкім лексіконе з'явіўся цэлы набор тэрмінаў для пазначэньня падобнага гандлю: «гандаль з чорнага ходу», «з-пад прылаўка», «з-пад крыса», «па блаце».