Чубака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чубака
Пэрсанаж «Зорных войнаў»
BigAppleCon11.15.08ByLuigiNovi1.jpg
Раса вукі
Родная плянэта Кашыіік
Належыць да
Дзейнасьць памочнік пілёта «Тысячагадовага сокала»
Стаць мужчынская
Рост 228 см
Валасы карычневыя
Вочы блакітныя
Здымкі
Актор Пітэр Мэйг’ю

Чуба́ка (па-ангельску: Chewbacca; 200 д. б. я., Кашыіік — 25 п. б. я., Сэрнпідаль), вядомы таксама як Чу́і (анг. Chewie) — пэрсанаж сусьвету «Зорных войнаў», высокі калматы гуманоід зь плянэты Кашыіік. Зьяўляецца ў III, IV, V і VI эпізодах сагі. Лепшы сябра Хана Сола.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чубака паходзіць з роднае плянэты вукі — Кашыііку, адкуль яго забралі ў рабства імпэрцы. Калі імпэрскі лейтэнант Хан Сола выратоўвае ягонае жыцьцё, Чубака пакляўся ў пажыцьцёвай адданасьці свайму збаўцу. Сола і Чубака становяцца найлепшымі сябрамі і кантрабандыстамі на касьмічным караблі Сола «Тысячагадовы сокал». Як і ўсе вукі, Чубака неймаверна адданы тым, каго лічыць сваім сябрам, і дзеля іх гатовы ахвяраваць нават уласным жыцьцём.

Чубака вельмі высокі, мускулісты і ўвесь пакрытыю кудлатаю поўсьцю. Адзінай Чубакавай вопраткай ёсьць пас, перакінуты празь левае плячо, на якім трымаецца торба з боепрыпасамі і ягоная ўлюбёная зброя — арбалет. Ён разумее агульную мову, аднак сам здольны размаўляць толькі рыканьнем, якое разумеюць толькі Хан Сола, магістры-джэдаі Ёда ды Квай-Гон Джын.

Паколькі Чубака — выдатны мэханік, дык часта рамантуе «Тысячагодавага сокала». Аднак ён таксама выдатны пілёт і адважны ваяр. Падчас аднаго з палётаў на «Тысячагадовым сокале» яны сустракаюцца зь Люкам Скайўокерам і прынцэсай Леяй, што ў канчатковым выніку прыводзіць іх на бок паўстанцаў.

Чубака удзельнічаў у змаганьнях зь Імпэрыяй да сканчэньня грамадзянскае вайны. Разам з Ханам Солам пілятаваў карабель у бітве з Зоркай сьмерці. Калі Сола быў замарожаны ў карбаніце, Чуі адыграў значную ролю ў ягоным уратаваньні. Ён быў таксама ўдзельнікам штурмавое групы, якой удалося вывесьці са строю шчытавы генэратар на Эндары, што прывяло да зьнішчэньня другой Зоркі сьмерці і паразе Імпэрыі. У «Помсьце сытхаў» толькі ён і ягоны правадыр ацалелі пасьля атакі клонаў; астатнія вукі загінулі пры абароне майстра-джэдая Ёды. Пазьней яны дапамаглі яму пакінуць Кашыіік.

Чуі памёр на плянэце Сэрнпідаль, узарванай юужан вонгамі, калі прыляцеў з Ханам ды Энакінам Сола дапамагчы эвакуяваць уцекачоў. Перад сьмерцю ён уратаваў Энакінава жыцьцё, а сам загінуў ад сутыкненьня плянэты з адным зь ейных спадарожнікаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чубакасховішча мультымэдыйных матэрыялаў