Чусавая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Чусавая

Чусовая
Максімаўскі камень на рацэ Чусавой
Максімаўскі камень на рацэ Чусавой
Агульныя зьвесткі
Выток Bolshoe Chusovskoe[d]
Вусьце Камскае вадасховішча[d]
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Чалябінская вобласьць, Сьвярдлоўская вобласьць і Пермскі край
Даўжыня 592 км
Плошча басэйну 47 600 км²

Чусавая (Паўднёвая) — рака на Сярэднім Урале, правы прыток Камы.

Працякае па тэрыторыі Чалябінскай, Сьвярдлоўскай абласьцей і Пермскага краю Расеі. Рака бярэ пачатак на ўсходніх сьхілах Уральскага хрыбта ў Азіі, перасякае яго і ў асноўным працякае па яго заходніх сьхілах, у эўрапейскай частцы Расеі, двойчы пераходзячы зь Сьвярдлоўскай вобласьці ў Пермскі край.

Упрыгожваньнем Чусавой зьяўляюцца шматлікія скалы (так званыя камяні), якія стаяць у месцах, дзе рака перасякае горныя ланцугі. Маляўнічасьць берагоў Чусавой, наяўнасьць шматлікіх славутасьцяў і шматлікія згадкі пра яе ў мастацкай літаратуры зрабілі яе папулярным турыстычным аб’ектам Уралу.

Паводле назвы ракі ў Беларусі назвалі адну з пускавых шахтаў стратэгічных ракет.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чусаваясховішча мультымэдыйных матэрыялаў