Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
| Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі | |
Месца чыгуначнай катастрофы |
|
| Краіна | |
|---|---|
| Тып катастрофы | сутыкненьне цягнікоў |
| Дата | 3 сакавіка 2012 |
| Час | 20:57 |
| Загінулі | 16 асобаў |
| Параненыя | 57 асобаў |
| Геаграфічныя каардынаты | 50°37′21″ пн. ш. 19°51′22″ у. д. / 50.6225° пн. ш. 19.85611° у. д.Каардынаты: 50°37′21″ пн. ш. 19°51′22″ у. д. / 50.6225° пн. ш. 19.85611° у. д. |
|
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі на мапе Польшчы
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
|
|
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сутыкненьне двух пасьпешных пасажырскіх цягнікоў: TLK 31100 «Бжэхва» з Пшэмысьля да Варшавы праз Кракаў і interREGIO 13126 «Ян Матэйка» з Варшавы да Кракава, якае здарылася 3 сакавіка 2012 году каля 20:57 (польскага часу)[1] пад Шчэкацінамі[2][3], на чыгуначнай лініі нумар 64[1]. У катастрофе загінула 16 асобаў, пашкоджаньні атрымала 57 асобаў[4].
TLK 31100 меў 7 вагонаў, interREGIO 13126 — 4[1]. У ратавальнай акцыі ўдзельнічалі 450 пажарнікаў з 4 ваяводзтваў, 400 паліцэйскіх, 35 паяздоў тэхнічнай дапамогі, 2 гэлікоптэры, 13 сабакаў[4].
Прычыны здарэньня высьвятляюцца дзяржаўнай камісіяй і пракуратурай[1]. Зь незразумелых прычын, састаў, які ішоў з Варшавы ў Кракаў апынуўся на іншым пуці, якім ішоў сустрэчны цягнік з Пшэмысьля ў польскую сталіцу[5]. У гэтым раёне ішоў рамонт чыгуначных пуцей[5]. Адказныя дыспэтчары руху былі цьвярозыя[6]. Дапушчальна хуткасьць на адцінку, дзе здарылася катастрофа — 120 км/г[1].
На месца здарэньня прыбылі прэм’ер-міністар Дональд Туск, некалькі іншых міністраў[1], а таксама прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі[1], які дадаткова сустракаўся з пацярпелымі ў шпіталі[7]. Міністар транспарту, будаўніцтва й марской гаспадаркі Польшчы Славамір Новак назваў гэтае сутыкненьне цягнікоў «самай сур’ёзнай катастрофай апошніх гадоў»[5].
У сувязі з катастрофай 4 сакавіка 2012 году прэзыдэнт Камароўскі абвясьціў нацыянальную жалобу[8].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в г д е ё Trwa przeszukiwanie wagonów, rusza śledztwo(пол.). rp.pl (3 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ^ Сылескае ваяводзтва, у паблізу мяжы з Сьвентакшыскім ваяводзтвам.
- ^ Wypadek pociągu TLK Brzechwa relacji Przemyśl - Warszawa - SZCZEGÓŁY NA TEMAT ZDARZENIA(пол.). pkp.pl (3 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ^ а б Katastrofa pociągów w województwie śląskim(пол.). msw.gov.pl (5 сакавіка 2012). Праверана 5 сакавіка 2012 г.
- ^ а б в На поўдні Польшчы адбылася чыгуначная катастрофа (фота). Эўрапейскае радыё для Беларусі (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ^ Dyżurni ruchu przebadani na obecność alkoholu(пол.). rp.pl (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ^ Prezydent na miejscu katastrofy kolejowej(пол.). prezydent.pl (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ^ Rozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 4 marca 2012 r. w sprawie wprowadzenia żałoby narodowej na terytorium Rzeczypospolitej Polskiej (Dz. U. z 2012 r. poz. 237) (пол.)