Чыгунка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чыгу́нка – наземны від транспарту, у якім па рэйкам рухаюцца цягнікі, ці адзінкавыя вагоны, ці кабіны. У шырокім значэньні чыгунка азначае інфрастуктуру – рэйкі, станцыі, тэхнічныя усталяваньні і г.д.
Чыгунка складаецца з матэрыяльнай часткі (чыгуначны пуць, цягавы і нецягавы рухомы састаў, кантактная сетка і г.д.) і эксплуатацыйнай (дысьпечарскае кіраўніцтва, распрацоўка аптымальных прёмаў кіраўніцтва перавозачным працэсам).
Зьмест |
[рэдагаваць] Чыгуначны пуць
Чыгуначны пуць – складаная канструкцыя, якая складаецца з верхняй і ніжняй будовы пуці. Да верхняй адносяцца рэйкі, шпалы, рэйкавыя злучэньні і г.д. Да ніжняй адносяць зямляное палатно і штучныя пабудовы (масты, тунэлі, пуцяпровады і г.д.)
[рэдагаваць] Рухомы састаў
Рухомы састаў бывае: цягавы – лякаматывы (цеплавозы, электравозы, паравозы), электрацягнікі і дызель-цягнікі і няцягавы – вагоны (пасажырскія, грузавыя), а так сама спэцыяльны рухомы састаў.
Цягнік – гэта састаўленыя і сцэпленыя вагоны з адным ці некалькімі дзейнічаючымі лякаматывамі ці маторнымі вагонамі, якія маюць усталяваныя сыгналы.
[рэдагаваць] Гісторыя
Сваё крыніцы чыгунка мае ў старажытнасьці ад конных каляінаў, якія выдзяўбаліся ў каменных плітах дарогаў, якія ўзьніклі на некаторых дарогах пры ўезьдзе ў Рым. Жалабовы транспарт быў вядомы ўжо ў Асырыі 2500 гадоў таму.
Да ХХ стагодзьдзя рэйкавы транспарт шырока выкарыстоўваўся ў шахтах, дзе ён служыў для транспартыроўкі здабытых выкапняў на паверхню.
Разьвіцьцё чыгуначнага транспарту ў сучасным сэнсе слова пачалося з 1825 года, калі пачала дзейнічаць чыгуначная лінія Стоктан – Дарлінгтан у Вялікабрытаніі, пабудаваная Джорджам Стэфансанам. У Беларусі першая чыгунка Варшава – Масква пачала дзейнічаць у 1900-х гг.
У нашы дні чыгуначны транспарт застаецца адным з асноўных відаў транспарту ў сьвеце.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Чыгунка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

