Чыжоўка (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чыжоўка
Мікрараён
Выява
Горад: Менск
Дата заснаваньня: 1964
Папярэдні статус: вёска
Насельніцтва: 62 тыс. чал.

Чыжоўка — мікрараён у складзе Заводзкага раёну гораду Менску (Беларусь).

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паўднёвым усходзе гораду, паміж Чыжоўскім вадасховішчам і МКАД. Мікрараён з поўдня абходзіць вялікай дугой вуліца Ўбарэвіча, што нехарактэрна для вуліц таго часу. Тыповы «спальны раён» з адпаведнай інфраструктурай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоў паходзіць ад былой вёскі на месцы мікрараёну, якая ў 1967 годзе была ўключаная ў склад Менску.

Раён пачаў забудоўвацца ў 1964 годзе. Складаецца зь сямі кварталаў: Чыжоўка-1, Чыжоўка-2 і г. д. (Чыжоўка-7 — гэта прыватны сэктар па вуліцы Чырвоная Слабада, рэшткі вёскі Чыжоўка). Насельніцтва — 62 тыс. чалавек. За МКАД разьмешчаныя Чыжоўскія могілкі.

Гідралягічныя аб’екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыжоўскае вадасховішча (самае нізкае месца ў Менску), Сьляпянская водная сыстэма, невялікі ручай ля заапарку. Доўгі час купаньне было забароненым, але нягледзячы на гэта былі вельмі частымі выпадкі парушэньня гэтае забароны. У 2010 року купаньне зноў было дазволенае.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераважны тып забудовы — дамы 5, 9, 12 паверхаў, ёсьць таксама асобныя будынкі адно-двухпавярховай забудовы, якая засталася ад вёскі.

Раён засяляўся пераважна работнікамі Менскага трактарнага заводу, Менскага аўтазаводу і Менскага маторнага заводу.

Галоўныя вуліцы — Ташкенцкая, Галадзеда, Чырвонаслабодзкая і Ўбарэвіча.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі мікрараёну знаходзіцца Менскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж (МДВАК).

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сыстэму дзяржаўнай аховы здароўя ўваходзяць Гарадзкая клінічная бальніца № 10, паліклініка № 22 (дзіцячае і дарослае аддзяленьні).

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мікрараёне дзейнічаюць дзьве бібліятэкі. Раней дзейнічаў кінатэатар «Дружба».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гандаль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мікрараёне знаходзіцца Чыжоўскі рынак.

Грамадзкі транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мікрараёне знаходзяцца тры кальцы грамадзкага транспарту.

Дзейнічае наступны грамадзкі транспарт:

  • Аўтобусы па маршрутах 16, 21, 22, 26, 59 і г. д.
  • Тралейбусы па маршрутах 16 і 17.
  • Сыстэма маршрутных таксі.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа Чыжоўкі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыжоўка (мікрараён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў