Чыжоўка (мікрараён)
| Чыжоўка | |
| Горад: | Менск |
|---|---|
| Дата заснаваньня: | 1964 |
| Папярэдні статус: | вёска |
| Насельніцтва: | 62 тыс. чал. |
Чыжоўка (Čyžoŭka) — мікрараён у складзе Заводзкага раёну горада Менску (Беларусь).
Зьмест |
Разьмяшчэньне [рэдагаваць]
На паўднёвым усходзе гораду, паміж Чыжоўскім вадасховішчам і МКАДам. Мікрараён з поўдня абходзіць вялікай дугой вуліца Ўбарэвіча, што нехарактэрна для вуліц таго часу. Тыповы "спальны раён" з адпаведнай інфраструктурай.
Гісторыя [рэдагаваць]
Назоў паходзіць ад былой вёскі на месцы мікрараёну, якая ў 1967 годзе была ўключаная ў склад Менску.
Раён пачаў забудоўвацца ў 1964 годзе. Складаецца зь сямі кварталаў: Чыжоўка-1, Чыжоўка-2 і г. д. (Чыжоўка-7 - гэта прыватны сэктар па вуліцы Чырвоная Слабада, рэшткі вёскі Чыжоўка.) Насельніцтва - 62 тыс. чалавек. За МКАД разьмешчаныя Чыжоўскія могілкі.
Вуліцы [рэдагаваць]
Галоўныя - Ташкенцкая, Галадзеда, Чырвонаслабодзкая і Ўбарэвіча.
Пераважны тып забудовы [рэдагаваць]
5, 9, 12 паверхаў, ёсьць таксама асобныя будынкі адно-двухпавярховай забудовы, якая засталася ад вёскі.
Раён засяляўся пераважна работнікамі Менскага трактарнага заводу, Менскага аўтазаводу і Менскага маторнага заводу.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
Менскі заапарк, кінатэатар «Дружба», Чыжоўскі рынак, 2 бібліятэкі, паліклініка № 22 (дзіцячае і дарослае аддзяленьні), Гарадзкая Клінічная Бальніца № 10, Менскі Дзяржаўны Вышэйшы Авіяцыйны Каледж (Мгвак), праваслаўны храм ў імя Сьвятога вялікамучаніка Георгія Перамоганосцу, штучны каток і парк імя 900-годзьдзя Менску, разьмешчаны на беразе Чыжоўскага вадасховішча, 3 кальца грамадскага транспарту.
Грамадзкі транспарт [рэдагаваць]
- Аўтобусы па маршрутах 16, 21, 22, 26, 59 і г.д.
- Тралейбусы па маршрутах 16 і 17.
- Сыстэма маршрутных ды ўласных таксі.
Гідралягічныя аб'екты [рэдагаваць]
Чыжоўскае вадасховішча (самае нізкае мейсца ў Менску), Сьляпянская водная сыстэма, невялікі ручай ля заапарку. Доўгі час купаньне было забароненым, але нягледзячы на гэта былі вельмі частымі выпадкі парушэньня гэтае забароны. У 2010 року купаньне зноў было дазволенае.