Чыкага Блэкгокс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чыкага Блэкхокс»)
Чыкага Блэкгокс
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Чыкага, Іліной
Заснаваны 1926
Стадыён Юнайтэд Сэнтар
Колеры чырвоны, чорны і белы
              
Гісторыя

Ранейшыя назовы:

  • Чыкага Блэк Гокс (1926—1986)
  • Чыкага Блэкгокс (1986 — цяпер)
Афіцыйны сайт blackhawks.nhl.com (анг.)

«Чыкага Блэкгокс» (па-ангельску: Chicago Blackhawks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Чыкага, штат Іліной, ЗША. Пяціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе і адносіцца да гэтак званай «арыгінальнай шасьцёрцы» камандаў, дзе акрамя іх таксама ёсьць «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз», «Таронта Мэйпл Ліфс», «Бостан Бруінз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Пачынаючы з 1994 году клюб свае хатнія матчы праводзіць на арэне «Юнайтэд Сэнтар», да гэтага на працягу 65 гадоў каманда гуляла на Чыкагаўскім стадыёне[1].

Першапачатковым уладальнікам клюбу быў Фрэдэрык Маклафлін, які валодаў клюбам да сваёй сьмерці ў 1944 годзе. Падчас свайго кіраваньня Фрэдэрык зьмяніў шмат трэнэраў, але атрымаў 2 Кубка Стэнлі. Пасьля клюб належыў сям’і Норыс, якія былі, таксама, уладальнікамі Чыкагаўскага стадыёну, аднак і мелі акцыі некаторых іншых клюбаў НХЛ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 траўня 1926 году НХЛ ухваліў пашырэньне франшызы для Чыкага. Новую каманду мусіў стварыць сындыкат, ачолены колішняй зоркай амэрыканскага футболу Гантынгтанам Гардўікам. На сустрэчы Гардўік зладзіў куплю гульцоў каманды «Портлэнд Роўзбадс» з Заходняй хакейнай лігі за 100 тысяч даляраў, якія атрымаў прэзыдэнт лігі Фрэнк Патрык[2]. Аднак ужо празь месяц група Гардўік запрадала каманду чыкагаўскаму кававаму магнату Фрэдэрыку Маклафліну[3].

Маклафлін быў камандзірам 333-м батальёну кулямётнікаў з 86-й стралковай дывізіі за час Першай сусьветнай вайны[4]. Ягоная дывізія мела мянушку Блэк Гок, атрыманай у гонар знакамітага індзейскага правадыра Чорнага Каршуна[5], які пакінуў адбітак у гісторыі Іліною[4]. Маклафлін назваў новую хакейную каманду ў гонар свайго вайсковага падраздзяленьня, але, такім чынам, ушанаваў памяць і індзейскага лідэра. Першапачаткова назва клюбу пісалася ў два словы «Блэк Гокс», але ў 1986 годзе клюб афіцыйна пачаў менавацца як «Блэкгокс», базуючыся на арыгінальных дакумэнтах франшызы[6].

«Блэк Гокс» дэбютавалі ў лізе ў сэзоне 1926—1927 гадоў, куды трапілі поруч зь іншымі навастворанымі камандамі, як то «Дэтройт Кугарз» (цяпер гэта «Дэтройт Рэд Ўінгс») і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Маклафлін гуляў вельмі актыўную ролю ў кіраваньні камандай, не зважаючы на тое, што аніколі ня меў быў да таго досьведу ў хакеі. Ён загадзіў на працу Біла Тобіна, былога брамніка, які гуляў у Заходняй хакейнай лізе, у якасьці памочніка, але асабіста кіраваў камандай. Ён таксама быў апантаны ў прасоўваньні гульцоў з ЗША. Гэтак пры ім «Чыкага Блэк Гокс» сталі першай камандай НХЛ з выключана амэрыканскім складам[4]. Свой першы матч дружына згуляла 17 лістапада 1926 году супраць каманды «Таронта Сэнт-Патрыкс» у Чыкага-Калізэі. Тая сустрэча скончылася перамогаў чыкагаўцаў зь лікам 4:1, а колькасьць гледачоў дэбюту перавышала 7 тысяч чалавек[3].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
34 Сьцяг Чэхіі Пэтар Мразэк 14.02.1992 40 Сьцяг Швэцыі Арвід Сёдэрблям 19.08.1999
Абаронцы
4 Сьцяг ЗША Сэт Джонз 03.10.1994 5 Сьцяг ЗША Конар Мэрфі 26.03.1993
22 Сьцяг Расеі Мікіта Зайцаў 29.10.1991 24 Сьцяг ЗША Джэйкаб Мэнья 10.12.1992
25 Сьцяг ЗША Джарэд Тынордзі 20.02.1992 41 Сьцяг Канады Айзэк Філіпс 28.09.2001
55 Сьцяг Канады Кевін Карчынскі 21.06.2004 72 Сьцяг ЗША Алекс Уласік 05.06.2001
Нападнікі
8 Сьцяг ЗША Раян Даната 09.04.1996 11 Сьцяг Канады Тэйлар Радыш 18.02.1998
13 Сьцяг ЗША Зак Сэнфард 09.11.1994 14 Сьцяг Канады Барыс Качук 18.06.1998
15 Сьцяг ЗША Джоўі Андэрсан 19.06.1998 16 Сьцяг Канады Джэйсан Дыкінсан 04.07.1995
17 Сьцяг ЗША Нік Фаліна 31.10.1987 20 Сьцяг Канады Рэм Пітлік 02.04.1997
23 Сьцяг Швайцарыі Філіп Курашоў 12.10.1999 27 Сьцяг Нямеччыны Люкас Райхэль 17.05.2002
43 Сьцяг ЗША Колін Блэкўэл 28.03.1993 52 Сьцяг Канады Рыс Джонсан 10.07.1998
58 Сьцяг Канады Макензі Энтўісл 14.07.1999 70 Сьцяг ЗША Коўл Гатман 06.04.1999
71 Сьцяг Канады Тэйлар Гол 14.11.1991 89 Сьцяг Канады Андрэас Атанасію 06.08.1994
90 Сьцяг ЗША Тайлер Джонсан 29.07.1990 91 Сьцяг Канады Антані Бавілье 08.06.1997
98 Сьцяг Канады Конар Бэдард 17.07.2005

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Horn, Toby (2002). «Blackhawks». Stadiums 2 (1): 56–80.
  2. ^ Jenish 2013. С. 46—47.
  3. ^ а б Jenish 2013. С. 52.
  4. ^ а б в «The McLaughlin Years». United Center.
  5. ^ Briggs, Richard A. (1954). «Black Hawks Over The Danube: The History of the 86th Infantry Division in World War II». Louisville, KY: Western Recorder. — С. 7.
  6. ^ Diamond, Dan (1991). «The Official National Hockey League 75th anniversary commemorative book». Toronto, Ontario: McClelland & Stewart. — С. 291. — ISBN 0-7710-6727-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jenish, D’Arcy The NHL: 100 Years of On-Ice Action and Boardroom Battles. — Random House LLC, 2013. — ISBN 9780385671477

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]