Чырванашыйны ляляк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чырванашыйны ляляк
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Разьдзел Эўмэтазоі
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Лялякападобныя
Сямейства Сапраўдныя лялякі
Род Лялякі
Від Чырванашыйны ляляк
Бінамінальная намэнклятура
Caprimulgus ruficollis
Арэал
Caprimulgus ruficollis distr.png
Арэал
Caprimulgus ruficollis

Чырванашыйны ляляк (Caprimulgus ruficollis) — птушка сямейства Сапраўдныя лялякі, роду Лялякі. Распаўсюджаны ў Эўропе на Ібэрыйскай (Пірэнейскай) паўвысьпе (акрамя паўночна-заходняй частцы) і ў паўночна-заходняй Афрыцы. Падвіды: C. r. ruficollis — Партугалія, Гішпанія, Марока, C. r. desertoruna — Марока, Альжыр, Туніс. Залятае на тэрыторыі, набліжаныя да арэялу (Вялікабрытанія, Францыя, Данія, Італія, Мадэйра, Лібія, Канарскія выспы, Балеарскія выспы). Зімуе ў Заходняй Афрыцы на поўдзень ад Малі. На Беларусі не адзначаны.