Красназьвёздаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чырвоназоркаўскі сельсавет»)
Красназьвёздаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Янавічы
Дата ўтварэньня 23 ліпеня 1984
Насельніцтва
  • 2641 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Красназьвёздаўскі сельсавет[1]адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Янавічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 кастрычніка 1940 году створаны Бабаевіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці) з цэнтрам у вёсцы Бабаевічы. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Нясьвіскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Клецкаму раёну.

18 траўня 1972 году цэнтар сельсавету перанесены.

16 жніўня 1973 году сельсавет перайменаваны ў Янавіцкі. 23 ліпеня 1984 году сельсавет перайменаваны ў Красназьвёздаўскі з цэнтрам у вёсцы Красная Зьвязда. 5 лютага 2008 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Янавічы[2].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Дамарацкія, Загорнае, Запольле Нагорнае, Рубеж зь ліквідаванага Нагорнаўскага сельсавету; а таксама вёскі Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Цыцкавічы з Зубкаўскага сельсавету[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]