Чырвоная ратуша
Чырвоная ратуша (па-нямецку: Rotes Rathaus), Бэрлінская ратуша — гістарычны будынак у цэнтры Бэрліна, названы за фасада з чырвонай цэглы. Пабудавана ў 1861—1869 гадох у стылі паўрэнэсанса, паўготыкі паводле праекта архітэктара Вэзэмана. Вышыня чатырохвугольнай вежы ратушы - 74 мэтра.
Падчас Другой сусьветнай вайны будынак быў разбураны; адноўлены ў 1951—1958 гадох са зьмяненьнямі ў інтэр'еры. На першым паверсе знаходзяцца гербавая й калённыя залі, якія выконваюць прадстаўнічыя функцыі.
Пасьля аднаўленьня ў Чырвонай ратушы разьмяшчаўся магістрат Усходняга Бэрліна; з 1 кастрычніка 1991 года тут знаходзіцца рэзідэнцыя ўрада (Сэната) аб'яднанай зямлі Бэрлін. Тут жа месьціцца працоўнае месца мэра горада.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Чырвоная ратуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |