Чырвоным па Белым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Чырвоным па Белым (ЧпБ)
Інфармацыя
Гады 2004 — нашы дні
Адкуль Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Мова беларуская
Жанр рэп
Выдавец Ambasada Music Group
Зьвязаныя праекты Император
Удзельнікі
Удзельнікі Krou
Realize
DJ Spox
Былыя ўдзельнікі Slavko
Палкоўнік
Zeman
Jaycop

Чырво́ным па Бе́лым (ЧпБ, Čyrvonym pa Biełуm, ČpB) — беларускі рэп-гурт.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Гурт убачыў сьвет напрыканцы 2004 году. Тады, заснавальнік Kroŭ і бітмэйкер Slavko запісалі сваю першую кружэлку «Актуальная Тэматыка», якая, нягледзячы на сваю ня вельмі высокую якасьць ў пляне гуку (усе апэрацыі па запісу праводзіліся ў звычайнай кватэры на звычайным кампутары), зьявілася сапраўдным прарывам ў беларускай музыцы, дзякуючы вельмі моцным тэкстам. Запіс распаўсюджваўся толькі праз Інтэрнэт.

Трэба адзначыць, што гурт, з самага пачатку, быў вельмі таямнічы. Хлопцы ўвогуле нічога пра сябе не распавядалі. На здымках нельга было ўбачыць іх твараў. Кроў выступаў толькі й выключна ў масцы, а спаткацца зь імі ў жыцьці мяжавала з цудам. Ніхто ня ведаў хто яны й адкуль. Зразумець такое захаваньне можна паслухаўшы іх творчасьць. Моцныя, вельмі шчырыя палітычна-сацыяльныя тэксты давалі зразумець неабыякавасьць удзельнікаў да сытуацыі ў краіне, але таксама паказвалі іх вялікую любоў да Бацькаўшчыны.

Плёны працы «Чырвоным па Беламу» можна паслухаць на першых двух альбомах: «Актуальная Тэматыка» і «Вулічныя Байцы». Жорсткія, цьвёрдыя, прамалінейныя тэксты нікога не пакінулі абыякавым. Таму зразумелым робіцца папулярнасьць праекту. Па адных статыстыках сайту, дзе былі першыя іх працы, інтэрнэт-альбомы, слухачоў назьбіралася ўжо каля 42.000. Гэта ня ўлічваючы таго, што большасьць зь іх рабіла копіі й раздавала сваім знаёмым.

Так ці інакш, ЧпБ не паасядалі на лаўрах. Адразу ўзяліся за працу над другім альбомам — «Вулічныя Байцы». На гэтай кружэлцы адразу можна заўважыць вялікі крок уперад. Гэта тычыцца амаль усяго. Бачна, што хлопцы навучыліся на сваіх памылках й выкарысталі гэтыя веды. Біты, якія таксама рабіў Slavko, адрозьніваліся цікавым гучаньнем, большай разнастайнасьцю й прадуманым зьместам. Тэксты зрабіліся цікавейшымі, несьлі глыбейшы пераказ, мелі не банальныя рыфмы й адначасова чаплялі за душу. Бачна таксама тэхнічнае паляпшэньне вакалу. Кроў паправіў флоў, чытка зрабілася больш прыемнай для вушэй. Таксама ўзрасла якасьць запісу. Адразу чуць, што пісаліся на студыі, а ня як раней, пры хатнім кампутары.

Дарэчы, трэба таксама дадаць вельмі істотную рэч. На нейкі час перад пачаткам працы над «Вулічнымі Байцамі» да ЧпБ дайшоў яшчэ адзін удзельнік — Палкоўнік. Магчыма, што менавіта ягоны ўдзел у праекце меў уплыў на паляпшэньне якасьці альбому.

Для шматлікіх прыхільнікаў іх творчасьці студыйны трэк «Не Жадаю», які зьміксаваў польскі бітмэйкер Młody Grzech на студыі ў Варшаве, стаў насамрэч гімнам Свабоды.

Перад выхадам чацьвёртага альбома «Крывавы Сакавік» (2007) шэрагі гурту папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы зь Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox.

Чырвоным па Белым зьяўляецца піянэрам беларускамоўнага рэпу. Да сёньняшняга дня гэта самы вядомы беларускамоўным рэп-гурт і агулам адзін з самых значных хіп-хоп гуртоў Беларусі.

[рэдагаваць] Дыскаграфія

[рэдагаваць] Альбомы

[рэдагаваць] Супольныя праекты

[рэдагаваць] Удзельнікі

У асноўны склад гурту Чырвоным па Белым уваходзяць 3 асобы. Сярод іх 2 MC й 1 DJ.

Удзельнікі ЧпБ:

MC:

DJ’s:

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах