Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году (фінал)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году паміж зборнай Гішпаніі й зборнай Італіі адбыўся ў нядзелю 1 ліпеня 2012 году на Алімпійскім стадыёне ў Кіеве[1]. Галоўным судзьдзём на матч быў назначаны партугальскі рэфэры Пэдру Праэнса[2].

Зборная Гішпаніі атрымала права на выхад у фінал, перамогшы 27 чэрвеня зборную Партугаліі зь лікам 4:2 у сэрыі пэнальці. Зборная Італіі выйшла ў фінал пасьля сваёй перамогі 28 чэрвеня над зборнай Нямеччыны зь лікам 2:1 у асноўны час. Перад матчам адбылася заключная цырымонія чэмпіянату, у якой было задзейнічана больш за 600 чалавек, у тым ліку адбыўся выступ нямецкай сьпявачкі Асэаны, якая прасьпявала афіцыйную песьню чэмпіянату «Endless Summer».

Схема гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 ліпеня 2012
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія 4:0 Італія Сьцяг Італіі Алімпійскі стадыён, Кіеў
Гледачоў: 63 170
Сыльва Забіў на 14-й хвіліне 14'
Альба Забіў на 41-й хвіліне 41'
Торэс Забіў на 84-й хвіліне 84'
Мата Забіў на 88-й хвіліне 88'
Сьцяг Гішпаніі
ГІШПАНІЯ:
б 1 Ікер Касыльяс (к)
а 3 Жэрар Піке Папярэджаны на 25 хвіліне 25'
а 15 Сэрхіё Рамас
а 17 Альвара Арбэлёа
а 18 Жордзі Альба
п 8 Чаві
п 10 Сэск Фабрэгас Заменены 75'
п 14 Шабі Алёнса
п 16 Сэрхіё Бускетс
п 6 Андрэс Іньеста Заменены 87'
н 21 Давід Сыльва Заменены 59'
Замены:
н 7 Пэдра Выйшаў на замену 59'
н 9 Фэрнанда Торэс Выйшаў на замену 75'
п 13 Хуан Мата Выйшаў на замену 87'
Галоўны трэнэр:
Вісэнтэ дэль Боске
Сьцяг Італіі
ІТАЛІЯ:
б 1 Джанлюіджы Буфон (к)
а 3 Джорджа К’еліні Заменены 21'
а 7 Іньяцыё Абатэ
а 15 Андрэа Барцальі Папярэджаны на 45 хвіліне 45'
а 19 Леанарда Бануччы
п 8 Кляўдыё Маркізіё
п 16 Даніеле Дэ Росі
п 18 Рыкарда Манталіва Заменены 57'
п 21 Андрэа Пірлё
п 9 Марыё Балятэльлі
н 10 Антоніё Касана Заменены 46'
Замены:
а 6 Фэдэрыка Бальцарэцьці Выйшаў на замену 21'
н 11 Антоніё Ды Натале Выйшаў на замену 46'
п 5 Тыягу Мота Выйшаў на замену 57'
Галоўны трэнэр:
Чэзарэ Прандэльлі
  • Арбітар: Пэдру Праэнса (Партугалія)
  • Памагатыя арбітра
    • Бэртыну Міранда (Партугалія)
    • Рыкарду Сантуш (Партугаліяа)
  • Рэзэрвовы арбітар: Чунэйт Чакыр (Турэччына)
  • Дадатковыя памагатых арбітраў
    • Жоржэ Соўза (Партугалія)
    • Дуартэ Гомэш (Партугаліяа)
  • Гулец матчу: Андрэс Іньеста[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году (фінал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў