Чэмпіянат Эўропы па футболе 2016 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2016 году
Сьцяг Францыі Францыя
Championnat d'Europe de football 2016
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньня Сьцяг Францыі Францыя
Час правядзеньня 10 чэрвеня10 ліпеня
Лік удзельнікаў 54
— у фінальнай частцы 24
Статыстыка чэмпіянату
2012
2020

Чэмпіяна́т Эўро́пы па футбо́ле 2016 го́ду — 15-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, арганізаваны УЭФА. Пройдзе ў Францыі з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2016 году. Упершыню ў фінальнай частцы спаборніцтваў возьмуць удзел 24 каманды. Чэмпіянат Эўропы пройдзе ў Францыі ў трэці раз, папярэднімі былі чэмпіянаты 1960 і 1984 гадоў.

Адборачны турнір[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2016 году (адборачны турнір)

Адборачны турнір пройдзе зь верасьня 2014 году да лістапада 2015 году. У ім возьмуць удзел 53 зборныя краінаў, якія ўваходзяць у УЭФА. Зборная Францыі трапіла на чэмпіянат без адбору як гаспадыня спаборніцтваў.

Стадыёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэн-Дэні Марсэль Ліён Вільнёў-д’Аск
Стад дэ Франс Вэлядром Стад дэ Люм’ер П’ер Маруа
Умяшчальнасьць: 80 000 Умяшчальнасьць: 65 500 Умяшчальнасьць: 58 000 Умяшчальнасьць: 50 186
Стад дэ Франс Вэлядром П’ер Маруа
Парыж Бардо Сэнт-Эт’ен Ніцца
Парк дэ Прэнс Бардо-Атлянтык Жафруа Гішар Альянц Рывіера
Умяшчальнасьць: 47 000 Умяшчальнасьць: 42 052 Умяшчальнасьць: 41 965 Умяшчальнасьць: 35 624
Парк дэ Прэнс Жафруа Гішар Альянц Рывіера
Лянс Тулюза
Фэлікс Баляр Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 35 200 Умяшчальнасьць: 33 000
Фэлікс Баляр Гарадзкі стадыён у Тулюзе

Групавы этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На групавым этапе каманды будуць падзеленыя на 6 групаў па 4 каманды. У 1/16 фіналу трапяць па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама чатыры найлепшыя з камандаў, якія зоймуць трэція месцы. Лёсаваньне групавога этапу адбудзецца 11 сьнежня 2015 году ў Парыжы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чэмпіянат Эўропы па футболе 2016 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў