Чэмпіянат сьвету па трэкавых вэлягонках 2013 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марка Белпошты, прысьвечая чэмпіянату

Чэмпіянат сьвету па трэкавых вэлягонках 2013 году прайшоў у Менску з 20 па 24 лютага 2013 году пад эгідай Міжнароднага саюзу вэлясыпэдыстаў. На чэмпіянаце было разыграна 19 камплектаў узнагарод: 10 у мужчын і 9 у жанчын[1]. Спаборніцтвы прайшлі на вэлядроме ў мультыспартовым комплексе «Менск-Арэна». На правядзеньне спабораў вылучылі 1 млн. 857 тыс. эўра[2].

Перамогу ў неафіцыйным камандным заліку сярод амаль з 35 краінаў сьвету атрымала зборная Вялікабрытаніі, якая заваявала 5 залатых узнагародаў[3]. Беларускія раварысты выступалі ў палове відаў спабораў[4]. 27 лютага міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Шамко звольніў расейскага адмыслоўца Станіслава Салаўёва з пасады старшага трэнэра зборнай Беларусі па вэляспорту праз адсутнасьць дасягненьня хоць бы адной узнагароды на першынстве[5].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спабор Адлегласьць Асаблівасьць Вынік Пераможца
Камандная гонка перасьледу(en) Мужчыны — 4 кілямэтры, жанчыны — 3 км У мужчынскай камандзе 4 удзельнікі, у жаночай — 3; старт з процілеглых бакоў трэка Час фіксуецца ў момант перасячэньня фінішнай рысы пярэднім колам ровара перадапошняга ўдзельніка каманды Аўстралія: Глен О'Шы(en), Алекс Эдмандсан(en), Майкл Гэпбэрн(en), Аляксандар Морган
Гонка паводле ачкоў(en) Мужчыны — 40 км, жанчыны — 25 км Ачкі за першыя месцы кожныя 10 кругоў Найбольшая колькасьць ачкоў Вялікабрытанія: Сайман Ейц(en)
Мэдысан(en) Мужчыны — 50 км, жанчыны — няма У камандзе 2 удзельнікі, якія зьмяняюць адзін аднаго, але толькі адзін пастаянна знаходзіцца ў гонцы Залік ачкоў праводзіцца кожныя 20 кругоў Францыя: Вівьян Брыс(fr), Морган Кнэйскі(en)
Гіт(en) Мужчыны — 1 км, жанчыны — 500 мэтраў Гонка зь месца Лепшая хуткасьць Францыя: Франсуа Пэрві(en)
Спрынт Мужчыны — 1 км, жанчыны — 1 км У залік ідуць заключныя 200 м Першы, хто перасячэ фінішную рысу Нямеччына: Стэфан Бёціхер(en)
Скрэтч(en) Мужчыны — 15 км, жанчыны — 10 км Да 24 удзельнікаў; сыход з гонкі пры адставаньні ад асноўнай групы на цэлы круг Выпярэджваньне групы на цэлы круг. Калі тры спартоўцы адначасова абганяюць асноўную групу на цэлы круг, яны маюць праехаць усю адлегласьць да канца Ірляндыя: Марцін Ірвін(en)
Кейрын(en) Мужчыны — амаль 2 км, жанчыны — амаль 2 км Матацыкліст разганяе 6-9 спартоўцаў, якія стартуюць адначасова, да 35-42 км/гадз. і за 2,5 круга да фінішу сыходзіць з трасы Перасячэньне фінішнай рысы першым Вялікабрытанія: Джэйсан Кені(en)
Омніюм(en) 6 спабораў: круг з ходу (на час), гонка паводле ачкоў, гонка з выбываньнем, індывідуальная гонка перасьледу(en), скрэтч, гіт зь месца Найменшая сума занятых месцаў Новая Зэляндыя: Эйран Гейт(en)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]