Чэмпіянат сьвету па футболе
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чэмпіянат сьвету па футболе (часта званы таксама Кубак сьвету па футболе, Чэмпіянат сьвету ФІФА, афіцыйны назоў Кубак сьвету ФІФА, агульнапрынятае скарачэньне ў беларускай мове ЧС) — найважнейшае міжнароднае футбольнае спаборніцтва. За правядзеньне Чэмпіянату сьвету адказвае кіруючы ворган сусьветнага футбола ФІФА, і ўдзельнічаць у ім могуць мужчынскія й жаночыя футбольныя нацыянальныя зборныя ўсіх краін-чальцоў ФІФА.
Фінальныя турніры чэмпіянатаў сьвету праводзяцца раз у чатыры года, аднак разам з рэгіянальнымі адборачнымі турнірамі чэмпіянат сьвету працягваецца 3 гады. У адборачных спаборніцтвах чэмпіянату сьвету 2010 году удзельнічаюць 204 каманды. У фінальным турніры, які праходзіць раз на 4 гады на працягу 4 тыдняў у загадзя абранай краіне-гаспадары чэмпіянату, прымаюць удзел 32 каманды (31 пераможца адборачнага турніру і зборная краіны-гаспадара; да 2002 году яшчэ і пераможца папярэдняга розыгрышу Чэмпіянату сьвету таксама ўдзельнічаў у фінальным турніры па-за адборачнымі спаборніцтвамі).
Фіналы чэмпіянату сьвету па футболе, якія праводзяцца з 1930 году, з перапынкам у 1942 і 1946 з-за Другой сусьветнай вайны, маюць вялікую глядацкую аўдыторыю і прыцягваюць увагу ва ўсім спартовым сьвеце, часам пераўзыходзячы па колькасьці гледачоў Алімпійскія гульні.
За ўсю гісторыю чэмпіянатаў сьвету толькі сем краін атрымлівалі званьні чэмпіёнаў. Найбольшая колькасьць тытулаў на ліку Бразыліі — пяць разоў. Італія чатыры разы, Нямеччына — тры; Аргентына й Уругвай станавіліся чэмпіёнамі па два разы, і па адным разе пераможчамі чэмпіянату станавіліся Францыя й Ангельшчына.
Фінальны турнір апошняга розыгрышу чэмпіянату сьвету праходзіў з 9 чэрвеня па 9 ліпеня 2006 у Нямеччыне, наступны пройдзе з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Першыя міжнародныя спаборніцтвы
Чэмпіянат сьвету — не самае першае футбольнае спаборніцтва ў сусьветнай футбольнай гісторыі. Аматарскі футбол стаў часткай праграмы Алімпійскіх гульняў з 1908 году.
У 1909 годзе ў Турыне сэр Томас Ліптан арганізаваў турнір, які пазьней звалі «Самы першы чэмпіянат сьвету». Італьянцы, немцы і швайцарцы даслалі на гэты турнір найбольш прафэсійныя клюбы, аднак Ангельская фэдэрацыя футбола у адказ на прапанову зрабіць тое ж самае адказала адмовай. Разумеючы, што без удзелу родапачынальнікаў футбола брытанцаў турнір не можа лічыцца сур'ёзным, Ліптан запрасіў для ўдзелу ў турніры аматарскі футбольны клюб з паўночна-усходу Ангельшчыны пад назвай ФК Ўэст Оклэнд (West Auckland FC). Вялікую частку складу гэтай каманды складалі працоўныя вугальных шахт, аднак Ўэст Оклэнд выйграў турнір з удзелам прафэсіяналаў з кантынэнта. У 1911 ангельцы вярнуліся ў Італію абараняць тытул, заваяваны двума гадамі раней, і ізноў выйгралі турнір, перамогшы ў фінале Ювэнтус з разгромным лікам 6:1.
Футбольны турнір на Алімпійскіх гульнях, на якіх маглі ўдзельнічаць футбалісты розных краін быў адзіным афіцыйным спаборніцтвам. У 1924 і 1928 гадах абодва разу выйграла каманда Ўругвая. Шырокае разьвіцьцё прафэсійнага спорту й імклівае нарастаньне парыву паміж узроўнем гульні «профі» і аматараў прымусіла ФІФА прыступіць да арганізацыі чэмпіянату сьвету.
На кангрэсе ФІФА 1926 году Анры Дэлёнэ заявіў: «Сёньня ўжо немагчыма трымаць футбол за сьценамі Алімпійскіх гульняў». Тады жа выканкам ФІФА утварыў камісію, у якую ўвайшлі швайцарац Ж. Бонэ (старшыня), аўстрыец Х. Майлз (сакратар), француз А. Дэлёнэ, немец Ф. Лінэман і італьянец Д. Фэрэці, і даручыў ёй вывучыць магчымасьць арганізацыі Кубка сьвету. Канчатковае рашэньне аб сусьветным чэмпіянаце прыняў кангрэс ФІФА у Амстэрдаме 29 траўня 1928 году. «За» выказалася 25 дэлегатаў, 5 — «супраць».
[рэдагаваць] Першы чэмпіянат
Дзякуючы перамогам на папярэдніх чэмпіянату двух Алімпійскіх гульнях Уругвай стаў месцам правядзеньня першага афіцыйнага чэмпіянату сьвету пад эгідай ФІФА[1]. Спачатку прэтэндэнтаў на правядзеньне першага чэмпіянату сьвету было пяць — Італія, Гішпанія, Швэцыя, Нідэрлянды і Ўругвай. У выніку, большасьць прагаласавала за Ўругвай. Фэдэрацыя Ўругвая дала цьвёрдае абяцаньне выканаць усе фінансавыя ўмовы ФІФА.
Аднак выбар Уругвая ў якасьці арэны турніру згуляў з арганізатарамі злы жарт: вандраваньне ў Уругвай з Эўропы атрымлівалася доўгім і дарагім, і ўсяго за 2 месяца да пачатку турніру ні адна эўрапейская фэдэрацыя не плянавала пасылаць сваю каманду на чэмпіянат[2]. У выніку, грандыёзнымі высілкамі Рымэ атрымалася схіліць да ўдзелу ў турніры 4 эўрапейскія каманды: зборныя Францыі, Бэльгіі, Румыніі й Югаславіі. У агульнай складанасьці, у турніры прыняло ўдзел усяго 13 каманд — сем з Паўднёвай Амэрыкі, 4 з Эўропы і 2 з Паўночнай Амэрыкі. Гэты самы маленькі лік удзельнікаў чэмпіянату сьвету ў яго гісторыі (гэтулькі жа было ў фінальным турніры чэмпіянату сьвету 1950 году), і адзіны раз у гісторыі розыгрышаў, калі не паўстала неабходнасьці ў адборачным турніры.
13 каманд былі падзеленыя на чатыры групы. Пераможцы груп выходзілі ў паўфінал. Новы стадыён «Сэнтэнарыё» быў пушчаны ў эксплёатацыю толькі на шосты дзень турніру. Да гэтага на матчах збіралася часам па 800—1000 гледачоў.
Першыя матчы ў гісторыі чэмпіянатаў сьвету былі адначасова выйграныя Францыяй і ЗША, якія перамаглі Мэксыку з лікам 4:1 і Бэльгію 3:0 адпаведна. Першы гол у гісторыі чэмпіянатаў сьвету быў забіты французам Люсьенам Ларанам, першы хэт-трык зрабіў Бэрт Патэна з зборнай ЗША у матчы супраць Парагвая (ЗША атрымалі перамогу з лікам 3:0).
У фінале турніру, як і вынікала чакаць (паколькі самыя моцныя эўрапейскія зборныя ў турніры не ўдзельнічалі), сустрэліся дзьве паўднёваамэрыканскія каманды — у прысутнасьці 93 тысяч гледачоў на стадыёне Сэнтэнарыё у Монтавідэа зборная Ўругвая стала першым чэмпіёнам сьвету, абгуляўшы Аргентыну з лікам 4:2[3].
Алімпійскія гульні 1932 году праводзіліся ў Лос-Анджэлесе, ЗША, дзе папулярнасьць амерыканскага футбола значна пераўзыходзіла (і дагэтуль пераўзыходзіць) эўрапейскі, вядомы ў Паўночнай Амэрыцы пад назовам сокер. Адсутнасьць цікавасьці да эўрапейскага футбола з боку амэрыканцаў, а таксама рознагалосьсі паміж МОК і ФІФА у пытаньнях азначэння статуту гульцоў-прафэсіяналаў, прывялі да таго, што футбол быў выключаны з праграмы Алімпійскіх гульняў 1932 году.
[рэдагаваць] Разьвіцьцё
Галоўнымі праблемамі, зь якімі сутыкаліся арганізатары пры правядзеньні першых чэмпіянатаў сьвету, былі высокі кошт праезду да месца правядзеньня фінальнага турніру для каманд зь іншых кантынэнтаў, і вайна: чэмпіянаты сьвету 1942 і 1946 гадоў былі адмененыя з-за Другой сусьветнай вайны.
Родапачынальнікі футбола з Брытанскіх выспаў ігнаравалі першыя 3 чэмпіянату сьвету. Упершыню брытанцы прынялі ўдзел у чэмпіянаце сьвету толькі ў 1950 годзе, пасьля дасягненьня дамовы з ФІФА аб сваім адмысловым статуце.
У фінальных турнірах чэмпіянатаў з 1934 па 1978 гады прымалі ўдзел 16 каманд (акрамя рэдкіх выпадкаў, калі нейкія каманды адмаўляліся ад удзелу ў турніры ўжо пасьля канчатка кваліфікацыі). Большасьць удзельнікаў пападала ў фінал з Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі, з невялікім дадаткам лепшымі камандамі Афрыкі, Азіі й Акіяніі. Звычайна гэтыя каманды станавіліся пастаўшчыкамі ачкоў для эўрапейцаў і паўднёваамэрыканцаў, хоць былі і выключэньні — напрыклад, каманда КНДР у 1966 году, якая выйшла ў чвэрцьфінал.
У 1982 годзе склад удзельнікаў фінальнага турніру быў пашыраны да 24 каманд, а ў 1998 — да 32. Дадатковыя месцы ў асноўным падаваліся прадстаўнікам Афрыкі, Азіі й Паўночнай Амэрыкі. На апошніх турнірах каманды з гэтых рэгіёнаў, раней якія лічыліся нефутбольнымі, сталі выступаць ўсё больш і больш пасьпяхова, напрыклад Камэрун у 1990 годзе, Паўднёвую Карэю, Сэнэгал і ЗША на чэмпіянаце ў 2002 годзе. Чэмпіянаты сьвету сталі сапраўды змаганьнем каманд са ўсяго сьвету — 197 каманд прымалі ўдзел у адборачных спаборніцтвах да чэмпіянату сьвету 2006 году, 204 прымуць удзел да чэмпіянату сьвету 2010 і сьпіс фаварытаў чэмпіянату не абмяжоўваецца больш камандамі толькі з Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі.
[рэдагаваць] Формула правядзеньня
[рэдагаваць] Адборачны турнір
Адборачныя, або кваліфікацыйныя, спаборніцтвы праводзяцца для таго, каб паменшыць колькасьць удзельнікаў і адабраць самых моцных для ўдзелу ў фінальным турніры. Адзіны ЧС, перад якім не праводзілася кваліфікацыйных спаборніцтваў — самы першы чэмпіянат 1930 году.
Адборачныя спаборніцтвы праводзяцца па занальным прынцыпе ў адпаведнасьці з рэгіёнамі ФІФА: Афрыка, Азія, Паўднёвая Амэрыка, Акіянія, Эўропа й Паўночная Амэрыка); арганізацыяй адборачных турніраў займаюцца рэгіянальныя фэдэрацыі (у Эўропе, напрыклад, УЭФА) у адпаведнасьці з агульнымі прынцыпамі ФІФА. Перад чарговым турнірам ФІФА вызначае лік месцаў у фінальным турніры, атрымоўваных кожным рэгіёнам; асноўным крытэрам зьяўляецца «сіла» футбола ў рэгіёне, але таксама ўлічваецца той факт, што дадатковыя месцы ў фінале ЧС стымулююць разьвіцьцё футбола ў рэгіёне, і вядома мае месца лабіяваньне сваіх інтэрасаў рэгіянальнымі канфэдэрацыямі.
Пачынальна з 1938 году, краіна-арганізатар турніру аўтаматычна атрымлівае месца ў фінале. Больш таго, да 2002 году пераможца папярэдняга чэмпіянату сьвету таксама атрымліваў месца ў фінале без папярэдняга адбору. Падчас азначэньня рэглямэнту ЧС-2006, аднак, гэтае правіла было адменена, і чэмпіён сьвету 2002 Бразылія удзельнічала ў адборачным турніры на агульных падставах.
У нашы дні адборачны турнір стартуе амаль за тры гады да фінальнага і працягваецца больш двух гадоў. Фармат адборачных спаборніцтваў моцна адрозьніваецца паміж рэгіёнамі, а таксама зьмяняецца ад турніру да турніру. Як правіла, акрамя спаборніцтваў усярэдзіне рэгіёнаў праводзіцца некалькі дадатковых міжкантынэнтальных стыкавых матчаў, пераможцы якіх выходзяць у фінал. Напрыклад, пераможца адборачнай зоны Акіяніі адстойваў сваё права ўдзелы ў фінальным турніры ЧС-2006 у двух матчах з камандай, якая заняла пятае месца ў турніры краін Паўднёвай Амэрыкі.
[рэдагаваць] Фінальны турнір
Формула, выкарыстоўвальная для правядзеньня чэмпіянатаў сьвету з 1998 году, прадугледжвае 32 удзельніка фінальнага турніру. Фінальны турнір праходзіць у загадзя абранай краіне на працягу месяца і складаецца з 2 стадый — групавога турніру і гульняў па кубкавай сыстэме на выбываньне.
На стадыі групавога турніру каманды дзеляцца на 8 груп па 4 каманды. Склад груп вызначаецца лёсаваньнем, падчас якой 8 каманд («сеяные») становяцца першым нумарам у групе, а астатнія 24 каманды падзяляюцца на 3 кошыкі ў адпаведнасьці з геаграфіяй і рэйтынгам зборных-удзельніц. З кожнага кошыка ў кожную групу пападае ў выніку адна каманда, аднак ёсьць дадатковыя правілы, якія ўскладняюць працэдуру лёсаваньня: напрыклад, у адной групе не можа быць больш двух эўрапейскіх каманд, або больш адной каманды з любога іншага рэгіёна.
У кожнай групе каманды праводзяць аднакругавы турнір з 3 тураў. Матчы апошняга тура, каб выключыць магчымасьць змовы, праводзяцца ў адзін дзень у адзін час. За перамогу ў матчы каманда атрымлівае 3 ачка, за нічыю — адно. З кожнай групы ў другі раўнд выходзяць каманды, якія занялі першыя два месца — усяго 16 удзельнікаў чэмпіянату.
У другім раўндзе каманды гуляюць матчы на выбываньне — які прайграў сканчае свой удзел у турніры. У выпадку, калі лік пасьля 90 хвілін гульні застаецца нічыйным, гуляе дадатковы час і ў выпадку неабходнасьці праводзіцца сэрыя пэнальці. У 1/8 фіналу пераможца кожнай з груп першага раўнда гуляе з другой камандай зь іншай групы, далей пераможцы выходзяць у 1/4 фіналу, паўфінал і фінал. Пераможцы фіналу становяцца чэмпіёнамі сьвету. Каманды, якія прайгралі ў паўфіналах, разгульваюць трэцяе месца ў матчы паміж сабой.
[рэдагаваць] Вынікі
[рэдагаваць] Усе чэмпіянаты сьвету
Заўвагі: Яшчэ не вызначанае, на якім кантынэнце будзе праводзіцца Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году.
[рэдагаваць] Лепшыя зборныя
У агульнай складанасьці 207 розных зборных прымалі ўдзел у чэмпіянатах сьвету, аднак толькі адзінаццаць з іх даходзілі да фінальнага матчу, і з адзінаццаці фіналістаў каманды толькі 7 краін станавіліся чэмпіёнамі. Таму заваёва Кубка Сьвету лічыцца вялікім дасягненьнем і нязьменна выклікае гонар у заўзятараў зборнай, якая перамагла.
Безумоўна лепшая зборная чэмпіянатаў сьвету — Бразылія. Бразыльцы — адзіная ў сьвеце зборная, якая ўдзельнічала ў фінальных турнірах усіх чэмпіянатаў сьвету, пры гэтым яны 5 раз выйгравалі чэмпіянат і яшчэ двойчы былі фіналістамі.
Эўрапейскія і паўднёваамэрыканскія каманды выйгравалі чэмпіянат сьвету па 9 раз. Найбольшае колькасьць разоў у фінал выходзілі Нямеччына й Бразылія, кожныя па 7 раз. Пры гэтым Бразылія перамагала ў 5 фіналах, Нямеччына — у 3.
У 1970 годзе Бразылія й Італія адначасова вышлі ў фінал чэмпіянатаў сьвету, маючы па 2 перамогі ў чэмпіянатах сьвету, у 1994 — па тры перамогі. Абодва разу ў фінале перамагалі бразыльцы.
Ні адна эўрапейская каманда ніколі не перамагала ў чэмпіянаце сьвету за межамі Эўропы. Паўднёваамэрыканская каманда змагла заваяваць Кубак Сьвету ў Эўропе толькі аднойчы — Бразылія на чале з Пеле у 1958 годзе.
| Каманда | Колькасьць перамог | Чэмпіёны сьвету (* - у гаспадароў ЧС) |
2-е месца (* - у гаспадароў ЧС) |
3-е месца (* - у гаспадароў ЧС) |
4-е месца, у 1930 - паўфіналісты (* - у гаспадароў ЧС) |
|---|---|---|---|---|---|
| 5 | 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 | 2 (1950*, 1998) | 2 (1938, 1978) | 1 (1974) | |
| 4 | 1934*, 1938, 1982, 2006 | 2 (1970, 1994) | 1 (1990*) | 1 (1978) | |
| 3 | 1954, 1974*, 1990 |
4 (1966, 1982, 1986, 2002) |
3 (1934, 1970, 2006*) | 1 (1958) | |
| 2 | 1978*, 1986 | 2 (1930, 1990) | - | - | |
| 2 | 1930*, 1950 | - | - | 2 (1954, 1970) | |
| 1 | 1998* | 1 (2006) | 2 (1958, 1986) | 1 (1982) | |
| 1 | 1966* | - | - | 1 (1990) | |
| - | - | 2 (1974, 1978) | - | 1 (1998) | |
| - | - | 2 (1934, 1962) | - | - | |
| - | - | 2 (1938, 1954) | - | - | |
| - | - | 1 (1958*) | 2 (1950, 1994) | 1 (1938) | |
| - | - | - | 2 (1974, 1982) | - | |
| - | - | - | 1 (1954) | 1 (1934) | |
| - | - | - | 1 (1966) | 1 (2006) | |
| - | - | - | 1 (1998) | - | |
| - | - | - | 1 (2002) | - | |
| - | - | - | 1 (1962*) | - | |
| - | - | - | - | 2 (1930, 1962) | |
| - | - | - | - | 1 (1930) | |
| - | - | - | - | 1 (1950) | |
| - | - | - | - | 1 (1966) | |
| - | - | - | - | 1 (1986) | |
| - | - | - | - | 1 (1994) | |
| - | - | - | - | 1 (2002*) |
Шэсьць з сямі каманд, якія перамагалі на чэмпіянаце сьвету, хоць бы раз дамагаліся гэтага ў якасьці гаспадароў турніру. Гэта адна з галоўных чыньнікаў таго, чаму розныя краіны настолькі актыўна дамагаюцца правы праводзіць чэмпіянат у сябе. У той жа час, гэта адно з кірункаў крытыкі турніру і ФІФА як яго арганізатараў: крытыкі паказваюць на рэжым празмернай спрыяльнасьці да гаспадароў турніру, што выяўляецца ў прывілеяваным становішчы гаспадароў пры лёсаваньні й добразычлівасьці да іх судзьдзяў.
Адзіная зборная, якая выйгравала чэмпіянат сьвету, але не дамагалася посьпеху на сваёй роднай зямлі — гэта Бразылія, якая ў 1950 годзе выпусьціла чэмпіёнства ў знакамітым матчы супраць Уругвая. Нават традыцыйна «слабыя» футбольныя нацыі, праводзячы чэмпіянат сьвету ў сябе, нярэдка дамагаліся добрых вынікаў: апошні прыклад таму посьпех зборнай Паўднёвай Карэі на чэмпіянаце сьвету 2002 (пры гэтым да 2002 году паўднёвакарэйцы ні разу не змаглі нават выйсьці ў другі раўнд спаборніцтваў).
Зборныя Ангельшчыны й Францыі дамагаліся званьня чэмпіёнаў толькі на «дамашніх» чэмпіянатах сьвету.
Усяго ў фінальных турнірах чэмпіянатаў сьвету ўдзельнічалі зборныя 78 краін. Ніжэй пералічаныя 10 каманд, якія маюць найбольшы лік вынахадаў у фінал ЧС (уключаючы чэмпіянат сьвету-2006):
| Удзелаў у фінале |
Зборная |
|---|---|
| 18 | |
| 16 | |
| 14 | |
| 13 | |
| 12 | |
| 11 |
[рэдагаваць] Лепшыя зборныя кантынэнтаў
На сёньняшні дзень Кубак Сьвету заваёўвалі толькі каманды з Эўропы і Паўднёвай Амэрыкі. Самым вялікім дасягненьнем каманды з КОНКАКАФ быў вынахад у паўфінал у 1930 годзе зборнай ЗША.
Першай азіяцкай камандай, якая выйшла ў паўфінал, стала зборная Паўднёвай Карэі на ЧС-2002. Турэцкая зборная таксама выйшла ў паўфінал на тым жа чэмпіянаце, але Турцыя зьяўляецца чальцом УЭФА і таму традыцыйна лічыцца эўрапейскай камандай.
Дзьве афрыканскія каманды дасягалі стадыі чвэрцьфіналаў: Камэрун на ЧС-1990 і Сэнэгал на чэмпіянаце 2002 году.
Каманды з Акіяніі тройчы ўдзельнічалі ў фінальным турніры чэмпіянату сьвету. Першыя два разу іх удзел сканчалася на стадыі групавых турніраў першага раўнда: гэта былі Аўстралія у 1974 годзе й Новая Зэляндыя у 1982. Аўстралія ў трэці раз заваявала для Акіяніі права ўдзельнічаць у фінале чэмпіянату сьвету ў 2005 годзе, перамогшы ў плэй-оф Уругвай і выйдучы на ЧС-2006, дзе дайшла да стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы будучыняй чэмпіёнам — італьянцам. Аднак з наступнага адборачнага цыклу Аўстралія будзе ўяўляць ужо Азіяцкую канфэдэрацыю.
[рэдагаваць] Прыз
- Асноўны артыкул: Кубак сьвету ФІФА (прыз)
На чэмпіянатах сьвету з 1930 па 1970 пераможцу ўручаўся Кубак Жуля Рымэ (першапачаткова яго звалі проста Кубак Сьвету або Coupe du Monde; ён атрымаў імя прэзыдэнта ФІФА, які арганізаваў першы чэмпіянат сьвету, у 1946 годзе). Было загадзя абумоўлена, што зборная, якая выйграла чэмпіянат сьвету 3 разу, атрымае гэты кубак навечна. Трэцяй перамогі першымі дамагліся бразыльцы ў 1970, і Кубак Жуля Рымэ адправіўся ў офіс Фэдэрацыі футбола Бразыліі. Аднак у 1983 годзе кубак быў выкрадзены, і яго пошукі так і не прывялі ні да якога выніку.
Пачынальна з 1974 году, пераможцу ўручаецца новы кубак, які завецца Прыз кубка сьвету ФІФА. Гэты кубак ніколі не будзе ўручаны на вечнае захоўваньне, колькі бы чэмпіянатаў не выйграла якая-небудзь зборная. Аргентына, Нямеччына й Бразылія ўжо выйгравалі новы кубак па 2 разу. Гэты прыз ня будзе заменены датуль, пакуль дошчачка з імёнамі пераможцаў чэмпіянатаў сьвету на ім не будзе запоўненая, што адбудзецца не раней 2038 году (калі кубак не стануць разгульваць часьцей).
[рэдагаваць] Узнагароды
Па выніках кожнага фінальнага турніру чэмпіянату ўручаюцца некалькі індывідуальных і камандных узнагарод тэм, хто асоба выявіў сябе ў нейкім з аспэктаў гульні.
Узнагарод на сёньняшні дзень шэсьць:
- Залаты буц Адыдас (раней звалася проста Залаты буц, упершыню ўручаная ў 1930 годзе): прыз лепшаму бамбардзіру турніру;
- Залаты мяч Адыдас (раней звалася проста Залаты мяч, уручаецца з 1982 году): прыз лепшаму гульцу турніру;
- Прыз Льва Яшына: лепшаму галкіпэру (упершыню ўручаны ў 1994 годзе);
- Прыз сумленнай гульні ФІФА: камандзе, лепш за ўсё выконвала прынцыпы справядлівай гульні (упершыню ўручаная ў 1978);
- Прыз відовішчнай гульні: камандзе, якая паказала самы відовішчны футбол на чэмпіянаце, вынік вызначаецца народным галасаваньнем (упершыню ўручаны ў 1994 годзе);
- Лепшы малады гулец чэмпіянату Жылет: узнагарода для лепшага гульца чэмпіянату з тых, хто не старэй 21 году на пачатак года чэмпіянату. Гэтая ўзнагарода раней не ўручалася, і ўпершыню яе ўладальнік быў вызначаны па выніках чэмпіянату сьвету 2006 году.
[рэдагаваць] Рэкорды
- Асноўны артыкул: Рэкорды чэмпіянатаў сьвету па футболе
- Самая буйная перамога: Вугоршчына - Паўднёвая Карэя 9:0, 1954; Югаславія - Заір 9:0, 1974; Вугоршчына - Сальвадор 10:1, 1982
- Самы хуткі гол: Хакан Шукюр, 11 сэкунд, Турцыя - Паўднёвая Карэя 3:2, 2002
- Самая вялікая колькасьць удзелаў у ЧС: Антоніа Карбахал (Мэксыка, 1950—1966) і Лотар Матэўс (Нямеччына, 1982—1998), 5
- Найбольшая колькасьць гульняў на ЧС: Лотар Матэўс, 25
- Лепшы бамбардзір: Раналда (Бразылія 1998—2006), 15
- Найбольшы лік галоў у адным турніры: Жуст Фонтэн (Францыя), 13, 1958
- Найбольшы лік галоў у адным матчы: Алег Саленка (Расея), 5, Расея - Камэрун 6:1, 1994
- Самы стары гулец: Рожы Міла, 42 гады і 39 дзён, Камэрун - Расея 1:6, 1994
[рэдагаваць] Тэлебачаньне й прэса
Чэмпіянаты сьвету па футболе — спартовыя спаборніцтвы з самой вялікай гледачовай аўдыторыяй з усіх якія праводзяцца ў сьвеце. Колькасьць гледачоў тэлетрансляцый з чэмпіянатаў сьвету перавышае нават гледачовую аўдыторыю Алімпійскіх гульняў[4]. Сумарная аўдыторыя чэмпіянату сьвету 2002 году склала прыкладна 2,88 млрд. чалавек. 1,1 мільярда глядзелі фінальны матч гэтага турніру. Лёсаваньне фінальнага турніру чэмпіянату сьвету -2006 назіралі 300 мільёнаў гледачоў па ўсім сьвеце.[5]
Пачынальна з 1966 году, у кожнага чэмпіянату сьвету ёсьць свой талісман (першым талісман, на ЧС-1966, быў ільвяня Вілі). Талісманамі чэмпіянату сьвету-2006 служылі леў Галеа й футбольны мяч Піле.
[рэдагаваць] Выбар месца правядзеньня чэмпіянату
- Глядзіце сьпіс гаспадароў чэмпіянату ў падзеле Усе чэмпіянаты сьвету.
На дадзены момант месца правядзення чарговага чэмпіянату сьвету вызначаецца за 6 гадоў да турніру галасаваньнем чальцоў выканаўчага камітэта ФІФА.
Усе чэмпіянаты сьвету з 1930 па 1998 праводзіліся або ў Эўропе, або ў Амэрыцы. Пры гэтым было прынята чаргаваць месца правядзеньня — адзін чэмпіянат праводзіўся ў Эўропе, наступны ў Амэрыцы, потым ізноў надыходзіла чаргу Эўропы і г. д. Адзіны раз, калі гэты парадак быў парушаны — 1938 годзе; нягледзячы на тое, што чэмпіянат сьвету 1934 году праводзіўся ў Італіі, у 1938 месца правядзеньня турніру ізноў стала Эўропа.
Чэмпіянат 2002 году ўпершыню быў праведзены за межамі Эўропы і Амэрыкі — гаспадарамі турніру сталі Паўднёвая Карэя й Японія. Першапачаткова карэйцы і японцы былі канкурэнтамі, але ў апошні момант яны пад націскам ФІФА пагадзіліся правесьці турнір сумесна. Аднак, з-за гістарычна няпростых адносін паміж Карэяй і Японіяй, а таксама з-за таго, што гэтыя краіны падзяляе мора, пры правядзеньні чэмпіянату паўстаў цэлы шэраг праблем. У сувязі з гэтым па канчатку турніру службоўцы ФІФА неаднаразова заяўлялі, што больш не дапусьцяць сумеснага правядзеньня чэмпіянату сьвету[6].
Рашэньне аддаць права правядзеньня ЧС-2006 Нямеччыне было сустрэта неадназначна, бо ўсімі чакалася, што правядзеньне турніру будзе даверанае Паўднёвай Афрыцы. Пры фінальным галасаваньні галасы разьмеркаваліся 12 да 11 у карысьць Нямеччыны. Дэлегат ФІФА з Новай Зэляндыі Чарльз Дэмпсі, якой атрымаў указаньне ад Фэдэрацыі футбола Акіяніі галасаваць за ПАР, у апошні момант устрымаўся ад галасаваньня. Калі бы ён не зрабіў гэтага, галасы бы разьмеркаваліся пароўну, і рашэньне ў гэтым выпадку павінен быў прыняць глава ФІФА Зэп Блатэр, былы прыхільнікам кандыдатуры Паўднёвай Афрыкі[7]. Дэмпсі растлумачыў свой крок тым, што выпрабоўваў занадта вялікі ціск з боку і Нямеччыны, і ПАР, уключаючы нават спробы подкупу [8], і таму палічыў, што ня зможа застацца бесстароньнім.
У выніку ўзніклага скандалу ФІФА заявіла, што ізноў вяртаецца да прынцыпу ратацыі паміж кантынэнтамі ў азначэньні гаспадароў чэмпіянату сьвету; зараз, аднак, у ратацыі будуць удзельнічаць усе кантынэнты, а ня толькі Эўропа й Амэрыка.
Для чэмпіянату сьвету 2010 году ў якасьці кантынэнта правядзення была абраная Афрыка, і ПАР усёткі займела для сябе чэмпіянат сьвету, абыйдучы чатырох іншых прэтэндэнтаў. Такім чынам, чэмпіянат сьвету-2010 стане першым найбуйным спартовым змаганьнем, праведзеным на Чорным Кантынэнце.
Чэмпіянат сьвету 2014 году пройдзе ў Бразыліі. Некалькі краін ужо выказалі зацікаўленасьць у правядзеньні чэмпіянату сьвету-2018 [9], аднак на дадзены момант яшчэ нават не вызначанае, на якім кантынэнце ён будзе праведзены; ФІФА дапушчае магчымасьць ізноў адмовіцца ад прынцыпу ратацыі.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Уругвай 1930 Афіцыйны сайт Чэмпіянату сьвету ФІФА.
- ^ Ibid.
- ^ Вытокі Чэмпіянату сьвету ФІФА Прэс-рэліз ФІФА.
- ^ Навіны ФІФА. Зэп Блатэр, генэральны сакратар ФІФА, чэрвень 1997 г.
- ^ «Хиддинк: Нас чакае сур'ёзнае выпрабаваньне», ABC Sport, 10 сьнежня 2005 г.
- ^ Арганізатарам ЧС-2010 стала ПАР, Прэс-рэліз ФІФА ад 15 траўня 2004 г.
- ^ «Прэзыдэнт ФІФА Блатэр аддае ЧС-2006 Нямеччыне і прайгравае» Робэрт Ўогмэн, «Сокер Таймз», 7 ліпеня 2000 г.
- ^ «Нямецкі часопіс бярэ на сябе адказнасьць за ўяўную спробу подкупу», IOL, 7 ліпеня 2000 г.
- ^ "Перамога ў Алімпійскай гонцы дае падставу падужацца за чэмпіянат сьвету 2018 году" Джон Гудбодзі, «Таймз», 16 лістапада 2005 году.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Чэмпіянат сьвету па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная статыстыка ФІФА усіх турніраў 1930-2002. Вынікі ўсіх матчаў усіх чэмпіянатаў 1930-2002
- Гісторыя Чэмпіянатаў Сьвету па Футболе
- Увесь сьвет у гасьцях у сяброў. ЧС-2006 г.
- Кароткія зьвесткі аб чэмпіянатах сьвету
- Афіцыйны сайт ФІФА
- Афіцыйны сайт чэмпіянату сьвету 2006 году
- WorldCup-History.com
- Дабрачынная кампанія ў рамках Чэмпіянату сьвету ФІФА
- Planet World Cup зь інфармацыяй аб усіх фіналах чэмпіянатаў сьвету
- Вынікі ўсіх матчаў усіх чэмпіянатаў, сумарная статыстыка
| Чэмпіянаты сьвету па футболе | |
|---|---|
| Уругвай-1930 • Італія-1934 • Францыя-1938 • Бразылія-1950 • Швайцарыя-1954 • Швэцыя-1958 • Чылі-1962 • Ангельшчына-1966 • Мэксыка-1970 • ФРН-1974 • Аргентына-1978 • Гішпанія-1982 • Мэксыка-1986 • Італія-1990 • ЗША-1994 • Францыя-1998 • Карэя/Японія-2002 • Нямеччына-2006 • ПАР-2010 • Бразылія-2014 • 2018
|
| Жаночыя чэмпіянаты сьвету па футболе | |
|---|---|
| Кітай-1991 • Швэцыя-1995 • ЗША-1999 • ЗША-2003 • Кітай-2007 • 2011 |
| Лепшыя бамбардзіры чэмпіянату сьвету па футболе | |
|---|---|
| 1930:
Гільерма Стабіле | 1934: Эдмунд Конэн, Ольдржых Нэедлы, Анджэла Скьявіё | 1938: Леонідас да Сілва | 1950: Адэмір | 1954: Шандор Кочыш | 1958: Жюст Фонтэн | 1962: Валянцін Іваноў, Гарынча, Вава, Леонэль Санчэс, Дражан Ерковіч, Флорыян Альбэрт | 1966: Эйсэбіё | 1970: Гэрд Мюлер | 1974: Гжэгож Лято | 1978: Марыё Кэмпэс | 1982: Паола Росьсі | 1986: Гары Лінэкер | 1990: Сальваторэ Ськілачы | 1994 Алег Саленка, Хрыста Стоічкаў | 1998: Давор Шукер | 2002: Раналда | 2006: Міраслаў Клозэ |
| Міжнародны футбол | |
|---|---|
ФІФА | Чэмпіянат сьвету | Жаночы ЧС | Алімпіяда | Кубак Канфэдэрацыяў | Рэйтынг зборных | Гулец году | Чэмпіянат сьвету (моладзевы) | Чэмпіянат сьвету (юнакі) | Клюбны чэмпіянат сьвету па футболе | Сьпіс зборных
|
| Чэмпіянаты сьвету па гульнявых выглядах спорту | |
|---|---|
|

