Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году
Катар
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньня Катар
Час правядзеньня 20 лістапада — 18 сьнежня 2022 года
— у фінальнай частцы 32
Месца правядзеньня фіналу Нацыянальны стадыён,
Лусаіль
Выніковае становішча
Чэмпіён Зборная Аргентыны па футболе Аргентына
Другое месца Зборная Францыі па футболе Францыя
Трэцяе месца Зборная Харватыі па футболе Харватыя
Чацьвертае месца Зборная Марока па футболе Марока
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў 64
Забіта галоў 172 (2.69 за гульню)
Наведвальнасьць 3 404 252 (53 191 за матч)
Бамбардзір Сьцяг Францыі Кіліян Мбапэ (8 галоў)
2018
2026

Чэмпіяна́т сьве́ту па футбо́ле 2022 году — 22-і чэмпіянат сьвету па футболе, фінальны турнір якога прайшоў у 2022 годзе ў Катары. Арганізатар чэмпіянату сьвету 2022 году быў названы 2 сьнежня 2010 году ў швайцарскім Цюрыху. Турнір праводзіўся з 20 лістапада па 18 сьнежня 2022 году. Гэта быў першы чэмпіянат сьвету, які калі-небудзь ладзіўся ў арабскім сьвеце[1]. Да таго ж, гэта быў другі чэмпіянат сьвету, які будзе цалкам праводзіцца цалкам у Азіі пасьля 2002 году, калі турнір праходзіў у Рэспубліцы Карэі і Японіі. У спаборніцтве бралі ўдзел 32 дружыны, і гэта быў апошні турнір у такім фармаце, бо ўжо ў 2026 годзе на турніры ў ЗША, Мэксыцы і Канадзе заплянаванае павелічэньне да 48 камандаў. Праз моцную летнюю сьпёку ў Катары гэты чэмпіянат сьвету ладзіўся з канца лістапада па сярэдзіну сьнежня, што зрабіла яго першым турнірам, які не праводзіўся ў траўні, чэрвені або ліпені. Спаборніцтва ладзілася ў скарочаны час прыкладна за 28 дзён[2]. Першы матч на турніры пройдзе паміж зборнымі Сэнэгалу і Нідэрляндамі на стадыёне Эль-Тумама ў Досе. Фінал павінен адбыцца 18 сьнежня 2022 году ў нацыянальны дзень Катару. Дзейным чэмпіёнам ёсьць зборная Францыі[3].

Выбары гаспадароў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбар манархіі Катар у якасьці арганізатару турніра суправаджаўся скандаламі пра карупцыю і магчымую куплю згаданага чэмпіянату[4]. 5 лістапада 2014 году прэзыдэнт УЭФА Мішэль Плятыні заявіў, што чэмпіянат будзе праведзены толькі ўзімку празь невыносную сьпёку ў летні пэрыяд.[5]. Гэты факт выклікаў абурэньне некаторых эўрапейскіх фэдэрацыяў футболу. Катар плянуе выдаткаваць на чэмпіянат 200 мільярдаў даляраў. Дзеля параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году было выдаткавана 14 мільярдаў даляраў[6].

Краіна Першы тур Другі тур Трэці тур Чацьверты тур
Сьцяг Катару Катар 11 10 11 14
Сьцяг ЗША ЗША 3 5 6 8
Сьцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 4 5 5 -
Сьцяг Японіі Японія 3 2 - -
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія 1 - - -

Крытыка выбару[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абраньне Катару суправаджалася абвінавачваньнямі ў хабарніцтве і карупцыі з удзелам сябраў выканаўчага камітэту ФІФА[7]. Гэтыя абвінавачваньні расьсьледваліся нутранымі структурамі ФІФА. Згодна з справаздачай усе абвінавачваньні былі зьнятыя, але галоўны сьледчы Майкл Гарсія апісаў справаздачу як няпоўную і з памылковымі ўяўленьнямі[8].

У траўні 2015 году фэдэральныя пракуроры Швайцарыі распачалі расьсьледаваньне мажлівай карупцыі і адмываньня грошай, зьвязаных з заяўкамі на чэмпіянат сьвету 2018 і 2022 гадоў[9]. У жніўні 2018 году былы прэзыдэнт ФІФА Зэп Блятэр сьцьвярджаў, што Катар выкарыстаў сакрэтныя апэрацыі, мяркуючы, што камітэт быў падмануты, дзе таго, каб Катар атрымаў перамогу сваёй заяўкі[10]. Паводле некаторых расьсьледаваньняў было выяўлена, што Катар дамагаўся перавагі, наняўшы былога афіцэра ЦРУ, каб шпегаваць за супернікамі і ключовымі футбольнымі чыноўнікамі[11].

Катар сутыкнуўся з моцнай крытыкай праз забесьпячэньне замежных работнікаў, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве аб’ектаў да чэмпіянату сьвету, а «Міжнародная амністыя» спасылалася на прымусовую працу і ейныя дрэнныя ўмовы[12]. Паведамлялася, што працоўныя мігранты былі вымушаныя плаціць хабар, каб быць працаўладкаванымі[13]. Газэта Guardian паведаміла, што многім работнікам адмаўляюць у ежы і вадзе, а таксама своечасова не сплачваюць заробак. У пэрыяд з 2015 па 2021 гады ўрад Катару зладзіў шэраг рэформаў дзеля паляпшэньня ўмоваў працы, усталяваўшы ў тым ліку мінімальную заробную плату для ўсіх рабочых. Паводле зьвестак арганізацыі «Міжнародная амністыя», умовы жыцьця і працы замежных рабочых не палепшыліся за апошнія гады[14].

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кваліфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шэсьць кантынэнтальных канфэдэрацыяў ФІФА ладзілі ўласныя адборачныя спаборніцтвы. Усе асацыяцыі-сябры ФІФА, якіх на час адбору было 211, мелі права на ўдзел у кваліфікацыі. Катар, як гаспадар, аўтаматычна кваліфікаваўся на турнір. Аднак АФК абавязала Катар удзельнічаць у азіяцкім адборачным этапе, паколькі першыя два раўнды таксама выступаюць у якасьці кваліфікацыі да Кубка Азіі 2023 году[15]. Паколькі Катар выйшаў у фінальную стадыю ў якасьці пераможцаў у сваёй групе, Лібан, які заняў другое месца, выйшла замест Катару далей[16]. Дзейны чэмпіён зборная Францыі таксама як звычайна прайшла кваліфікацыйны этап[17]. Сьвятая Люсія спачатку ўзяла ўдзел у кваліфікацыі, але пазьней зьнялася з кваліфікацыі перад першым матчам. Паўночная Карэя зьнялася з адборачнага раўнду праз праблемы бясьпекі, зьвязаныя з пошасьцю каранавірусу. Амэрыканскае Самоа і Самоа зьняліся з кваліфікацыі перад лёсаваньнем. Тонга адмовілася ад удзелу з прычыны стыхійных бедзтваў. Праз каранавірус Вануату і Астравы Кука таксама зьняліся з адбору. Расея была адхіленая ад спаборніцтваў праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну[18].

Па адборы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кваліфікаваліся на чэмпіянат наступныя зборныя:

Склады камандаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)

Згодна з рэглямэнтам, каманды-удзельніцы павінны скласьці папярэднія склады з 55 футбалістаў да 21 кастрычніка і даслаць іх у офіс ФІФА. Такія сьпісы па жаданьні фэдэрацыяў могуць не апублічвацца. Канчатковая заяўка мае быць складзенай да 13 лістапада. У жніўні 2022 году ФІФА павялічыла магчымую максымальную колькасьць гульцоў з 23 да 26.

Cтадыёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пяць прапанаваных стадыёнаў для правядзеньня чэмпіянату сьвету былі прадстаўленыя ў пачатку сакавіка 2010 году. Катар спрабуе пабудаваць і падрыхтаваць стадыёны такім чынам, каб кожны зь іх адлюстроўваў гістарычныя і культурныя асаблівасьці Катара, а праекты адпавядалі наступным крытэрыям, як то палягалі на спадчыне, мелі камфорт, даступнасьць і ўстойлівасьць[19]. Стадыёны будуць абсталяваныя сыстэмамі астуджэньня, накіраваны на зьніжэньне тэмпэратуры на стадыёне да 20°C, але пакуль невядома, ці будзе гэта працаваць на адкрытых стадыёнах. Як было заяўлена, стадыёны будуць адпавядаць прынцыпу Zero Waste. Верхнія повысі стадыёнаў будуць разабраныя па сканчэньні чэмпіянату сьвету і перададзеныя краінам зь менш разьвітай спартовай інфраструктурай[20][21]. Катар імкнецца адпавядаць патрабаваньням сэртыфікацыі Сусьветнай сыстэмай ацэнкі ўстойлівасьці для ўсіх стадыёнаў чэмпіянату сьвету. Усе пяць запушчаных праектаў стадыёнаў былі распрацаваныя нямецкім архітэктарам Альбэртам Шпэерам і партнэрамі[22]. Стадыён Эль-Байт будзе адзіным з васьмі крытым стадыёнам[23].

У справаздачы, якая пабачыла сьвет 9 сьнежня 2010 году, цытуюцца словы прэзыдэнта ФІФА Зэпа Блятэра, што іншыя краіны могуць прымаць некаторыя матчы падчас чэмпіянату сьвету. Аднак у справаздачы не былі названыя канкрэтныя краіны[24]. Блятэр дадаў, што любое такое рашэньне спачатку павінна быць прынята Катарам, а затым ухваленае выканаўчым камітэтам ФІФА[25]. Прынц Ярданіі Алі бін аль-Гусэйн сказаў аўстралійскаму выданьню Associated Press, што правядзеньне гульняў у Бахрэйне, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і, магчыма, у Саудаўскай Арабіі дапаможа ўключыць жыхароў рэгіёну падчас турніру[26]. Паводле справаздачы, апублікаванай у красавіку 2013 году Merrill Lynch, інвэстыцыйна-банкаўскім падразьдзяленьнем Банку Амэрыкі, арганізатары ў Катары папрасілі ФІФА ўхваліць меншую колькасьць стадыёнаў праз рост выдаткаў[27]. Выданьне Блумбэрг паведаміла, што Катар жадае скараціць колькасьць пляцовак да васьмі ці дзевяці з дванаццаці першапачаткова заплянаваных[28]. У студзені 2019 году Джаньні Інфантына заявіў, што ФІФА вывучае магчымасьць правядзеньня матчаў у суседніх краінах падчас турніру, каб зьнізіць палітычную напружанасьць[29].

Лусаіль Эль-Хаўр Доха
Нацыянальны стадыён Эль-Байт Стадыён 974 Эль-Тумама
Умяшчальнасьць: 88,966[30]
Умяшчальнасьць: 68,895[31] Умяшчальнасьць: 44,089[32] Умяшчальнасьць: 44,400[33]
Эр-Раян Эль-Вакра
Эд’юкейшн-Сіці Стадыён Агмада бін Алі Халіфа Эль-Джануб
Умяшчальнасьць: 44,667[34] Умяшчальнасьць: 45,032[35] Умяшчальнасьць: 45,857[36] Умяшчальнасьць: 44,325[37]

Групавы этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лёсаваньне групавога этапу прайшло 1 красавіка 2022 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйдуць ў 1/8 фіналу.

Асноўныя крытэрыі разьмеркаваньняў у табліцах групаў (у адпаведнай прыярытэтнасьці)
1. Пункты, набраныя за вынікі ў матчах: перамога — 3 пункты; нічыя — 1 пункт; параза — 0 пунктаў.
2. Розьніца забітых/прапушчаных мячоў у каманды ва ўсіх матчах групы.
3. Колькасьць забітых камандай галоў ва ўсіх матчах групы.
4. Колькасьць пунктаў у матчах паміж разгляданымі камандамі.
5. Розьніца забітых/прапушчаных мячоў у матчах паміж разгляданымі камандамі.
6. Колькасьць забітых камандай галоў у матчах паміж разгляданымі камандамі.
7. Пункты за чыстую гульню (ад 0 ў адмоўнасьць): жоўтая картка -1 пункт; непрамая чырвоная картка (другая жоўтая) -3 пункта; прамая чырвоная картка -4 пункта; жоўтая картка, потым прамая чырвоная -5 пунктаў. (За матч да 1 гульца можа быць прыменены адзін вылік зь пералічаных)
8. Лёсаваньне.

Група A[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Нідэрляндаў па футболе Нідэрлянды 3 2 1 0 5—1 7
Зборная Сэнэгалу па футболе Сэнэгал 3 2 0 1 5—4 6
Зборная Эквадору па футболе Эквадор 3 1 1 1 4—3 4
Зборная Катару па футболе Катар 3 0 0 3 1—7 0
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
20 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Катар Сьцяг Катару 0:2 Сьцяг Эквадору Эквадор Валенсія Забіў на 16-й хвіліне 16' (пэн.) Забіў на 31-й хвіліне 31' Даніеле Арсата (Італія)
21 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Сэнэгал Сьцяг Сэнэгалу 0:2 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Гакпа Забіў на 84-й хвіліне 84', Кляасэн Забіў на хвіліне 90+9' Вілтан Сампаю (Бразылія)
25 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Катар Сьцяг Катару 1:3 Сьцяг Сэнэгалу Сэнэгал Мунтары Забіў на 78-й хвіліне 78'; Дыя Забіў на 41-й хвіліне 41', Д’ед’ю Забіў на 48-й хвіліне 48', Б. Д’енг Забіў на 84-й хвіліне 84' Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
25 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Нідэрлянды Сьцяг Нідэрляндаў 1:1 Сьцяг Эквадору Эквадор Гакпа Забіў на 6-й хвіліне 6'; Валенсія Забіў на 49-й хвіліне 49' Мустафа Гарбаль (Альжыр)
29 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Эквадор Сьцяг Эквадору 1:2 Сьцяг Сэнэгалу Сэнэгал Кайсэда Забіў на 67-й хвіліне 67'; І. Сар Забіў на 44-й хвіліне 44' (пэн.), Кулібалі Забіў на 70-й хвіліне 70' Клеман Цюрпэн (Францыя)
29 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Нідэрлянды Сьцяг Нідэрляндаў 2:0 Сьцяг Катару Катар Гакпа Забіў на 26-й хвіліне 26', Ф. дэ Ёнг Забіў на 49-й хвіліне 49' Бакары Гасама (Гамбія)

Група B[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына 3 2 1 0 9—2 7
Зборная ЗША па футболе ЗША 3 1 2 0 2—1 5
Зборная Ірану па футболе Іран 3 1 0 2 4—7 3
Зборная Ўэйлзу па футболе Ўэйлз 3 0 1 2 1—6 1
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
21 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Ангельшчына Сьцяг Ангельшчыны 6:2 Сьцяг Ірану Іран Бэлінггэм Забіў на 35-й хвіліне 35', Сака Забіў на 43-й хвіліне 43' Забіў на 62-й хвіліне 62', Стэрлінг Забіў на хвіліне 45+1', Рашфард Забіў на 71-й хвіліне 71', Грыліш Забіў на 90-й хвіліне 90'; Тарэмі Забіў на 65-й хвіліне 65' Забіў на хвіліне 90+13' (пэн.) Рафаэл Клаўс (Бразылія)
21 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі ЗША Сьцяг ЗША 1:1 Сьцяг Ўэйлзу Ўэйлз Ўэа Забіў на 36-й хвіліне 36'; Бэйл Забіў на 82-й хвіліне 82' (пэн.) Абдулрагман эль-Джасым (Катар)
25 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Ўэйлз Сьцяг Ўэйлзу 0:2 Сьцяг Ірану Іран Чэшмі Забіў на хвіліне 90+8', Рэзаэян Забіў на хвіліне 90+11' Марыё Эскабар (Гватэмала)
25 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Ангельшчына Сьцяг Ангельшчыны 0:0 Сьцяг ЗША ЗША Хэсус Валенсуэля (Вэнэсуэла)
29 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Ўэйлз Сьцяг Ўэйлзу 0:3 Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына Рашфард Забіў на 50-й хвіліне 50' Забіў на 68-й хвіліне 68', Фодэн Забіў на 52-й хвіліне 52' Слаўка Вінчыч (Славенія)
29 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Іран Сьцяг Ірану 0:1 Сьцяг ЗША ЗША Пулішыч Забіў на 38-й хвіліне 38' Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)

Група C[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Аргентыны па футболе Аргентына 3 2 0 1 5—2 6
Зборная Польшчы па футболе Польшча 3 1 1 1 2—2 4
Зборная Мэксыкі па футболе Мэксыка 3 1 1 1 2—3 4
Зборная Саудаўскай Арабіі па футболе Саудаўская Арабія 3 1 0 2 3—5 3
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
22 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Аргентына Сьцяг Аргентыны 1:2 Сьцяг Саудаўскай Арабіі Саудаўская Арабія Мэсі Забіў на 10-й хвіліне 10' (пэн.); аль-Шэгры Забіў на 48-й хвіліне 48', С. аль-Даўсары Забіў на 53-й хвіліне 53' Слаўка Вінчыч (Славенія)
22 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Мэксыка Сьцяг Мэксыкі 0:0 Сьцяг Польшчы Польшча Крыс Біт (Аўстралія)
26 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Польшча Сьцяг Польшчы 2:0 Сьцяг Саудаўскай Арабіі Саудаўская Арабія Зялінскі Забіў на 39-й хвіліне 39', Левандоўскі Забіў на 82-й хвіліне 82' Вілтан Сампаю (Бразылія)
26 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Аргентына Сьцяг Аргентыны 2:0 Сьцяг Мэксыкі Мэксыка Мэсі Забіў на 64-й хвіліне 64', Фэрнандэс Забіў на 87-й хвіліне 87' Даніеле Арсата (Італія)
30 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Польшча Сьцяг Польшчы 0:2 Сьцяг Аргентыны Аргентына Мак Алістэр Забіў на 46-й хвіліне 46', Альварэс Забіў на 68-й хвіліне 68' Дані Макелі (Нідэрлянды)
30 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Саудаўская Арабія Сьцяг Саудаўскай Арабіі 1:2 Сьцяг Мэксыкі Мэксыка С. аль-Даўсары Забіў на хвіліне 90+5'; Мартын Забіў на 48-й хвіліне 48', Чавэс Забіў на 52-й хвіліне 52' Майкл Олівэр (Ангельшчына)

Група D[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Францыі па футболе Францыя 3 2 0 1 6—3 6
Зборная Аўстраліі па футболе Аўстралія 3 2 0 1 3—4 6
Зборная Тунісу па футболе Туніс 3 1 1 1 1—1 4
Зборная Даніі па футболе Данія 3 0 1 2 1—3 1
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
22 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Данія Сьцяг Даніі 0:0 Сьцяг Тунісу Туніс Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)
22 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Францыя Сьцяг Францыі 4:1 Сьцяг Аўстраліі Аўстралія Раб’ё Забіў на 27-й хвіліне 27', Жыру Забіў на 32-й хвіліне 32' Забіў на 71-й хвіліне 71', Мбапэ Забіў на 68-й хвіліне 68'; Гудўін Забіў на 9-й хвіліне 9' Віктар Гомэс (ПАР)
26 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Туніс Сьцяг Тунісу 0:1 Сьцяг Аўстраліі Аўстралія Д’юк Забіў на 23-й хвіліне 23' Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
26 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Францыя Сьцяг Францыі 2:1 Сьцяг Даніі Данія Мбапэ Забіў на 61-й хвіліне 61' Забіў на 86-й хвіліне 86'; А. Крыстэнсэн Забіў на 68-й хвіліне 68' Шыман Марціняк (Польшча)
30 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Аўстралія Сьцяг Аўстраліі 1:0 Сьцяг Даніі Данія Лекі Забіў на 60-й хвіліне 60' Мустафа Гарбаль (Альжыр)
30 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Туніс Сьцяг Тунісу 1:0 Сьцяг Францыі Францыя Хазры Забіў на 58-й хвіліне 58' Мэт’ю Конгер (Новая Зэляндыя)

Група E[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Японіі па футболе Японія 3 2 0 1 4—3 6
Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія 3 1 1 1 9—3 4
Зборная Нямеччыны па футболе Нямеччына 3 1 1 1 6—5 4
Зборная Коста-Рыкі па футболе Коста-Рыка 3 1 0 2 3—11 3
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
23 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Нямеччына Сьцяг Нямеччыны 1:2 Сьцяг Японіі Японія Гюндаган Забіў на 33-й хвіліне 33' (пэн.); Доан Забіў на 75-й хвіліне 75', Асана Забіў на 83-й хвіліне 83' Іван Бартан (Сальвадор)
23 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Гішпанія Сьцяг Гішпаніі 7:0 Сьцяг Коста-Рыкі Коста-Рыка Ольма Забіў на 11-й хвіліне 11', Асэнсіё Забіў на 21-й хвіліне 21', Ф. Торэс Забіў на 31-й хвіліне 31' (пэн.) Забіў на 54-й хвіліне 54', Гаві Забіў на 74-й хвіліне 74', Салер Забіў на 90-й хвіліне 90', Марата Забіў на хвіліне 90+2' Магамэд Абдула Гасан Магамэд (ААЭ)
27 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Японія Сьцяг Японіі 0:1 Сьцяг Коста-Рыкі Коста-Рыка Фульер Забіў на 81-й хвіліне 81' Майкл Олівэр (Ангельшчына)
27 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Гішпанія Сьцяг Гішпаніі 1:1 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Марата Забіў на 62-й хвіліне 62'; Фюлькруг Забіў на 83-й хвіліне 83' Дані Макелі (Нідэрлянды)
1 сьнежня 2022 Эр-Раян, Халіфа Японія Сьцяг Японіі 2:1 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Доан Забіў на 48-й хвіліне 48', Танака Забіў на 51-й хвіліне 51'; Марата Забіў на 11-й хвіліне 11' Віктар Гомэс (ПАР)
1 сьнежня 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Коста-Рыка Сьцяг Коста-Рыкі 2:4 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Тэхэда Забіў на 58-й хвіліне 58', Варгас Забіў на 70-й хвіліне 70'; Гнабры Забіў на 10-й хвіліне 10', Гавэрц Забіў на 73-й хвіліне 73' Забіў на 85-й хвіліне 85', Фюлькруг Забіў на 89-й хвіліне 89' Стэфані Фрапар (Францыя)

Група F[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Марока па футболе Марока 3 2 1 0 4—1 7
Зборная Харватыі па футболе Харватыя 3 1 2 0 4—1 5
Зборная Бэльгіі па футболе Бэльгія 3 1 1 1 1—2 4
Зборная Канады па футболе Канада 3 0 0 3 2—7 0
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
23 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Марока Сьцяг Марока 0:0 Сьцяг Харватыі Харватыя Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
23 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Бэльгія Сьцяг Бэльгіі 1:0 Сьцяг Канады Канада Батшуаі Забіў на 44-й хвіліне 44' Джані Сыказвэ (Замбія)
27 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Бэльгія Сьцяг Бэльгіі 0:2 Сьцяг Марока Марока Саіс Забіў на 73-й хвіліне 73', Абухляль Забіў на хвіліне 90+2' Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)
27 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Харватыя Сьцяг Харватыі 4:1 Сьцяг Канады Канада Крамарыч Забіў на 36-й хвіліне 36' Забіў на 70-й хвіліне 70', Лівая Забіў на 44-й хвіліне 44', Маер Забіў на хвіліне 90+4'; Дэйвіс Забіў на 2-й хвіліне 2' Андрэс Матонтэ (Уругвай)
1 сьнежня 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Харватыя Сьцяг Харватыі 0:0 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Энтані Тэйлар (Ангельшчына)
1 сьнежня 2022 Доха, Эль-Тумама Канада Сьцяг Канады 1:2 Сьцяг Марока Марока Агер Забіў на 40-й хвіліне 40' (а/г); Зіеш Забіў на 4-й хвіліне 4', Эн-Нэсыры Забіў на 23-й хвіліне 23' Рафаэл Клаўс (Бразылія)

Група G[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Бразыліі па футболе Бразылія 3 2 0 1 3—1 6
Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя 3 2 0 1 4—3 6
Зборная Камэруну па футболе Камэрун 3 1 1 1 4—4 4
Зборная Сэрбіі па футболе Сэрбія 3 0 1 2 5—8 1
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
24 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Швайцарыя Сьцяг Швайцарыі 1:0 Сьцяг Камэруну Камэрун Эмбалё Забіў на 48-й хвіліне 48' Факунда Тэльлё (Аргентына)
24 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Бразылія Сьцяг Бразыліі 2:0 Сьцяг Сэрбіі Сэрбія Рышарлісан Забіў на 62-й хвіліне 62' Забіў на 73-й хвіліне 73' Алірэза Фагані (Іран)
28 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Камэрун Сьцяг Камэруну 3:3 Сьцяг Сэрбіі Сэрбія Кастэльето Забіў на 29-й хвіліне 29', Абубакар Забіў на 64-й хвіліне 64', Шупо-Матынг Забіў на 66-й хвіліне 66'; Паўлавіч Забіў на хвіліне 45+1', С. Мілінкавіч-Савіч Забіў на хвіліне 45+3', А. Мітравіч Забіў на 53-й хвіліне 53' Магамэд Абдула Гасан Магамэд (ААЭ)
28 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Бразылія Сьцяг Бразыліі 1:0 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Казэміру Забіў на 83-й хвіліне 83' Іван Бартан (Сальвадор)
2 сьнежня 2022 Доха, Стадыён 974 Сэрбія Сьцяг Сэрбіі 2:3 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя А. Мітравіч Забіў на 26-й хвіліне 26', Улахавіч Забіў на 35-й хвіліне 35'; Шакіры Забіў на 20-й хвіліне 20', Эмбалё Забіў на 44-й хвіліне 44', Фройлер Забіў на 48-й хвіліне 48' Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
2 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Камэрун Сьцяг Камэруну 1:0 Сьцяг Бразыліі Бразылія Абубакар Забіў на хвіліне 90+2' Ісмаіл Элфат (ЗША)

Група H[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Партугаліі па футболе Партугалія 3 2 0 1 6—4 6
Зборная Рэспублікі Карэя па футболе Рэспубліка Карэя 3 1 1 1 4—4 4
Зборная Ўругваю па футболе Уругвай 3 1 1 1 2—2 4
Зборная Ганы па футболе Гана 3 1 0 2 5—7 3
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
24 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Уругвай Сьцяг Уругваю 0:0 Сьцяг Рэспублікі Карэя Рэспубліка Карэя Клеман Цюрпэн (Францыя)
24 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Партугалія Сьцяг Партугаліі 3:2 Сьцяг Ганы Гана Раналду Забіў на 65-й хвіліне 65' (пэн.), Фэлікс Забіў на 78-й хвіліне 78', Леан Забіў на 80-й хвіліне 80'; А. Аю Забіў на 73-й хвіліне 73', Букары Забіў на 89-й хвіліне 89' Ісмаіл Элфат (ЗША)
28 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Рэспубліка Карэя Сьцяг Рэспублікі Карэя 2:3 Сьцяг Ганы Гана Кю-Сон Забіў на 58-й хвіліне 58' Забіў на 61-й хвіліне 61'; Салісу Забіў на 24-й хвіліне 24', Кудус Забіў на 34-й хвіліне 34' Забіў на 68-й хвіліне 68' Энтані Тэйлар (Ангельшчына)
28 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Партугалія Сьцяг Партугаліі 2:0 Сьцяг Уругваю Уругвай Фэрнандыш Забіў на 54-й хвіліне 54' Забіў на хвіліне 90+3' (пэн.) Алірэза Фагані (Іран)
2 сьнежня 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Гана Сьцяг Ганы 0:2 Сьцяг Уругваю Уругвай Дэ Араскаэта Забіў на 26-й хвіліне 26' Забіў на 32-й хвіліне 32' Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
2 сьнежня 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Рэспубліка Карэя Сьцяг Рэспублікі Карэя 2:1 Сьцяг Партугаліі Партугалія Ён-Гвон Забіў на 27-й хвіліне 27', Хі-Чхан Забіў на хвіліне 90+1'; Орта Забіў на 5-й хвіліне 5' Факунда Тэльлё (Аргентына)

Плэй-оф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                           
3 сьнежня — Эр-Раян            
 Зборная Нідэрляндаў па футболе Нідэрлянды  3
9 сьнежня — Лусаіль
 Зборная ЗША па футболе ЗША  1  
 Зборная Нідэрляндаў па футболе Нідэрлянды  2
3 сьнежня — Эр-Раян
   Зборная Аргентыны па футболе Аргентына  2[a]  
 Зборная Аргентыны па футболе Аргентына  2
13 сьнежня — Лусаіль
 Зборная Аўстраліі па футболе Аўстралія  1  
 Зборная Аргентыны па футболе Аргентына  3
5 сьнежня — Эль-Вакра
   Зборная Харватыі па футболе Харватыя  0  
 Зборная Японіі па футболе Японія  1
9 сьнежня — Эр-Раян
 Зборная Харватыі па футболе Харватыя  1[b]  
 Зборная Харватыі па футболе Харватыя  1[c]
5 сьнежня — Доха
   Зборная Бразыліі па футболе Бразылія  1  
 Зборная Бразыліі па футболе Бразылія  4
18 сьнежня — Лусаіль
 Зборная Рэспублікі Карэя па футболе Рэспубліка Карэя  1  
 Зборная Аргентыны па футболе Аргентына  3[d]
4 сьнежня — Эль-Хаўр
   Зборная Францыі па футболе Францыя  3
 Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  3
10 сьнежня — Эль-Хаўр
 Зборная Сэнэгалу па футболе Сэнэгал  0  
 Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  1
4 сьнежня — Доха
   Зборная Францыі па футболе Францыя  2  
 Зборная Францыі па футболе Францыя  3
14 сьнежня — Эль-Хаўр
 Зборная Польшчы па футболе Польшча  1  
 Зборная Францыі па футболе Францыя  2
6 сьнежня — Эр-Раян
   Зборная Марока па футболе Марока  0   За трэцяе месца
 Зборная Марока па футболе Марока 0[e]
10 сьнежня — Доха 17 сьнежня — Эр-Раян
 Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія 0  
 Зборная Марока па футболе Марока  1  Зборная Харватыі па футболе Харватыя  2
6 сьнежня — Лусаіль
   Зборная Партугаліі па футболе Партугалія  0    Зборная Марока па футболе Марока  1
 Зборная Партугаліі па футболе Партугалія  6
 Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя  1  

1/8 фіналу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
3 сьнежня 2022 Эр-Раян, Халіфа Нідэрлянды Сьцяг Нідэрляндаў 3:1 Зборная ЗША па футболе ЗША Дэпай Забіў на 10-й хвіліне 10', Блінд Забіў на хвіліне 45+1', Думфрыс Забіў на 81-й хвіліне 81'; Райт Забіў на 76-й хвіліне 76' Вілтан Сампаю (Бразылія)
3 сьнежня 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Аргентына Сьцяг Аргентыны 2:1 Зборная Аўстраліі па футболе Аўстралія Мэсі Забіў на 35-й хвіліне 35', Альварэс Забіў на 57-й хвіліне 57'; Фэрнандэс Забіў на 77-й хвіліне 77' (а/г) Шыман Марціняк (Польшча)
4 сьнежня 2022 Доха, Эль-Тумама Францыя Сьцяг Францыі 3:1 Зборная Польшчы па футболе Польшча Жыру Забіў на 44-й хвіліне 44', Мбапэ Забіў на 74-й хвіліне 74' Забіў на хвіліне 90+1'; Левандоўскі Забіў на хвіліне 90+9' (пэн.) Хэсус Валенсуэля (Вэнэсуэла)
4 сьнежня 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Ангельшчына Сьцяг Ангельшчыны 3:0 Сьцяг Сэнэгалу Сэнэгал Гэндэрсан Забіў на 38-й хвіліне 38', Кейн Забіў на хвіліне 45+3', Сака Забіў на 57-й хвіліне 57' Іван Бартан (Сальвадор)
5 сьнежня 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Японія Сьцяг Японіі 1:1 (1:3[b], пэн.) Сьцяг Харватыі Харватыя Маэда Забіў на 43-й хвіліне 43'; Пэрышыч Забіў на 55-й хвіліне 55' Ісмаіл Элфат (ЗША)
5 сьнежня 2022 Доха, Стадыён 974 Бразылія Сьцяг Бразыліі 4:1 Сьцяг Рэспублікі Карэя Рэспубліка Карэя Вінісіюс Забіў на 7-й хвіліне 7', Нэймар Забіў на 13-й хвіліне 13' (пэн.), Рышарлісан Забіў на 29-й хвіліне 29', Пакета Забіў на 36-й хвіліне 36'; Сын-Хо Забіў на 76-й хвіліне 76' Клеман Цюрпэн (Францыя)
6 сьнежня 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Марока Сьцяг Марока 0:0 (3:0[e], пэн.) Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
6 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Партугалія Сьцяг Партугаліі 6:1 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Рамуш Забіў на 17-й хвіліне 17' Забіў на 51-й хвіліне 51' Забіў на 67-й хвіліне 67', Пэпі Забіў на 33-й хвіліне 33', Герэйру Забіў на 55-й хвіліне 55', Леан Забіў на хвіліне 90+2'; Аканджы Забіў на 58-й хвіліне 58' Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)

1/4 фіналу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
9 сьнежня 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Харватыя Сьцяг Харватыі 1:1 (4:2[c], пэн.) Сьцяг Бразыліі Бразылія Пэткавіч Забіў на 117-й хвіліне 117'; Нэймар Забіў на хвіліне 105+1' Майкл Олівэр (Ангельшчына)
9 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Нідэрлянды Сьцяг Нідэрляндаў 2:2 (3:4[a], пэн.) Сьцяг Аргентыны Аргентына Вэггорст Забіў на 83-й хвіліне 83' Забіў на хвіліне 90+11'; Маліна Забіў на 35-й хвіліне 35', Мэсі Забіў на 73-й хвіліне 73' (пэн.) Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
10 сьнежня 2022 Доха, Эль-Тумама Марока Сьцяг Марока 1:0 Сьцяг Партугаліі Партугалія Эн-Нэсыры Забіў на 42-й хвіліне 42' Факунда Тэльлё (Аргентына)
10 сьнежня 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Ангельшчына Сьцяг Ангельшчыны 1:2 Сьцяг Францыі Францыя Кейн Забіў на 54-й хвіліне 54' (пэн.); Чуамэні Забіў на 17-й хвіліне 17', Жыру Забіў на 78-й хвіліне 78' Вілтан Сампаю (Бразылія)

1/2 фіналу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
13 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Аргентына Сьцяг Аргентыны 3:0 Сьцяг Харватыі Харватыя Мэсі Забіў на 34-й хвіліне 34' (пэн.), Альварэс Забіў на 39-й хвіліне 39' Забіў на 69-й хвіліне 69' Даніеле Арсата (Італія)
14 сьнежня 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Францыя Сьцяг Францыі 2:0 Сьцяг Марока Марока Т. Эрнандэс Забіў на 5-й хвіліне 5', Калё Забіў на 79-й хвіліне 79' Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)

Матча за 3-е месца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
17 сьнежня 2022 Эр-Раян, Халіфа Харватыя Сьцяг Харватыі 2:1 Сьцяг Марока Марока Гвардыёл Забіў на 7-й хвіліне 7', Оршыч Забіў на 42-й хвіліне 42'; Дары Забіў на 9-й хвіліне 9' Абдулрагман эль-Джасым (Катар)

Фінал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
18 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Аргентына Сьцяг Аргентыны 3:3 (4:2[d], пэн.) Сьцяг Францыі Францыя Мэсі Забіў на 23-й хвіліне 23' (пэн.) Забіў на 109-й хвіліне 109', Дзі Марыя Забіў на 36-й хвіліне 36'; Мбапэ Забіў на 80-й хвіліне 80' (пэн.) Забіў на 81-й хвіліне 81' Забіў на 118-й хвіліне 118' (пэн.) Шыман Марціняк (Польшча)

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бамбардзіры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наступныя гульцы забівалі галы на турніры[38]:

8 галоў
7 галоў
4 галы
3 галы
2 галы
1 гол
Аўтагалы

Супярэчнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іранская заўзятарка трымае банэр зь лёзунгам: «Жанчыны, жыцьцё, свабода».

Выбар Катару як краіны-гаспадаркі быў супярэчлівым, асабліва ў краінах Захаду[39][40][41]. Розныя камэнтатары ахарактарызавалі гэта як культурнае сутыкненьне паміж прынцыпамі ісламскай маралі і нормамі сьвецкіх заходніх лібэральных дэмакратыяў[39][42]. Чарлі Кэмпбэл з часопісу Time дадаткова адзначыў, што супярэчнасьці сьведчаць аб зьніжэньні ўплыву Захаду як у футболе, гэтак і ў геапалітыцы[42].

Шэраг экспэртаў і СМІ выказалі занепакоенасьць аб прыдатнасьці Катару да правядзеньня турніру[40][41][43][44] праз стан правоў чалавека ў краіне[40][41], арыентуючыся на ўмовы працы рабочых і на правы прыхільнікаў ЛГБТ[40][41][44][45]. Гасан Абдула аль-Тавадзі, генэральны дырэктар па арганізацыі чэмпіянату сьвету ў Катары, заявіў, што ўлады дазволяць спажываньне алькаголю падчас розыгрышу кубка сьвету[46], не зважаючы на ​​тое, што спажываньне алькаголю ў гэтым арабійскім краю забароненае, паколькі прававая сыстэма краіны палягае на шарыяце[47]. Тым ня менш, перад самым пачаткам спаборніцтва ўзьніклі праблемы з выкананьнем дамоўленасьцяў, у тым ліку зьмены правілаў, якія тычацца забароны на алькаголь[48].

Кліматычныя ўмовы таксама прымусілі некаторых функцыянэраў выказаць сумнеў аб мажлівасьці зладзіць турнір у Катары, бо першапачатковымі пляны аб абсталяваньні стадыёнаў сыстэмамі ахалоджаваньня саступілі месца патэнцыялу пераносу даты зь лета на зіму[40]. У траўні 2014 году Зэп Блятэр, які займаў пасаду кіраўніка ФІФА на момант абараньня гаспадара, але пазьней быў звольнены з пасаду праз карупцыйныя чыньнікі, адзначыў, што абраньне Катару стала памылкай[40][49]. Ён дадаў, што вырашальнымі былі галасы дэлегатаў з афрыканскіх і азіяцкіх канфэдэрацыяў[50].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Amir: 2022 World Cup Qatar a tournament for all Arabs». Gulf Times.
  2. ^ «FIFA Executive Committee confirms November/December event period for Qatar 2022». FIFA.
  3. ^ Taylor, Daniel (15 July 2018). «France seal second World Cup triumph with 4–2 win over brave Croatia». The Guardian.
  4. ^ Рашэньне пра правядзеньне ЧС-2022 магло быць купленае  (рас.)
  5. ^ Плаціні: Чэмпіянат сьвету будзе праведзены толькі ўзімку  (рас.)
  6. ^ Шэйхі зыйшлі з розуму  (рас.)
  7. ^ «Deaths and slave labor: The disgrace of FIFA in Qatar». CNN.
  8. ^ «Fifa report 'erroneous', says lawyer who investigated corruption claims». BBC Sport.
  9. ^ «Criminal investigation into 2018 and 2022 World Cup awards opened». ESPN.
  10. ^ «Sepp Blatter says Qatar cheated to host World Cup». The Times.
  11. ^ Suderman, Alan (23.11.2021). «World Cup host Qatar used ex-CIA officer to spy on FIFA». Associated Press News.
  12. ^ «Amnesty says workers at Qatar World Cup stadium suffer abuse». Eurosport.
  13. ^ Pattison, Pete; Acharya, Pramod; Bhuyan, Muhammad Owasim Uddin (31.03.2022). «Revealed: migrant workers in Qatar forced to pay billions in recruitment fees». The Guardian.
  14. ^ «Fußball-WM in Katar: Menschenrechtler sehen Rückschritte bei der Lage in Katar». Die Zeit.
  15. ^ «Hosts Qatar to compete in qualifying for 2022 World Cup». Inside The Games.
  16. ^ «Groups finalised for Qatar 2022 & China 2023 race». The AFC.
  17. ^ «2022 World Cup odds: France favorite to repeat in Qatar; USA behind Mexico with 16th-best odds». CBS Sports.
  18. ^ «FIFA/UEFA suspend Russian clubs and national teams from all competitions». FIFA
  19. ^ «Stadiums». Supreme Committee for Delivery & Legacy.
  20. ^ «Bidding Nation Qatar 2022 — Stadiums». Qatar2022bid.
  21. ^ Hayajneh, Abdelnaser; Elbarrawy, Hassan; El Shazly, Yassin; Rashid, Tarek (December 2017). «Football and Sustainability in the Desert, Qatar 2022 Green World Cup’s Stadiums: Legal Perspective». European Journal of Social Sciences: С. 475—493. SSRN 3096185.
  22. ^ «2022 FIFA World Cup Bid Evaluation Report: Qatar». FIFA.
  23. ^ «Al Bayt Stadium Design». Qatar2022.
  24. ^ «Report: Qatar neighbors could host 2022 WC games». Fox Soccer/AP.
  25. ^ «FIFA 'backs' winter 2022 Qatar cup — Football». Al Jazeera.
  26. ^ «Jordan’s Prince Ali calls for winter WCup in Qatar». Yahoo! Sports/AP.
  27. ^ «Qatar 2022: Nine stadiums instead of twelve?». Stadium DB.
  28. ^ Fattah, Zainab (22 April 2013). «Qatar Is in Talks to Reduce World Cup Stadiums, BofA Says». Bloomberg.
  29. ^ «Stadiums». Supreme Committee for Delivery & Legacy.
  30. ^ «Lusail Stadium». Qatar 2022.
  31. ^ «Al Bayt Stadium». Qatar 2022.
  32. ^ «Stadium 974». Qatar 2022.
  33. ^ «Al Thumama Stadium». Qatar 2022.
  34. ^ «Education City Stadium». Qatar 2022.
  35. ^ «Ahmad Bin Ali Stadium». Qatar 2022.
  36. ^ «Khalifa International Stadium». Qatar 2022.
  37. ^ «Al Janoub Stadium». Qatar 2022.
  38. ^ Adidas Golden Boot. FIFA.com.
  39. ^ а б Baxter, Kevin (20.11.2022). «Qatar walks tightrope between Arab values and Western norms with World Cup gamble». Los Angeles Times.
  40. ^ а б в г д е McTague, Tom (19.11.2022). «The Qatar World Cup Exposes Soccer’s Shame». The Atlantic. Washington, D.C.: Emerson Collective.
  41. ^ а б в г Boehm, Eric (21.11.2022). «The Qatar World Cup Is a Celebration of Authoritarianism». Reason Foundation.
  42. ^ а б Campbell, Charlie (20.11.2022). «The World Cup Kicks Off With a 2-0 Loss for Host Qatar». Time.
  43. ^ Kaufman, Michelle. «Tiny Qatar beats out America for World Cup». The Miami Herald.
  44. ^ а б James, Stuart (2.12.2010). «World Cup 2022: 'Political craziness' favours Qatar’s winning bid». The Guardian.
  45. ^ «Still Slaving Away». The Economist.
  46. ^ «Beer on Tap for 2022 World Cup». Around The Rings.
  47. ^ «Alcohol and Liquor Licenses in Qatar — Qatar». Anglo Info.
  48. ^ Panja, Tariq (18.11.2022). «Ban on Beer Is Latest Flash Point in World Cup Culture Clash». The New York Times.
  49. ^ Gibson, Owen (16.05.2014). «Sepp Blatter: awarding 2022 World Cup to Qatar was a mistake». The Guardian.
  50. ^ Collett, Mike (14.06.2014). «Qatar World Cup 2022: Sepp Blatter claims critics are 'racist'». The Independent.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 3:4 на карысьць Аргентыны.
        Сэрыя пэнальці:  
    ван ДэйкМіма
    БэргёйсМіма
    КоопмэйнэрсЗабіты
    ВэггорстЗабіты
    Л. дэ ЁнгЗабіты
    3:4 ЗабітыМэсі
    ЗабітыПарэдэс
    ЗабітыМантыель
    МімаФэрнандэс
    ЗабітыЛяўт. Мартынэс
     
  2. ^ а б Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 1:3 на карысьць Харватыі.
        Сэрыя пэнальці:  
    МінамінаМіма
    МітомаМіма
    АсанаЗабіты
    ЁсідаМіма
    1:3 ЗабітыУлашыч
    ЗабітыБрозавіч
    МімаЛівая
    ЗабітыПашаліч
     
  3. ^ а б Асноўны час скончыўся зь лікам 0:0. Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 4:2 на карысьць Харватыі.
        Сэрыя пэнальці:  
    УлашычЗабіты
    МаерЗабіты
    МодрычЗабіты
    ОршычЗабіты
    4:2 МімаРадрыгу
    ЗабітыКазэміру
    ЗабітыПэдру
    МімаМаркіньюс
     
  4. ^ а б Асноўны час скончыўся зь лікам 2:2. Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 4:2 на карысьць Аргентыны.
        Сэрыя пэнальці:  
    МэсіЗабіты
    ДыбаляЗабіты
    ПарэдэсЗабіты
    МантыельЗабіты
    4:2 ЗабітыМбапэ
    МімаКаман
    МімаЧуамэні
    ЗабітыКалё
     
  5. ^ а б Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 3:0 на карысьць Марока.
        Сэрыя пэнальці:  
    СабірыЗабіты
    ЗіешЗабіты
    БэнунМіма
    ГакіміЗабіты
    3:0 МімаСарабія
    МімаСалер
    МімаБускетс
     

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]