Чэхія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Чэская Рэспубліка»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чэхія
Česká republika
Сьцяг Чэхіі Герб Чэхіі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Pravda vítězí»
Дзяржаўны гімн
«Kde domov můj»
Месцазнаходжаньне Чэхіі
Афіцыйная мова чэская
Сталіца Прага
Найбуйнейшы горад Прага
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Вацлаў Клаўс
Ян Фішэр
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
116-е месца ў сьвеце
78 866 км²
2%
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
78-е месца ў сьвеце
10 506 813
132/км²
Этнічны склад чэхі (94%),
славакі (4%)[1]
Канфэсійны склад атэісты (40%),
каталікі (39%),
пратэстанты (3%)
Пісьменнасьць 99%[1]
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
39-е месца ў сьвеце
$261,777 млрд
$25 118
Валюта Чэская крона (CZK)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— падзел Чэхаславаччыны

1 студзеня 1993
Аўтамабільны знак CZ
Дамэн верхняга ўзроўню .cz
Тэлефонны код +420

Чэ́хія, Чэ́ская Рэспу́бліка (па-чэску: Česko, Česká republika) — краіна, якая знаходзіцца пасярод Цэнтральнай Эўропы.

Чэхія мае мяжу зь Нямеччынай (810,7 км) на захадзе, з Аўстрыяй (466,1 км) на поўдні, са Славаччынай (251,8 км) на ўсходзе й з Польшчаю (761,8 км) на поўначы. Чэхія складаецца з трох гістарычных рэгіёнаў — Багемія (Čechy), Маравія (Morava) й чэская Сылезія (České Slezsko).

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Першыя паселішчы зьявіліся ў Чэхіі ў пэрыяд нэаліту. У 3 стагодзьдзі да нашай эры сюды прыйшлі кельцкія плямёны. Пазьней іх зьмянілі германскія плямёны. Славяне з рэгіёнаў Чорнага мора й Карпацкіх гор прыйшлі на тэрыторыю сучаснай Чэхіі ў 5 стагодзьдзі. У 7 стагодзьдзі была створаная першая славянская дзяржава — Вялікая Маравія. У 874 годзе тут было прынята хрысьціянства. Пасьля непрацяглага вугорскага нашэсьця ў 10 стагодзьдзі на месцы Вялікай Маравіі ўтварылася новая дзяржава — Багемія. У 14 стагодзьдзі Багемія стала часткай Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. З таго часу й да 1918 году чэскія землі знаходзіліся пад уладай немцаў ці аўстрыйцаў. Чэхі неаднаразова ўздымалі паўстаньні. Самымі буйнымі былі паўстаньні 15 і 17 стагодзьдзяў. Яны ўвайшлі ў гісторыю пад назвамі Гусіцкія войны й Багемскае паўстаньне (якое паклала пачатак Трыццацігадовай вайне) адпаведна. У выніку распаду Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 годзе чэхі разам са славакамі стварылі незалежную рэспубліку Чэхаславаччыну. Але праіснавала яна нядоўга. У 1938 годзе Нямеччына далучыла да сваёй тэрыторыі Судзецкую вобласьць, асноўную частку насельніцтва якой складалі немцы, а ў 1939 — усю астатнюю тэрыторыю Чэхаславаччыны. Пасьля паражэньня нацысцкай Нямеччыны ў траўні 1945 году Чэхаславаччына ўвайшла ў сфэру ўплыву СССР. У 1968 годзе ўваход у Чэхаславаччыну войска краін Варшаўскай Дамовы прыпыніў спробы кіраўніцтва краіны лібэралізаваць жыцьцё падчас Праскай Вясны. У 1989 годзе Чэхаславаччына аднавіла сваю свабоду.1 студзеня 1993 году дзяржава мірна падзялілася на дзьве незалежныя краіны: Чэхію і Славаччыну. У 1999 годзе Чэхія сталася сябрам NATO, а ў 2004Эўрапейскага Зьвязу.

Палітычны лад [рэдагаваць]

Згодна з канстытуцыяй, Чэхія — парлямэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, які абіраецца парлямэнтам тэрмінам на 5 гадоў. Прэзыдэнт таксама мае асаблівыя паўнамоцтвы прызначаць судзьдзяў Канстытуцыйнага Суду, распускаць парлямэнт пры пэўных умовах, блякаваць рашэньні парлямэнту. Ён таксама прызначае прэм’ер-міністра, які вызначае ўнутраную і зьнешнюю палітыку, а таксама іншых сяброў кабінэту па прапанове прэм’ер-міністра. Чэскі парлямэнт складаецца зь дзьвюх палат: Палаты прадстаўнікоў і Сэнату. 200 сяброў Палаты прадстаўнікоў абіраюцца тэрмінам на 4 гады па сыстэме прапарцыянальнага прадстаўніцтва. 81 чалец Сэнату абіраецца на 6 гадоў. Трэцяя частка Сэнату зьмяняецца кожныя 2 гады. Сябры Канстытуцыйнага Суду прызначаюцца прэзыдэнтам тэрмінам на 10 гадоў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Чэскай Рэспублікі

Найбуйнейшай адміністрацынай адзінкай Чэскай Рэспублікі зьяўляецца край. У 2000 годзе Чэская Рэспубліка была падзеленая на 14 краеў:

    Край Сталіца Насельніцтва (2003)
  Галоўнае места Прага Прага 1 160 118
  Сярэднячэскі Прага 1 125 735
  Паўднёвачэскі Чэскія Будзэёвіцы 624 778
  Пльзэньскі Пльзэнь 549 369
  Карлаварскі Карлавы Вары 303 761
  Усьцецкі Усьці над Лабэм 819 442
  Лібэрэцкі Лібэрэц 427 418
  Кралёваградэцкі Градэц Краловэ 548 698
  Пардубіцкі Пардубіцы 506 849
  Высачына Йіглава 517 959
  Паўднёвамараўскі Брно 1 122 759
  Оламоўцкі Оламоўц 637 401
  Зьлінскі Зьлін 593 458
  Мараўскасілескі Острава 1 264 347

Геаграфія [рэдагаваць]

Рэльеф краіны складаецца з раўнін і схілаў, вакол якіх знаходзяцца горы: Рудныя горы, Чэскі лес, Шумава, Крконошэ, Бэскіды. Самая высокая кропка краіны — гара Сьнежка ў Крконошах, на мяжы з Польшчай. Усходняя частка краіны ў асноўным складаецца са схілаў. Лес займае 35% плошчы Чэхіі. Найбуйнейшыя рэкіЛабэ, Влтава, Марава, Дыя, Одра. Асноўныя карысныя выкапнівугаль, каалін, уран.

Эканоміка [рэдагаваць]

Чэская эканоміка адна з самых пасьпяховых сярод посткамуністычных эканомік. Галоўная праблема — высокі ўзровень карупцыі. Вялікая дзяржаўная запазычанасьць можа стаць сур’ёзнай праблемай у будучыні. Завяршэньне прыватызацыі ў галіне тэлекамунікацыяў, а таксама ў банкаўскай і энэргетычнай сфэрах павінна даць новы імпульс разьвіцьцю эканомікі. Чэскі ўрад мае намер увесьці эўра ў 2010 годзе.

Насельніцтва [рэдагаваць]

Большасьць насельніцтва Чэхіі (95%) складаюць этнічныя чэхі й размаўляюць па-чэску, а таксама славакі (2%), немцы, цыганы, вугорцы, украінцы, палякі. Нягледзячы на вялікую колькасьць рэлігійных будынкаў большасьць жыхароў Чэхіі складаюць атэісты (59%), каталікі складаюць 27%, пратэстанты — 1,2%, гусіты — 1%.

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ а б Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999.(ням.)

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Чэхіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў