Чэслаў Мілаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чэслаў Мілаш
Чэслаў Мілаш у 1986 годзе
Чэслаў Мілаш у 1986 годзе
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1911
Шэтэйні, цяпер Летува
Памёр 14 жніўня 2004
Кракаў
Літаратурная дзейнасьць
Прэміі Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1980)
Подпіс

Чэслаў Мілаш (30 чэрвеня 1911, Шэтэйні, цяпер Летува — 14 жніўня 2004, Кракаў) — польскі паэт, пісьменьнік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1980).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыходзіўся пляменьнікам і быў вучнем Оскара Мілаша. Скончыў юрыдычны факультэт Унівэрсытэту Стэфана Баторыя. Працаваў на Польскім Радыё ў Вільні. У 1937 пераехаў у Варшаву, перад 2-й сусьветнай вайной працаваў на Польскім Радыё ў Варшаве, дзе прабыў усю нямецкую акупацыю. Пасьля вайны быў аташэ па культуры ў польскай амбасадзе ў Парыжы. У 1951 адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і празь некалькі гадоў выехаў у ЗША.

Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Maisons Laffitte» ў Парыжы. Доктар honoris causa Мічыганскага ўнівэрсытэту. Прафэсар Каліфарнійскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў зь месячнікам «Czasopis» (Беласток).

Кавалер Ордэна Белага Арла (1994). Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1980). Ганаровы грамадзянін Кракава і Сопату.

На беларускую мову творы Мілаша перакладалі Максім Танк, Юрась Лаўрык, Зьміцер Дзядзенка, Андрэй Хадановіч, Юрась Бушлякоў, Лявон Баршчэўскі, Марына Казлоўская, Марына Шода, Марыя Пушкіна, Алесь Разанаў, Алесь Чобат, Ян Чыквін, Марыя Мартысевіч, Яўген Буры ды іншыя.

Пераклады на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мілаш Ч. [Вершы] / Перакл. А. Мінкіна. Прадм. Л. Баршчэўскага // Далягляды. Мн., 1992.
  • Мілаш, Ч. Скуты розум. Менск - Вільня, 2000.
  • Мілаш, Ч. Іншага канца сьвету ня будзе: Выбр. творы (на польск. і бел. мовах). Менск - Уроцлаў, 2006.
  • Мілаш, Ч. Выратаваньне. Мн., 2011.
  • Мілаш, Ч. Даліна Ісы. Мн., 2011.
  • Мілаш, Ч. Родная Эўропа. Мн., 2011.
  • Мілаш, Ч. Зямля Ульра. Мн., 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чэслаў Мілашсховішча мультымэдыйных матэрыялаў